Архіў навін
Уладзіслаў Лупакоў, СШ № 10 г. Берасця  Кіслотамі ў хіміі называюцца рэчывы, у якіх атамы вадароду звязаны з так званымі кіслотнымі астаткамі. Атрымалі назву за кіслы смак. Некаторыя аўтары ў дачыненні кіслот выкарыстоўваюць састарэлае слова “квасы”, але ў навуковай і вучэбнай літаратуры яно распаўсюджання не мае. А як утвораны назвы некаторых кіслот?
Кіслотамі ў хіміі называюцца рэчывы, у якіх атамы вадароду звязаны з так званымі кіслотнымі астаткамі. Атрымалі назву за кіслы смак. Некаторыя аўтары ў дачыненні кіслот выкарыстоўваюць састарэлае слова “квасы”, але ў навуковай і вучэбнай літаратуры яно распаўсюджання не мае. А як утвораны назвы некаторых кіслот? 
 Сцэнар краязнаўчага падарожжа для школьнікаў і бацькоў.
Сцэнар краязнаўчага падарожжа для школьнікаў і бацькоў.
Даслаў Лявон Карповіч (в. Луна, Мастоўскі р-н) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Загадка: да вузкага маста, дзе нельга было раз’ехацца двум вазам, адначасова пад’ехалі дзве брычкі з пасажырамі. Адзін ехаў з Луны ў Харціцу, другі – з Харціцы ў Луну. Пачалі спрачацца, бо ніводны не хацеў саступіць.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 ліпеня  Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае пра правядзенне конкурсу на атрыманне стыпендыі для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў. Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні або правядзення навуковага даследвання ў адным з універсітэтаў Нямеччыны.
Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае пра правядзенне конкурсу на атрыманне стыпендыі для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў. Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні або правядзення навуковага даследвання ў адным з універсітэтаў Нямеччыны. 
Кандыдаты павінны добра ведаць нямецкую мову, быць не старэй 30 гадоў, мець высокі сярэдні бал школьнага атэстату і дыплома ВНУ, а таксама прыймаць актыўны ўдзел у палітычным ды грамадскім жыцці Беларусі. 
Найлепшыя кандыдаты будуць запрошаны для ўдзелу ў адборачным семінары, які адбудзецца ў Вільні ў канцы верасня – пачатку кастрычніка 2011 г.
Расклад: серада - 10.00, 16.00; субота - 15.00. Кантактны тэл.: 74–39–17 У Гродне пачаў працаваць археалагічны гурток, разлічаны на школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных установаў.
У Гродне пачаў працаваць археалагічны гурток, разлічаны на школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных установаў. 
Гурток дзейнічае пры гарадзенскім дзяржаўным археалагічным музеі. Кіраўніца – Вольга Грышко. У сярэдзіне вясны  навучэнцы гуртка змогуць паўдзельнічаць у раскопках на Новым Замку. 
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня  У 2011 г. РГА “БелАЮ” плануе правесці міжнародныя валанцёрскія летнікі на тэрыторыі Беларусі: «Спадчына Радзівілаў" (3–17 ліпеня); «Запаветныя мясціны Беларусі" (10–24 ліпеня); «Замкі Беларусі" (13–26 ліпеня).
У 2011 г. РГА “БелАЮ” плануе правесці міжнародныя валанцёрскія летнікі на тэрыторыі Беларусі: «Спадчына Радзівілаў" (3–17 ліпеня); «Запаветныя мясціны Беларусі" (10–24 ліпеня); «Замкі Беларусі" (13–26 ліпеня). 
Валанцёрскія летнікі РГА “БелАЮ” прадугледжваюць як працу на саміх помніках – так і вялікую культурную праграму: экскурсіі, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, цікавыя сустрэчы. 
Таксама навучэнцы, студэнты і працоўная моладзь могуць паўдзельнічаць у міжнародных валанцёрскіх летніках у Нямеччыне, Францыі, Сербіі, Польшчы, Даніі, Галандыі і іншых краінах Еўропы. 
“Луна - вёска наднёманскіх легендаў” Сцэнар краязнаўчага падарожжа для школьнікаў і бацькоў.
Сцэнар краязнаўчага падарожжа для школьнікаў і бацькоў.
Даслаў Лявон Карповіч (в. Луна, Мастоўскі р-н) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Загадка: да вузкага маста, дзе нельга было раз’ехацца двум вазам, адначасова пад’ехалі дзве брычкі з пасажырамі. Адзін ехаў з Луны ў Харціцу, другі – з Харціцы ў Луну. Пачалі спрачацца, бо ніводны не хацеў саступіць. Тады злезлі з вазоў, аб нечым пагаварылі і… раз’ехаліся ў патрэбных кірунках. Як раз’ехаліся вазы?
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 мая  Еўрапейскі інстытут дызайну (IED) – міжнародная сетка, у якую ўваходзяць гішпанскія, італьянскія і бразільскія навучальныя ўстановы з Рыму, Мілану, Турыну, Венецыі, Кальяры, Барселоны, Мадрыду і Сан Паўлу, – прапануе стыпендыі на 2011–2012 навучальны год.
Еўрапейскі інстытут дызайну (IED) – міжнародная сетка, у якую ўваходзяць гішпанскія, італьянскія і бразільскія навучальныя ўстановы з Рыму, Мілану, Турыну, Венецыі, Кальяры, Барселоны, Мадрыду і Сан Паўлу, – прапануе стыпендыі на 2011–2012 навучальны год. 
Праграма адкрыта для замежных студэнтаў ва ўзросце ад 18 да 28 год. 
Для адбору прымаюцца творчыя працы па тэме «Мая творчая энэргія». 
Алег Трусаў
8 красавіка 2011 г. у сядзібе ТБМ адбылося пасяджэнне па стварэнні Мінскага гарадскога бацькоўскага камітэта ТБМ. 
Мэта камітэта - аб’яднанне бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзеці выхоўваліся і навучаліся па-беларуску ў дзіцячых садках, школах і ў перспектыве ў ВНУ. 
У склад камітэта ўвайшлі 15 чалавек. Наступнае пасяджэнне адбудзецца ў першай палове мая. 
Калі Вы жадаеце далучыцца да працы камітэта, пішыце на  электронны адрас siadziba@gmail.com.
 
 Дарагія сябры!
Дарагія сябры! 
Хачу выказаць падзяку ўсім добрым людзям, хто пісаў мне лісты са словамі падтрымкі, тэлефанаваў, дасылаў грошы на мой адрас. У гэты цяжкі час я адчула цёплую, шчырую хвалю салідарнасці ад неабыякавых людзей з розных куткоў Беларусі – ад Мёраў да Касцюкоўкі, ад Коханава да Моталя. Зусім незнаёмыя людзі працягнулі мне руку дапамогі! Хто пасля гэтага скажа, што беларусы абыякавыя, несалідарныя людзі? 


 
  
 

 Інфармацыя пра дзейнасць ліцэйскіх класаў з беларускай мовай навучання ў Гданьску (Польшча) і магчымасць навучання ў іх маецца ў Таварыстве беларускай мовы (вул.Румянцава, 13).
Інфармацыя пра дзейнасць ліцэйскіх класаў з беларускай мовай навучання ў Гданьску (Польшча) і магчымасць навучання ў іх маецца ў Таварыстве беларускай мовы (вул.Румянцава, 13).