Архіў навін
Працы прымаюцца да 21 сакавіка
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ладзіць конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2011 года.
Конкурс праводзіцца па ўсіх навучальных кірунках бакалаўрскай школы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне і даць ім магчымасць паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.
На папярэднім этапе конкурса па ўсіх навучальных кірунках, акрамя праграмы «Медыя і візуальны дызайн», неабходна напісаць хатнюю творчую працу (сачыненне-эсэ) на тэму «Што азначае быць еўрапейцам?». Адборачны этап конкурса для ўдзельнікаў, якія абралі кірунак «Медыя і візуальны дызайн», праходзіць у форме стварэння серыі паштовак на тэму «Дзень ведаў".
Анатоль Сідарэвіч, Наша Ніва
Яны вучыліся на адным курсе і ў адной групе і скончылі навучанне ў Ліцэі ў 1995 годзе.
Калі не памыляюся, Вольга была ў ліку тых ліцэістаў, якія адвучыліся ў Ліцэі ўсе чатыры гады.
Ліцэй пачаў працу ў 1991 годзе, у кастрычніку. Набіралі адразу на першы, другі, трэці і чацвёрты курсы.
Памятаю, на чацвёртым курсе сярод пятнаццаці дзяўчат быў адзін хлопец — Алесь Міхалевіч. Скончыўшы Ліцэй, ён пайшоў на паліталагічнае аддзяленне юрыдычнага факультэта БДУ. З ім разам вучылася Кацярына Ткачэнка.
Яўген Валошын,Звязда
24 сям’і са сталічнага Фрунзенскага раёна спрабуюць уладкаваць сваіх дзетак у беларускамоўныя групы ў дзіцячым садзе.
Але каб скарыстацца гэтым канстытуцыйным правам, бацькам трэба прайсці праз шэраг выпрабаванняў. Расклеіць аб’явы ў мікрараёнах, уласнымі сіламі знайсці аднадумцаў і не раз схадзіць да мясцовых чыноўнікаў на паклон: «Памажыце».
Высакародная мэта выхаваць дзяцей патрыётамі ператвараецца ў цяжкавырашальную задачу.
Настаўнік.Info
Суддзя Святлана Акуліч адхіліла пазоў Наталлі Ільініч наконт аднаўлення той на працы ў талькаўскай школе. Адмова, у пэўнай ступені, прадказальная: справа выглядала больш палітычнай, чым прафесійнай. Баліць ад гэтага не менш.
Калегі даводзілі, што Наталля Ільініч – з найлепшых настаўнікаў. Казалі пра стаж і сумленнасць. Былыя вучні сведчылі пра паступленні ў ВНУ без дапамогі рэпетытараў. Бацькі вучняў выказвалі словы падзякі. Такая падтрымка шмат каштуе – не кожны зможа адолець страх ды сумневы і сказаць сапраўдныя, не для галачкі, словы. Наталля Ільініч: «Я пра сябе многа новага даведалася, столькі добрага... Мае калегі падтрымалі мяне, і бацькі, шмат. Некаторыя пабаяліся – так і сказалі".
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 сакавіка ўключна
Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» запрашае выкладчыкаў беларускіх ВНУ да ўдзелу ў трэнінгах Школы экалагічнага актывіста.
Трэнінг пачатковага ўзроўню адбудзецца 26–27 сакавіка. У праграме: • тэорыя адукацыі для ўстойлівага развіцця (гісторыя, падыходы, змест); • прымяненне (арыентацыя на практыку, цэльнасць, каштоўнасці, арыентацыя на супрацу і вырашэнне праблем), праектны падыход, метадычнае забеспячэнне, найлепшыя практыкі; • адміністрацыйны падмурак адукацыі для ўстойлівага развіцця ў Беларусі; • студэнцкая актыўнасць і грамадскія арганізацыі.
Марыя Эйсмант, Народная Воля
Суддзя Пухавіцкага раённага суда Святлана Акуліч вырашыла, што звальненне з працы Наталлі Ільініч адпавядае заканадаўству.
Суддзя, трэба меркаваць, не ўзяла ў разлік ні сведчанні калег Наталлі Ільініч, ні былых вучняў. Рашэнне дырэктара, якая працавала у школе ўсяго толькі крыху больш за 4 месяцы, яна палічыла больш грунтоўным і даказальным, чым меркаванні настаўнікаў, якія працавалі з Ільініч больш за 20 гадоў, вучняў, якія сведчылі, што дзякуючы такому настаўніку як Ільініч, яе ўрокам змаглі паступіць у прэстыжныя ВНУ краіны.
9 сакавіка ў Пухавіцкім раённым судзе пачаліся слуханні на позву настаўніцы гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталлі Ільініч пра беспадстаўнае непадаўжэнне працоўнага кантракту. Адказчыкам па справе выступае дырэктар школы Наталля Меркуль.Таварыства беларускай школы звярнулася ў суд Пухавіцкага раёну з хадайніцтвам пра аднаўленне настаўніцы на працы.
Разам з ТБШ падтрымку Наталлі Ільініч на судзе выказалі калегі па працы, бацькі вучняў, выпускнікі Талькаўскай школы, настаўнікі з розных рэгіёнаў Беларусі, праваабаронцы. Слуханні працягнуцца 10 сакавіка.
Прапануем азнаёміцца з тэкстам хадайніцтва ТБШ.