Архіў навін
У Гродне ў верасні 2014 года ўпершыню ў ХХІ ст. былі адкрыты адразу два першыя беларускія класы, дзе ўсе прадметы выкладаюцца па-беларуску.
«Наша слова»: Моўныя летнікі – вельмі распаўсюджаная ў свеце з'ява. Часта яны арганізоўваюцца для вывучэння нейкай замежнай мовы. Але ёсць і традыцыя моўных летнікаў, мэта якіх – засваенне роднай мовы, якая не ўжываецца ці мала ўжываецца ў штодзённым побыце.
«Intex-press»: Бацькі вучаніц былога беларускамоўнага класа рыхтуюць паўторны зварот Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь. На іх думку, папярэдні зварот разгледжаны павярхоўна.
Чаму мы гатовы праглынуць усё, што прапаноўваюць у віртуальнай прасторы? Сацыяльная сетка Facebook распачала кампанію супраць «фэйкавых» навін, якія насамрэч не ўяўляюць з сябе нічога, акрамя фальсіфікацыі.
На працягу міжваеннага двадцацігоддзя ў жыццi Заходняй Беларусі вялікую ролю адыгрывала культурна-асветнiцкая, а затым i рэвалюцыйна-дэмакратычныя арганiзацыя – Таварыства беларускай школы.
Паўрочныя заданні і практыкаванні для лепшага засваення матэрыялу і праверкі ведаў па гісторыі, геаграфіі і культуры Пастаўшчыны. Распрацаваны Ігарам Пракаповічам.
Каманда Адукацыя.Інфо сумесна з Цэнтрам шведскіх даследaванняў аб’яўляе набор моладзі на двухдзённы трэнінг па медыяпісьменнасці. Удзел бясплатны. Іншагароднім кампенсуюцца выдаткі на праезд.
Кампанія «Жывая вясна» запрашае настаўнікаў да ўдзелу. Гэты цікавы праект можна ўвесці на ўроках біялогіі ў школе. «Жывая вясна» падрыхтавала матэрыялы: план урока, уступ, прэзентацыя і гульні, каб зрабіць урокі больш цікавымі.
Пра якасць сучасных падручнікаў па фізіцы, пра фармаванне навучальнай праграмы, пра тое, каго і як адбіраюць для напісання падручнікаў – Юрый Ляшчынскі ў «Рабоце над памылкамі».
«Информ-прогулка»: Што ж асаблівага ў гэтых 11-класніках Багданаўскай школы, што ў Лунінецкім раёне?