Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.02.2018

Падавайце заяўкі! Для ўдзелу ў фестывалі неабходна запоўніць і выслаць анкету да 13 лютага 2018 года.
Мэта фестывалю: выяўленне і распаўсюджванне інавацыйных ідэй у сферы развіцця медыяпісьменнасці як ключавой кампетэнцыі ХХІ стагоддзя; абмен педагагічным вопытам выкарыстання эфектыўных медыяадукацыйных практык і пашырэнне прасторы прафесійных зносін.

09.02.2018

Серыяламанія захапіла вольны час дарослых, дзяцей, падлеткаў. Абмяркоўваць эпізоды, герояў, чакаць выхадаў новых сезонаў і бавіць час за праглядам анлайн-бібліятэк – стандартнае моладзевае і не толькі хобі. Разам з тым даказана, што серыялы прызваны праграмаваць паводзіны людзей.

08.02.2018

Ала Мікалаеўна Лазіцкая, настаўнік-метадыст, дырэктарка сярэдняй школы №2 г. Століна правяла майстар-клас для настаўнікаў »Фарміраванне чытацкіх кампетэнцый сродкамі медыяадукацыі«, на якім яна распавяла пра перадумовы і ўмовы трансфармацыі адукацыі.

07.02.2018

Перад настаўнікам малодшых класаў стаіць сур’ёзная задача: не толькі пазнаёміць вучняў з медыятэкстамі, але і навучыць ацэньваць, выдзяляць галоўнае, рабіць высновы на пачатковым узроўні, закладваючы аснову фарміравання медыякультуры ў старшых класах.

06.02.2018

Чарговы артыкул Галіны Сухавай з серыі, прысвечанай актыўнай ацэнцы (АА) і дыстанцыйнаму курсу па яе авалоданні. Фармат матэрыялу: пытанні настаўнікаў, якія вучацца, і адказы педагогаў, якія вучаць.

05.02.2018

Прапануем карту школ і гімназій сталіцы, а таксама буйных гарадоў, дзе беларускія дзеці могуць атрымаць адукацыю на беларускай мове.

02.02.2018
Гродзенскі настаўнік фізікі Сяргей Фадзін у дзяцінстве недалюбліваў гэты прадмет. Цяпер стварыў дадатак для мабільных тэлефонаў, каб дзецям весялей было вувычаць навуку Эйнштэйна і Ньютона. 
 
02.02.2018
Старадаўні інтэр’ер беларускай сялянскай хаты аднавілі ў гарадзенскай гімназіі №7. У асобным пакоі сабралі рэчы, якія яшчэ некалькі дзясяткаў год таму можна было ўбачыць амаль што ў кожным вясковым жытле.
01.02.2018
Сёння мы запускаем новы дыстанцыйны курс па медыяадукацыі "Школа медыяадукатараў", які створаны беларускімі настаўнікамі.
31.01.2018
Камітэт па міжнародных справах Сенату ЗША апублікаваў аналіз расейскай дзяржаўнай прапаганды, якая разлічаная на насельніцтва ў тым ліку і Беларусі.

Старонкі