Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
03.04.2012

Iнструкцыі з малюнкамі

Маляўнічыя інструкцыі ад часопіса «РЮКЗАЧОК. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ», якія дапамогуць табе сабрацца ў падарожжа, не збіцца з тропу, зарганізаваць месца адпачынку для сябе і сваіх сяброў.
Чытаем карту. Не губляйся! Распалім вогнішча? Як правільна сабраць рукзак? «Усё сваё нашу з сабою»: Палатка. Вучымся завязваць вузлы. Вучымся прывязваць вяроўку. Як абсталяваць бівак...

02.04.2012

Вандроўкі па Беларусі: інструкцыі з малюнкамі  

Маляўнічыя інструкцыі ад часопіса «РЮКЗАЧОК. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ», якія дапамогуць табе сабрацца ў падарожжа, не збіцца з тропу, зарганізаваць месца адпачынку для сябе і сваіх сяброў.
Чытаем карту. Не губляйся! Распалім вогнішча? Як правільна сабраць рукзак? «Усё сваё нашу з сабою»: Палатка. Вучымся завязваць вузлы. Вучымся прывязваць вяроўку. Як абсталяваць бівак...

30.03.2012

Апошні тэрмін падачы заявак (зменены!) – 2 красавіка 

Жадаеце зрабіць сваю арганізацыю эфектыўнай і паспяховай? Ведаць, як выпраўляць недахопы і ўзмацняць яе перавагі? Навучыцца кіраваць групавымі працэсамі, ствараць і здзяйсняць планы арганізацыйнага развіцця? Прыходзьце ў Школу кансультантаў!
Адукацыйна-практычны курс «Школа кансультантаў па арганізацыйным развіцці» (Акадэмія ПЛЮС) уключае ў сябе 6 семінараў і 6 трэнінгаў, выкананне заданняў і тэстаў, стажыроўку (практыку) у арганізацыях (у пары з дасведчаным кансультантам). Усе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у сустрэчах «Клуба кансультантаў». Курс пачынаецца ў красавіку 2012 г. і сканчаецца ў красавіку 2013 г. 
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў ва ўзросце 18–35 гадоў, якія маюць стаж актыўнага сяброўства ў грамадскай арганізацыі не меней за 3 гады. Вітаецца досвед працы ў якасці менеджараў, трэнераў, кансультантаў па арганізацыйным развіцці.

30.03.2012

Ларыса Дзедавец

У бягучым навучальным годзе ў навагрудскай СШ №4 быў адкрыты незвычайны клас. За парты ў ім селі два хлопчыкі і адна дзяўчынка. Іх бацькі зрабілі выбар на карысць навучання дзяцей на беларускай мове.
Гісторыя беларускамоўнага навучання ў школе даволі багатая. Упершыню такі клас адчыніў свае дзверы для першакласнікаў у 1989 годзе. Пасля былі і два, і тры класы на паралель. Былі гады, калі набору не было наогул. Так, у 2010 годзе адбыўся выпуск 11 «А» беларускамоўнага класа, а наступны навучальны год стаў годам невялічкага перапынку, калі ў школе не было ніводнага класа з навучаннем на роднай мове. І вось аднаўленне добрай справы.

30.03.2012

Дапаможнік склаў і даслаў Іван Сяргеевіч Храпавіцкі – настаўнік матэматыкі з Глыбокага. Дапаможнік на рускай мове створаны на падставе папярэдняй, беларускай, версіі. Гэта першая частка інтэрактыўнага дапаможніка, якую аўтар рэкамендуе калегам для выкарыстання падчас правядзення індывідуальных заняткаў з абітурыентамі.

