Архіў навін
Глафіра Ляткоўская, Настаўніцкая газета
У чэрвені 2009 года ў "Настаўніцкай газеце" быў апублікаваны артыкул “Дашкольная адукацыя на беларускай мове. Цалкам магчыма, але...” (№ 78 ад 23 чэрвеня 2009 г.). Яго аўтар, Дар’я Каткоўская, расказвала пра складанасці, з якімі сутыкнулася яе сям’я пры ўладкаванні сына Алеся ў беларускамоўную групу ў адным са сталічных дзіцячых садоў.
У выніку беларускамоўная група ў дзіцячым садзе № 570, што знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Сухарава, усё-такі з’явілася. Малы Алесік, сын Ігара і Дар’і, а таксама іншыя малыя штодзень чуюць беларускую мову і размаўляюць на ёй, як і хацелі бацькі. Адзначу, што са з’яўленнем беларускамоўнай групы ў жыццядзейнасці сада не адбылося нейкіх кардынальных змен. Можна было б сказаць, што сітуацыя вырашылася станоўча, калі б сёлета гісторыя не атрымала працяг.
Даслаў Аляксей Бурнасенка (УА Цэнтр Пазашкольнай Працы “Кантакт” Цэнтральнага раёна, Мінск) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы 1 тома мультымедыйнай відэашколы “Традыцыйныя Танцы Беларусі”.
Дзевяць беларускіх танцаў: відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.
Восем беларускіх танцаў (Верабей, Матлёт, Кракавяк, Полька-Агата, Базар, Лявоніха, Таўкачыкі, Мужчынскія таўкачыкі): відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.
Матэрыялы мультымедыйнай відэашколы “Традыцыйныя Танцы Беларусі”
Даслаў Аляксей Бурнасенка (УА Цэнтр Пазашкольнай Працы “Кантакт” Цэнтральнага раёна, Мінск) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы 1 тома мультымедыйнай відэашколы “Традыцыйныя Танцы Беларусі”.
Дзевяць беларускіх танцаў: відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.
Алена Спасюк, naviny.by
Сёлета ў гімназіі беларускіх школьнікаў будуць прымаць паводле новых правілаў, якія, на думку эксперта, могуць справакаваць карупцыю ў сістэме сярэдняй адукацыі.
Можна сказаць, што павелічэнне колькасці гімназій – гэта свайго роду рэакцыя сістэмы сярэдняй адукацыі на істотныя пераўтварэнні, якім сярэдняя школа падвяргалася апошнія некалькі гадоў. У першую чаргу, гэта рэакцыя на ліквідацыю паглыбленага вывучэння прадметаў у школах і яго замену факультатыўнымі заняткамі.
Працы прымаюцца да 21 сакавіка
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ладзіць конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2011 года.
Конкурс праводзіцца па ўсіх навучальных кірунках бакалаўрскай школы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне і даць ім магчымасць паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.
На папярэднім этапе конкурса па ўсіх навучальных кірунках, акрамя праграмы «Медыя і візуальны дызайн», неабходна напісаць хатнюю творчую працу (сачыненне-эсэ) на тэму «Што азначае быць еўрапейцам?». Адборачны этап конкурса для ўдзельнікаў, якія абралі кірунак «Медыя і візуальны дызайн», праходзіць у форме стварэння серыі паштовак на тэму «Дзень ведаў".
Анатоль Сідарэвіч, Наша Ніва
Яны вучыліся на адным курсе і ў адной групе і скончылі навучанне ў Ліцэі ў 1995 годзе.
Калі не памыляюся, Вольга была ў ліку тых ліцэістаў, якія адвучыліся ў Ліцэі ўсе чатыры гады.
Ліцэй пачаў працу ў 1991 годзе, у кастрычніку. Набіралі адразу на першы, другі, трэці і чацвёрты курсы.
Памятаю, на чацвёртым курсе сярод пятнаццаці дзяўчат быў адзін хлопец — Алесь Міхалевіч. Скончыўшы Ліцэй, ён пайшоў на паліталагічнае аддзяленне юрыдычнага факультэта БДУ. З ім разам вучылася Кацярына Ткачэнка.