Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
31.03.2011

Дзяржаўны дэпартамент ЗША абвяшчае праграму падтрымкі навучальнага працэсу ў ЗША для студэнтаў, якія маюць высокую кваліфікацыю, але не ў стане пакрыць выдаткі на навучанне ў амерыканскай ВНУ.
Праграма можа пакрываць выдаткі на аплату экзаменаў, праезд, пражыванне і харчаванне на экзаменацыйных участках, рэгістрацыйных зборы на навучанне ў ВНУ ЗША, аплату кур’ерскіх выдаткаў на пасылку заяўкі ў ЗША, выдаткі на пераклад і сертыфікацыю афіцыйных дакументаў і матэрыялаў, візавыя выдаткі, праезд, пражыванне і харчаванне ў консульскіх аддзелах, праезд ў ЗША да ВНУ і / альбо аднаразовае пакрыццё выдаткаў на пражыванне замежных студэнтаў ў ЗША.

30.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 красавіка
Фундацыя імя Генрыха Бёля абвяшчае прыём заявак ў «Летнюю школу для маладых людзей з Беларусі", якая пройдзе ў Берліне 7–21 жніўня 2011 г. 
Праграма скіраваная на валанцёраў ці маладых людзей, якія працуюць у грамадскіх арганізацыях і супольнасцях, удзельнічаюць у сацыяльных, экалагічных і моладзевых грамадскіх рухах. Да ўдзелу запрашаюцца рэзідэнты РБ ва ўзросце 19 – 28 гадоў з паглыбленым веданнем англійскай мовы.

30.03.2011

Андрэй Елісееў, Еўрарадыё
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт правёў чарговы Дзень адкрытых дзвярэй. Беларуская ВНУ ў выгнанні існуе ўжо больш за 5 год.
«Гэта самая танная сталоўка ў Вільні! Звярніце ўвагу – кава за 50 цэнтаў, другое – за два літы. Параўнайце хоць з цэнамі сталоўкі БДУ, і цэны на навучанне таксама параўнайце!» – казалі на экскурсіі па ЕГУ.
Зрэшты, далёка не толькі нізкімі коштамі студэнцкай сталоўкі вабіць універсітэт, а сваёй ідэалагічнай незалежнасцю. Вось ужо 5 год зачынены беларускімі ўладамі ўніверсітэт працягвае працу ў Вільні, акрэдытаваны як літоўская ВНУ.

29.03.2011

“Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»”
Аўтар – Міхась Булавацкі. Прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя, літаратура, прыродазнаўства, геаграфія, біялогія. Класы: старэйшыя.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды педагога-наватара Міхася Булавацкага. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.

29.03.2011

Адрас для паштовага пераводу!
Звольненую настаўніцу Талькаўскай школы вырашылі падтрымаць калегі і грамадскія актывісты Слуцка.
Случанка Зінаіда Цімошак – пенсіянерка, колішняя настаўніца гісторыі і замежнай мовы з 28 гадамі педагагічнага стажу. Спадарыня Зінаіда мае намер «паставіць на вушы Пухавіцкі райвыканкам» і заклікае ўсіх неабыякавых людзей падтрымаць звольненую настаўніцу матэрыяльна.
Чытачы незалежных медыяў актыўна рэагуюць на гэты заклік да салідарнасці. Раней калегі прапанавалі Наталлі Ільініч некалькі кампутараў наўзамен канфіскаванага, а былы вучань склаў з іх адзін працоўны.

28.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 сакавіка!

Cultural and Educational Enrichment Project (CEEP) прапануе пяць тыдняў побыту ў амерыканскіх сем’ях для старшакласнікаў з Беларусі. Удзельнікаў чакае праграма, якая дасць уяўленне пра мясцовую супольнасць, штат і краіну; бізнес-тыдзень на тэрыторыі ўніверсітэта; валанцёрская дзейнасць і выкананне праектаў з прымаючай сям’ёй.

27.03.2011


Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.

“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда інфармацыйна-метадычнага сайта Nastaunik.info.

27.03.2011


Дыск «Гадуем беларусаў"







Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч – укладальніца дыска, – перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў.

27.03.2011

Ігар Кузьмініч
У кожнага народа некалі пачынаецца зіма. І прышла аднаго разу зіма да нас. І была тая зіма доўгаю і страшнаю.
Снегу так многа нанесла, што не было разабраць, дзе ісці і што рабіць. Разгубіліся тады людзі і кожны ў свой бок пачаў глядзець. Перасталі думаць пра сябе як пра гаспадароў нашай беларускай зямлі. Кожны думаў, адно, як самому жывым застацца...
Але была на нашай зямлі адна маці, што моцна любіла сваё толькі народжанае дзіцянятка.

Старонкі