30.03.2012

107.53 КБДапаможнік склаў і даслаў Іван Сяргеевіч Храпавіцкі – настаўнік матэматыкі з Глыбокага.Дапаможнік на рускай мове створаны на падставе папярэдняй, беларускай, версіі. Гэта першая частка інтэрактыўнага дапаможніка, якую аўтар рэкамендуе калегам для выкарыстання падчас правядзення індывідуальных заняткаў з абітурыентамі.
Дапаможнік створаны ў фармаце добра знанай у свеце праграмы Жывая Геаметрыя, дакладней, апошняй яе версіі Geometer’s Sketchpad, v.5.
Першая частка прысвечана планіметрычнай тэме «Трохвугольнік». У наступных частках – астатнія тэмы, улучна са стэрэаметрыей і алгебрай. Дапаможнік можа быць эфектыўным для падрыхтоўкі абітурыентаў да ЦТ, ён дае магчымасць поўнага пагружэння школьніка ў сутнасць разгляданых пытанняў, бо гэтага вымагае закладзеная ў ім тэхналогія інтэрактыўных стасункаў з матэматычнымі аб’ектамі. Адмысловага ведання камп’ютарнай праграмы і яе ўсталёўкі не патрабуецца.

28.03.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2012 г.

Праграма «Erasmus Mundus Partnership for Belarus, Ukraine, Moldova (EMP-AIM)» аб’ядноўвае 17 універсітэтаў з краін Еўрасаюза, Беларусі, Украіны і Малдовы і скіравана на наладжванне сталага структурнага супрацоўніцтва паміж гэтымі навучальнымі ўстановамі з мэтай умацавання акадэмічнага, культурнага і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі ЕС і Усходне-Еўрапейскім рэгіёнам. Праект прапануе стыпендыі для студэнтаў, магістраў, аспірантаў і выкладчыкаў на восень 2012 г.

28.03.2012

Апошні тэрмін прыёму заявак – 19 красавіка 2012 г. 

Ізраільскае агенцтва міжнароднай супрацы ў мэтах развіцця пры МЗС Ізраіля, пры падтрымцы Цэнтра супрацы і развіцця (Кібуц Шфаім, Ізраіль) праводзіць міжнародны сімпозіум «Інтэграцыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў нарматыўнае адукацыйнае асяроддзе», які адбудзецца ў Ізраілі з 14.06.12 па 09.07.12.
Усе выдаткі па знаходжанні і навучанні ў Ізраілі бярэ на сябе прымаючы бок, удзельнік сплачвае толькі авіяпералёт. 

28.03.2012

Тамара Мацкевіч

Вядома, што паводле нарматыўных актаў кожны беларускі настаўнік павінен перыядычна павышаць сваю кваліфікацыю на курсах. Прычым, выбару, як правіла, ён не мае: курс для яго складаюць зверху – што будуць чытаць у інстытуце развіцця адукацыі, тое і слухай на працягу месяца!
Як жа навучаюцца настаўнікі школаў у Польшчы – краіне, якая, паводле апошніх даследаванняў PISA, паказала найлепшыя тэмпы паляпшэння якасці сярэдняй адукацыі?

28.03.2012

Алена Спасюк, naviny.by

У Беларусі плануецца эксперымент па падушным фінансаванні школ. Сістэма размеркавання сродкаў, якая дзейнічае цяпер, не стымулюе кіраўнікоў эканоміць бюджэтныя сродкі, лічаць у Мінадукацыі. Між тым эксперты звяртаюць увагу, што нашыя школы і ВНУ працуюць у стане перманентнага недафінансавання.

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч паведаміў, што ведамства разглядае розныя варыянты аптымізацыі сістэмы фінансавага менеджменту адукацыі. «Сістэма фінансавання, якая цяпер дзейнічае, не стымулюе кіраўнікоў на эканомію бюджэтных сродкаў. Рэсурсы, напрыклад, на аплату працы ўстанове вылучаюцца згодна са штатным раскладам, які не залежыць ад напаўняльнасці класаў і колькасці вучняў ва ўстанове ў цэлым », – цытуе міністра БЕЛТА.

Старонкі