Архіў навін
Кодэкс аб адукацыі прынялі ў амасферы сакрэтнасці
Алесь Bezuher, generation.by
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў праз год пасля разгляду праекта Кодэкса аб адукацыі ў першым чытанні нечакана прынялі дакумент у чытанні другім. У Кодэксе засталіся палажэнні, якія робяць сістэму размеркавання больш жорсткай, а таксама абмежаванні на аднаўленне ў ВНУ. Плануецца, што закон пачне дзейнічаць з 1 верасня 2011 года.
Дзеткі свядомых беларусаў!
Ганна Кандрацюк, Ніва
— А ці ваша школа ў нечым вылучаецца на фоне горада? — спыталі мы ў спадара Адама Худка. Дырэктар падумаў і сказаў: — У многіх справах мы першапраходцы... — А больш канкрэтна? — Мы як першыя ў горадзе пачалі ставіць апісальныя ацэнкі (ocenianie kształtujące). Неўзабаве адкрываюцца электронныя журналы і бацькі праз камп’ютар будуць назіраць за вынікамі ў навучанні ды кантактаваць з выхавацелямі класаў.
4 снежня а 12-й
У найбліжэйшую суботу аўтары праекта “Савецкі Гродна: у пошуках штодзённасці” запрашаюць усіх, хто цікавіцца архітэктурай і гісторыяй горада на экскурсію пад назвай “Самая звычайная вуліца. Мінулае сучаснага Гродна на прыкладзе вуліцы Горкага”.
Савецкі Гродна – гэта час прынцыповых зменаў не толькі ва ўнутраным абліччы горада. Гэта час велізарных прамысловых абшараў, пабудовы першых спальных раёнаў, час, калі горад фантастычна хуткімі тэмпамі павялічваўся ў памерах.
Новы правапіс: школьнікі рэагуюць
Анастасія Бандаровіч, Раніца
23 ліпеня быў прыняты Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, а 1-га верасня 2010 года ён уступіў у сілу. З пачатку навучальнага года школьнікі пачалі хвалявацца з-за гэтай своеасаблівай перабудовы, і размовы аб новаўвядзеннях не сціхаюць… Ці падабаецца вам рэформа беларускай мовы і ці патрэбна яна ўвогуле? Ці лёгка зараз ізноў вучыць правілы? Ці змаглі б вы перайсці на новы правапіс у паўсядзённым жыцці? З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да вучняў выпускных класаў, інтарэсы якіх згаданыя змены закранаюць у першую чаргу.
Прадмет: Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі
Клас: 9. Аўтар: Алена Роўба, вучаніца мінскай СШ №207
Навуковы кіраўнік: Ала Гулюк, настаўнік гісторыі мінскай СШ № 207
Праз вывучэнне гісторыі і культуры дзвюх еўрапейскіх краін я імкнуся зрабіць свой унёсак у працэс пабудовы міру і супрацоўніцтва. Я мару, каб існавалі толькі межы сустрэч і абменаў, а не раз’яднальныя і непераадольныя сцены...
Гістарычныя і культурныя сувязі Чэхіі і Беларусі: Матэрыялы вынікаў вучнёўскага даследчага праекта
Прадмет: Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі
Клас: 9. Аўтар: Алена Роўба, вучаніца мінскай СШ №207
Навуковы кіраўнік: Ала Гулюк, настаўнік гісторыі мінскай СШ № 207
Праз вывучэнне гісторыі і культуры дзвюх еўрапейскіх краін я імкнуся зрабіць свой унёсак у працэс пабудовы міру і супрацоўніцтва. Я мару, каб існавалі толькі межы сустрэч і абменаў, а не раз’яднальныя і непераадольныя сцены...
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 снежня
Інстытут гуманітарных даследаванняў Універсітэта Джорджа Мэйсана (Institute for Humane Studies at George Mason University) прымае заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме ў галіне вывучэння развіцця асобы, у прыватнасці: уплыву гістарычных падзей на сучаснае заканадаўства, рэагавання асобаў на абмежаванні, якія ўводзіць дзяржава, патэнцыйна новыя ўстановы і падыходы, якія абумоўліваюць свабоду дзеянняў.
Памер стыпендыі – $15 000. Плануецца, што стыпендыяты будуць вывучаць такія прадметы, як саціялогія, эканоміка, псіхалогія, права, філасофія.
Індэксы для падпіскі: індывідуальнай – 748 22; ведамаснай – 748 222
Дарагія сябры! Ідзе падпісная кампанія. Звяртаюся да вас са шчырай просьбай падпісацца – а, значыць, падтрымаць – адзіны беларускамоўны часопіс для падлеткаў і школьнага юнацтва “Бярозка”.
Дэвіз сучаснай “Бярозкі” — “Для тых, хто хоча разабрацца ў гісторыі, сучаснасці, сабе!” Наш часопіс – гэта цудоўная беларуская мова твораў, якая дапаможа навучацца размаўляць і думаць па-беларуску і дзецям, і дарослым. Рэдакцыя стараецца рабіць часопіс, цікавы дзецям і, адначасова, карысны для настаўнікаў.