Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.05.2011

Аб мінулым дзеля будучыні
Урок па кнізе “Я з вогненнай вёскі”.
Даслаў Юры Мянькоў (Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Прадмет: беларуская літаратура.
Клас: 11 (базавы і паглыбленны ўзроўні навучання).

05.05.2011

14–15 мая
Дарагія сябры, шаноўныя калегі!
Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт запрашае актыўных настаўнікаў на сустрэчу-знаёмства ў Вільню. Вы зможаце агледзець універсітэт, задаць пытанні кіраўніцтву ЕГУ, спланаваць вандроўкі школьнікаў з Беларусі на Вільню, наведаць канцэрт гурта Ляпіс Трубяцкой.
Такім чынам, калі маеце візу і ахвоту патрапіць у гасціннае месца з кампаніяй аднадумцаў – хутчэй лістуйце на nastaunik.info@gmail.com (колькасць месцаў абмежаваная).
Глядзі пільна - будзе Вільня!

04.05.2011

Белсат ТВ
«У краіне амаль адсутнічаюць беларускамоўныя дзіцячыя садкі. А колькасць вучняў, што навучаюцца на мове тытульнай нацыі, скарацілася да 18 %. Аднак цяпер вёска вымірае, а ў горадзе далёка не кожны дзед ці бабуля валодае мовай продкаў», – адзначаецца ў звароце сакратарыяту Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
ТБМ прапаноўвае стварыць Усебеларускі бацькоўскі камітэт трох узроўняў для забеспячэння навучання дзяцей па-беларуску. Пра гэта гаворыцца ў звароце, прынятым ў Менску 29 красавіка на пасяджэнні кіраўніцтва ТБМ. Яго аўтары звяртаюць увагу на тое, што пасля рэферэндуму 1996 г. і адпаведных зменаў у Канстытуцыі і Законе аб мовах прыйшла ў заняпад сістэма бесперапыннай беларускамоўнай адукацыі ў Беларусі.

28.04.2011

Сродкі навучання на аснове лічбавай лабараторыі па фізіцы “Архімед”
Даслаў Аляксандр Сядзяка (СШ №30 г. Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прапанаваны комплекс лічбавых сродкаў навучання мае тры ўзроўні ўжывання:
- дэманстрацыйны: вучань на ўроку бачыць адначасова фізічную з’яву і матэматычную сувязь фізічных велічыняў у графічным выглядзе;
- лабараторны: скарыстаўшы атрыманыя графікі, вучань атрымлівае дакладны матэматычны выгляд фізічнага закону;
- даследчы: вучань сам эксперыментальным чынам шукае і ўстанаўлівае фізічныя заканамернасці прыродных з’яў.

28.04.2011

27 красавіка – 1 мая
«Фэст экскурсаводаў» разлічаны перш за ўсё на тых людзей, што кожны дзень, ідучы на працу ці заняткі, праходзяць міма унікальных помнікаў архітэктуры і нават не здагадваюцца пра гэта.
Экскурсіі ў гэтыя дні правядуць як прафесійныя экскурсаводы, так і выкладчыкі гісторыі, краязнаўцы, настаўнікі. Яны падзеляцца сваімі ведамі з усімі, хто неабыякавы да гісторыі свайго дома, вуліцы і горада.

27.04.2011

Яўген Валошын, Звязда

Мяне здзіўляе, калі ў многіх беларускіх школах вучні не бачылі жывых паэтаў, музыкаў, навукоўцаў (сустрэчы з такімі людзьмі ў савецкую эпоху арганізоўваліся перыядычна). Паўсюль кажуць пра тое, што дзеці змяніліся, што іх не адцягнуць ад камп’ютара і што, апроч гульняў, іх нішто не цікавіць. Але ці так гэта? Я сам бачыў у беларускіх школах, гімназіях і сацыяльных прытулках сотні дзяцей з моцнымі духоўнымі задаткамі. Чаму яны потым вырастаюць скнарлівымі бройлернымі курачкамі нашага спажывецкага грамадства?

 /

27.04.2011

29 красавіка
У пятніцу, 29 красавіка, а 12-ай гадзіне на вэб-сайце радыё Свабода адбудзецца онлайн-канферэнцыя з кіраўнікамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта – рэктарам, акадэмікам Анатолем Міхайлавым, а таксама прарэктарамі Аляксандрам Калбаскам і Ірэнай Вайшвілайтэ.
Тэма онлайн-канферэнцыі: Праект ЕГУ. Дыскусія пра сённяшнюю і перспектыўную ролю Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў беларускім кантэксце.
Задаць пытанне можна тут .

27.04.2011

Віктар Лістападаў, Заўтра тваёй краіны

Праз колькі дзён у Беларусі пачнецца рэгістрацыя абітурыентаў на праходжанне Цэнтралізаванага тэставання. Вынікі леташняга ўступнага іспыту болей чым сціплыя. Гэта робіць усё актуальнейшай тэму якасці адукацыі ў сярэдняй школе.

26.04.2011

Што можа “вінцік”?
Ён можа перакрыць паветра тым, каму яно неабходна. Што "вінцік" ахвотна і робіць, калі хоча замацавацца ў сістэме. Сённяшняй сістэме патрэбны такія “вінцікі”?
Чытайце гісторыю аднаго ліставання, і думайце.


Старонкі