Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 25 сакавіка
Польскае Таварыства міжнародных і міжкультурных абменаў “Анавой” разам з ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар” (Гродна) шукае валанцёра з Беларусі на праект тэрмінам 1 чэрвеня – 31 снежня 2011 г.
Валанцёр зможа паўдзельнічаць у арганізацыі і правядзенні культурніцкіх заняткаў для дзяцей ды моладзі, развіццёва-адукацыйных праектаў для вучняў школ і настаўнікаў, міжнароднай канферэнцыі настаўнікаў, уласных праектаў ды ініцыятыў.
Арганізатары прапануюць жыццё і працу ў прыгожым падляскім мястэчку Міхалова, забяспечваюць жытлом, сродкамі на харчаванне, кішэннымі грошамі, сродкамі на транспартныя выдаткі, візай і страхоўкай, моўнымі курсамі. У канцы праекта валанцёр атрымае адмысловы сертыфікат Youthpass.
Арсень Ліс, Наша Ніва
Кандыдат багаслоўя Сяргей Паўловіч, родам з Кобрыншчыны, па сканчэнні Кіеўскай духоўнай акадэміі (1899) выбраў за ніву сваёй працы народную асвету. Працаваў выкладчыкам Рагачоўскай семінарыі і жаночай гімназіі, інспектарам школ у Ваўкавыскім павеце. Першая сусветная вайна выкінула яго з сотнямі тысяч суайчыннікаў у бежанства ў Расію. Давялося перажыць нямала. У грамадзянскую вайну праз выкладчыцкі віцмундзір інтэлігентнага выгляду педагог Паўловіч трапіў у закладнікі і цудам ацалеў. У 1921 г. рээвакуяваўся на Бацькаўшчыну, у Заходнюю Беларусь.
На хвалі нацыянальна-вызваленчага руху ў Вільні са сціплага настаўніка вырас на прызнанага педагога, аўтара знакамітых на ўсю Беларусь граматык, чытанак.
Прыём заявак для ўдзелу – з 22 па 25 сакавіка
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі шчыра запрашае паўдзельнічаць у камандных гарадскіх конкурсах па беларускай мове і літаратуры:
- для вучняў 5-х класаў: “У краіне казкі” (вочны тур – 5 красавіка);
- для вучняў 10 – 11-х класаў: “Скарбы мовы: сінонімы, антонімы, амонімы” (вочны тур – 14 красавіка).
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода
У Пухавіцкім раённым судзе сёння павінны разгледзіць пазоў былой настаўніцы гісторыі Наталлі Ільініч да адміністрацыі Талькаўскай школы. На папярэднім паседжанні дырэктар школы Наталля Меркуль адмовілася аднавіць настаўніцу на працы.
Суд будзе весці суддзя Пухавіцкага раённага суду Святлана Акуліч. Паводле Наталлі Ільініч, на папярэднім паседжанні суддзя ставілася да абодвух бакоў «роўна, добразычліва». Таму, што дырэктар Талькаўскай школы Наталля Меркуль не пайшла на прапанову судзі на замірэнне, былая настаўніца гісторыі не здзіўляецца. «Сама ж мяне і звольніла», — кажа Наталля Ільініч.
Абараняць Наталлю Ільініч будзе адвакат, знайсці якую дапамаглі праваабаронцы «Вясны».
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка
Выдавецтва “Логвінаў”, пісьменніцкая арганізацыя “Беларускі ПЭН-Цэнтр” і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць конкурс кінасцэнароў.
1-ы прыз - заключэнне аўтарскай дамовы, з наступным здымкамі фільма паводле сцэнара лаўрэата. 2-прыз - публікацыя сямі найлепшых сцэнароў у адмысловым зборніку, які выйдзе ў выдавецтве “Логвінаў” у 2012 г., а таксама ў нумарах літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”.
Склад журы: Андрэй Кудзіненка, Віктар Казько, Аляксандр Качан, Артур Клінаў, Аляксандр Дзебалюк, Ігар Логвінаў.
Прыём электронных заявак – да 5 Сакавіка!
31 сакавіка – 1 красавіка ў Кракаве будзе праходзіць Адкрытая школьная алімпіяда па электроніцы і радыётэхніцы.
Паводле умоваў алімпіяды, удзельнікамі могуць быць навучэнцы сярэдніх школ
Польскай Рэмпублікі - а таксама замежныя вучні эквівалентных навучальных ступеняў. Колькасць удзельнікаў ад кожнай школы не больш за шэсць вучняў. Арганізатары вышлюць запрашэнні і прыклады заданняў для трэніроўкі.
Радыё Свабода
Магілёўская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы ўзнагародзіла пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва «Беларускае пяціборства — 2011». Урачыстасць праходзіла ў дэканаце педагагічнага факультэта дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова. Універсітэт дапамагае суполцы праводзіць спаборніцтва.
У сёлетнім «Пяціборстве» ўдзельнічалі 42 вучні старэйшых класаў. Гэта рэкордная колькасць удзельнікаў за час правядзення мерапрыемства. Як і ў папярэднія гады, спаборнікі спраўджвалі веды па пяці школьных дысцыплінах. Усе заданні — на беларускай мове. Адказваць школьнікі меліся таксама па беларуску. Якасць мовы ўлічвалася пры падвядзенні вынікаў.
Адбылося папярэдняе слуханне ў справе Наталлі Ільініч, якую звольнілі з працы пасля ператрусу ейнай хаты службоўцамі КДБ і МУСу. Прычына звальнення – недахопы ў вядзенні школьнай дакументацыі. У гэтым пераконвала суддзю дырэктар школы Наталля Мяркулава. Але Наталля Іллініч спадзяецца, што суд адновіць яе на працы
Пачатковая школа, курс “Здаровы лад жыцця”. Аўтар: настаўніца 27 мінскай гімназіі Вольга Дабранская. Мэты: сфарміраваць першапачатковыя ўяўленні пра прастудныя захворванні, іх прыметы, меры папярэджання; пашырыць веды вучняў пра лекі і лекавыя расліны, іх уздзеянне на арганізм чалавека; вучыць асцярожна абыходзіцца з лекамі; выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі і спачування блізкаму.