Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
13.01.2007

Ганна Байкова, настаўніца СШ № 131 г.Мінска
One, one, one 
Boys, run!
Two, two, two 
Girls, run, too!
Three, three,three
Boys, come to me!
Four, four, four
Girls, touch the floor!
Five, five, five
Boys and girls, fly!
Усе рыфмоўкі


09.01.2007

- Да ўвагі настаўнікаў фізікі.
У раздзеле /Педагагічная майстэрня/прадметнік/фізіка/ з'явілася распрацоўка Уладзіміра Паддубскага «Навучальны праект у 11 класе: «Эксперыментальныя газавыя законы»
Тып праекту: па колькасці ўдзельнікаў ;
па працягласці – кароткачасовы
па характары дзейнасці навучэнцаў – даследчы.
Глядзіце тут.

09.01.2007

- ТБМ прапануе абвесціць 2007 год Годам беларускай мовы.
- «Так ці гэтак, але дзеці цяпер лепш абароненыя ад гвалту з боку дарослых, чым раней.

05.01.2007

Уладзімір Паддубскі
Тып праекту:
па колькасці ўдзельнікаў – групавы (прымае ўдзел увесь клас);
па працягласці – кароткачасовы (здвоены ўрок (пара) – на першым уроку выконваліся даследаванні, на другім – афармленне, прэзентацыя і рэфлексія);
па характары дзейнасці навучэнцаў – даследчы.

26.12.2006

Даволі часта нам не хапае аргументаў, каб давесці дзецям ці калегам, чаму трэба ведаць і карыстацца роднай моваю. Бывае яшчэ горш: мы зрываемся на лозунгі ці лірыку, шукаючы паразумення ў вачох карфармістаў і прагматыкаў...
Прапануем прачытаць даследчы артыкул гісторыка і публіцыста, аўтара шэрагу адукацыйных праграм Віктара Сазонава пра ўплыў моўнага менталітэту на сферы грамадскага жыцця.
Цікава даведацца, як па-рознаму бачаць свю прафесію людзі, што называюць сябе учителями і настаўнікамі. Чаму зіму беларусы ніколі не называюць матушкай ці кудзесніцай? Ці заўсёды преступник з'яўляецца злачынцам?
Урыўкі з артыкула
Артыкул цалкам

21.12.2006

Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" абвесціў міжнародны конкурс школьных газет. Конкурс праводзіцца з мэтай дэмакратызацыі адукацыі, развіцця міжнародных сувязяў, міжкультурнага паразумення, а таксама абмену досведам адукацыйных устаноў і развіцця ў навучэнцаў журналісцкай творчасці і майстэрства. У конкурсе могуць ўдзельнічаць дзіцячыя і моладзевыя рэдакцыі ўстаноў агульнай і дадатковай адукацыі з Расіі, Украіны, Беларусі, Азербайджана, Малдовы, Узбекістана, Манголіі, Таджыкістана і Грузіі. Апошні тэрмін падачы дакументаў на 1 этап конкурсу – 14 студзеня 2007.

15.12.2006

II рэспубліканскі конкурс «Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт"
У адпаведнасці з рашэннем пасяджэння Рады па праблемах інфарматызацыі сістэмы адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4.10.2006 г. у 2007 годзе будзе праводзіцца II рэспубліканскі конкурс «Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт». У конкурсе могуць прымаць удзел навучэнцы і настаўнікі сярэднеадукацыйных ўстановаў, а таксама прафесійна-тэхнічных ўстановаў і ўстановаў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Конкурс праводзіцца ў два этапы. Прыём заявак на першы этап будзе праходзіць з 1 студзеня па 1 сакавіка 2007 года. Падрабязнае апісанне конкурсу, намінацый, інфармацыю пра правілы і форму заяўкі можна знайсці на сайце Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру ці тут

13.12.2006

Ганна Байкова, настаўніца СШ № 131 г.Мінска
Да Вашай увагі распрацоўка па тэме «MUCH – MANY» для 3-ага класа пры выкарыстанні падручніка «Английский язык» І.Н.Верашчагінай і В.У.Афанасьевай. Як дапаможны матэрыял прапануецца прэзентацыя PowerPoint па дадзенай тэме. цалкам
Загрузіць прэзентацыю PowerPoint


06.12.2006

Прапануем сваю дапамогу ў падрыхтоўцы да святаў.
— Сцэнар навагодняга свята для дзетак (падыйдзе для садка і пачатковай школы)
-- Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі.

Старонкі