Архіў навін
Ярмошына прыраўняла настаўнікаў да ідэолагаў
Алена Новікава, Народная воля
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына дала інтэрв’ю “Натаўніцкай газеце”, ў якім фактычна прыраўняла настаўнікаў да ідэолагаў.
«Адзначу, што нашы грамадзяне дэманструюць вялікую цікавасць да выбару прэзідэнта. І, каб інтарэс да выбарчай кампаніі не змяншаўся, галоўная роля ў гэтай справе павінна быць адведзена нашым педагогам...»
Тэма: пазакласнае чытанне. Клас: 5–6. Аўтар: Алена Масла. Калі бываю ў камандзіроўках, настаўнікі скардзяцца, што кніг у бібліятэцы школьнай няма, а ў публічных – мала. Кніг даўно няма ні ў продажы, ні ў выдавецтве. Таму няма як чытаць. Выкладаю тэкст і вокладку кнігі: каму спатрэбіцца – калі ласка, карыстайцеся на здароўе! Алена Масла.
“Таямніца закінутай хаты”
Прадмет: беларуская літаратура. Тэма: пазакласнае чытанне. Клас: 5–6. Аўтар: Алена Масла.
Калі бываю ў камандзіроўках, настаўнікі скардзяцца, што кніг у бібліятэцы школьнай няма, а ў публічных – мала. Кніг даўно няма ні ў продажы, ні ў выдавецтве. Таму няма як чытаць. Выкладаю тэкст і вокладку кнігі “Таямніца закінутай хаты”: каму спатрэбіцца – калі ласка, карыстайцеся на здароўе! Алена Масла.
Матэрыялы для вывучэння тэмы «Цеплавыя з'явы»
Прадмет: Фізіка. Клас: 8. Тэма: І (Цеплавыя з'явы), апошні ўрок. Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае
1. План-канспект урока
2. PowerPoint-прэзентацыя «Рашэнне задач на разлік Q пры плаўленні і крышталізацыі"
3. Камп’ютарны тэст па выніках вывучэння тэмы
Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ), разам з Германскім камітэтам "Моладзь за разуменне" (YFU) прызначае стыпендыі для абмену школьнікамі паміж Германіяй і Беларуссю.
Стыпендыі надаюцца перадусім сваякам былых прымусовых працаўнікоў і іншых ахвяраў нацызму. Але атрымліваць іх могуць і школьнікі, якія актыўна займаліся ў сябе на радзіме пытаннямі паднявольнай працы ці нацыянал-сацыялізму.
Алесь Bezuher, generation.by
Калі Ліне было 20 гадоў, яна ўпершыню трапіла ў Грэцыю. Тады дзяўчына толькі што скончыла другі курс інфарматыкі ў Віленскім універсітэце. Пасля віленскага ўскрайку, дзе знаходзіўся яе інтэрнат, трапіць у самы цэнтр старажытнай Грэцыі — Фесалонікі, было як мінімум непараўнальным вопытам.
«Я вучылася танчыць сіртакі [нацыянальны грэцкі танец], мы хадзілі на Алімп, а некалькі месяцаў я нелегальна працавала афіцыянткай у кавярні (тады Літва яшчэ не была сябрам Еўрасаюза)», — кажа Ліна і вочы яе быццам напаўняюцца цёплым грэцкім сонцам.
Іна Студзінская, Радыё Свабода
Мы працягваем тэму школьных пабораў. Не сакрэт, што і школьнікаў, і настаўнікаў прымушаюць падпісвацца на пэўныя перыядычныя выданні. Наколькі гэта правамоцна?
Днямі бацькі першакласнікаў 23-й мінскай гімназіі прыйшлі на бацькоўскі сход, дзе ім настаўніца паведаміла, што трэба выпісаць тры выданні: часопісы «Вясёлка», «Качели» і газету «Юный спасатель». Распавядае маці першакласніка спадарыня Крысціна: «Насамрэч нам сказалі, што ёсьць такі парадак — выпісваць гэтыя тры выданьні. Таму вырашайце, якім чынам мы на гэта арганізуем збор сродкаў».
Іна Студзінская, Радыё Свабода
Мы працягваем тэму школьных пабораў. Не сакрэт, што і школьнікаў, і настаўнікаў прымушаюць падпісвацца на пэўныя перыядычныя выданні. Наколькі гэта правамоцна?
Днямі бацькі першакласнікаў 23-й мінскай гімназіі прыйшлі на бацькоўскі сход, дзе ім настаўніца паведаміла, што трэба выпісаць тры выданні: часопісы «Вясёлка», «Качели» і газету «Юный спасатель». Распавядае маці першакласніка спадарыня Крысціна: «Насамрэч нам сказалі, што ёсьць такі парадак — выпісваць гэтыя тры выданні. Таму вырашайце, якім чынам мы на гэта арганізуем збор сродкаў».