Архіў навін
11 снежня
Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства запрашае палачан на прэзентацыю сваёй дзейнасці. Мы раскажам:
— навошта ходзім у этнаграфічныя экспедыцыі;
— як вучымся і вучым традыцыйным рамёствам, спевам, танцам;
— якія ладзім традыцыйныя святкаванні;
— чаму усё гэта файна і сучасна;
— як можна далучыцца да супрацы.
Сайт Звязды пераўтварыўся ў стыхійны настаўніцкі форум
Ці ёсць будучыня ў сельскіх школ? Чаму ў беларускай педагогіцы выключна жаночы твар? Якім павінна быць маральнае аблічча педагога? Пра ўсё гэта настаўнікі разважаюць на сайце «Звязды», які пасля публікацыі артыкула «Самаадданасць педагогаў нельга бясконца эксплуатаваць» у нумары за 17 сакавіка, пераўтварыўся ў стыхійны форум, дзе настаўнікі дзеляцца адно з адным праблемамі, якімі жыве сучасная школа.
Настаўнікі-валанцёры з Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Ірландыі, Канады і ЗША ўдзельнічаюць у праграме “Навучай і вучыся з Грузіяй”. Яе ініцыяваў прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі. Мэта праграмы – падвысіць узровень ведаў ангельскай мовы сярод школьнікаў
Інтэрактыўная платформа грамадзянскага маніторынгу за выбарамі 2010
У Беларусі створаны сайт, дзе кожны можа падзяліцца сваімі назіраннямі і адчуваннямі ад прэзідэнцкіх выбараў. “Electby.org” – гэта адкрытая для ўсіх інтэрактыўная пляцоўка.
Асноўная функцыя Electby.org – збор паведамленняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі. Кожнае паведамленне з’яўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сістэматызуецца па катэгорыях. Дасылаць паведамленні можна па-беларуску ці па-руску: мова арыгінала будзе захаваная. Чым больш людзей пакіне свае сведчанні на Electby.org, тым больш поўнай будзе карціна выбарчай кампаніі і яе вынікаў.
Настаўнікі, пастаўце тут сваю кропку.
Як даслаць паведамленне
Наша Ніва
Гісторык Уладзімір Ляхоўскі выдаў манаграфію, прысвечаную гэтаму пытанню.
Школьніцтва ў Беларусі за гэты непрацяглы час перажыло чатыры ўладныя рэжымы: расійскую манархію, нямецкую акупацыю, расійскі Часовы ўрад, савецкую ўладу. І кожны прыносіў нешта сваё. «Пры гэтым найбольш недаследаваным застаецца пытанне аб становішчы школьнай асветы на беларускіх землях, якія аказаліся ў 1915–1918 гг. пад акупацыяй кайзераўскай Нямеччыны», — сцвярджае аўтар.
Агульны тэрмін падачы заявак - круглы год
Найбліжэйшы тэрмін падачы заявак на DW-TV - сакавік 2011 г.
Інтэрнатура ў Deutsche Welle:
DW-RADIO, DW-WORLD.DE, DW-AKADEMIE і Аддзел камунікацый – у Боне;
DW-TV – у Берліне.
Уваходныя патрабаванні да прэтэндэнтаў: адукацыя - не менш за тры семестры; журналісцкі досвед на радыё, тэлебачанні, у аддзелах камунікацый.
Вольга Чайкоўская, Звязда
На выпускной паралелі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 43 г. Мінска» Алесі Зяневіч большасць вучняў сёлета на цэнтралізаваным тэсціраванні будзе здаваць беларускую мову.
Алеся Мікалаеўна выкладае беларускую мову і літаратуру каля 12 гадоў у 7—11 класах. Яна скарыстоўвае розныя творчыя метады зацікаўлення вучняў беларускай культурай на сваіх уроках. У 2010 годзе яе абралі настаўнікам года горада Мінска.
Апошні тэрмін падачы заявак – 28 лютага 2011 г.
The College of Europe прапануе стыпендыі ахвотным навучацца па аспіранцкай праграме еўрапейскага междысцыплінарнага курсу ў 2011–2012 акадэмічным годзе. Стыпендыяты мусяць напісаць магістарскія дысертацыі на тэмы, звязаныя з найноўшай гісторыяй ці еўрапейскай цывілізацыяй.
Паставілі дырэктарам і сказалі: мусіш намаляваць колькасць галасоў...
У суботу ў жывым эфіры прайшлі тэледэбаты паміж кандыдатамі ў прэзідэнты. Дзмітрый Ус агучыў балючую для педагогаў тэму:
- Ёсць ідэолагі ў раёнах, ёсць начальнікі аргаддзелаў, якія прызначаюць дырэктараў школ, галоўных лекараў, якія залежаць непасрэдна ад гэтых людзей... У мяне памочнік мой быў дырэктарам школы, і яго паставілі дырэктарам і сказалі: ты мусіш намаляваць у пратаколе такую колькасць галасоў. Ён сказаў: я не магу маральна. Праз паўгоду яго кантракт не працягнулі...