Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
03.09.2007

Конкурс адукацыйных праектаў

Абвешчаны конкурсы «Беларускі Настаўнік 2007 года Мінска» і «Беларускі
Настаўнік 2007 года Міншчыны»


Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы”
(ТБШ) з мэтай маральнай падтрымкі педагогаў, якія выкладаюць
па-беларуску, праводзіць конкурсы “Беларускі Настаўнік 2007 года
Мінска” і “Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны”.

У іх могуць удзельнічаць педагогі базавых і сярэдніх школ, дашкольных
і пазашкольных установаў, ліцэяў, гімназій і каледжаў Мінска і Мінскай
вобласці са стажам працы не меней за тры гады.


Для ўдзелу ў адпаведных конкурсах найлепшыя настаўнікі могуць быць
рэкамендаваныя грамадскімі арганізацыямі, бацькоўскімі камітэтамі,
установамі адукацыі, групамі бацькоў, настаўнікаў і навучэнцаў. Для гэтага трэба запоўніць спецыяльную анкету-рэкамендацыю і даслаць да 30.11.2007 электроннай поштай на адрас nastaunik2007@gmail.com, або па адрасе: 220029 Мінск, а/с 64.

Журы ТБШ да канца 2007 года вызначыць трох лаўрэатаў конкурса і
ўручыць спецыяльныя дыпломы і прызы. Дадатковая інфармацыя аб праекце
знаходзіцца на адмысловай старонцы нашага сайта https://nastaunik.eu/nastaunik2007/.

03.09.2007

Вінцук Вячорка: Належыць падзяка ўсім беларускім пэдагогам, якія ў ненармальнай сытуацыі працуюць нармальна: шчыра й прафэсійна. Дзеці іх любяць.
Паводле http://pbnf.org/
Вінцук Вячорка разам зь віншавньнямі да Дня ведаў надрукаваў свае прынагодныя ўражаньні.
З Днём ведаў усіх нас. Сьвята ўсіхнае: кожны вучыцца або вучыўся, аддаваў вучыцца дзяцей. Дзень ведаў – нагода задумацца пра нашую школу. Прынамсі паставіць пытаньне: ці нашая? >>>

03.09.2007

Уладзімір Арлоў і Генадзь Бураўкін пра выключэнне твораў з школьных праграм.
Уладзімір Арлоў: «Адбылася татальная “зачыстка” школьных праграм ад усіх маіх тэкстаў і прычынай з'яўляецца не толькі мая асоба. Прычына ў саміх тэкстах. Мае гістарычныя апавяданні для моладзі фармуюць нацыянальную свядомасьць маладых людзей. Па меркаванні нашай улады гісторыя Беларусі пачалася не ў дзесятым стагоддзі, а тады, калі прыйшоў да ўлады Аляксандр Лукашэнка».
Лаяльнасьць пісьменнікаў да ўлады не павінна быць крытэрам каштоўнасці пісьменьніка, упэўнены паэт Генадзь Бураўкін.

31.08.2007

Артыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Баранавічы і на радзіму Паўлюка Багрыма.

Артыкул цалкам


31.08.2007


English debate club
Досведам правядзення заняткаў дыскусійнага клуба па ангельскай мове падзялілася Таццяна Анацка



30.08.2007

 У новавыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў Купалы, Быкава, Шамякіна. Затое ёсьць Чаргінец і Аўруцін. 
Аналіз новых праграм па літаратуры робіць знаны педагог і літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі.
Пачало здзяйсьняцца тое, пра што гаварылася ў незалежнай прэсе на пачатку году. У новавыдадзеных праграмах па беларускай і расійскай літаратуры для сярэдніх школаў (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2007) выразна праглядаюцца сляды ўсёмагутнае цэнзуры і «нястомнай дзейнасці» чаргінцоўскага Саюзу пісьменьнікаў. Першае, што кідаецца ў вочы пры пабежным праглядзе праграмаў па беларускай літаратуры, — гэта поўная адсутнасць якіх‑кольвечы згадак пра купалаўскіх «Тутэйшых» ва ўсіх раздзелах праграмаў. Вось жа, Купала і атрымаў падарунак на сваё 125‑годзьдзе ад сучасных «тутэйшых» ды іх памагатых! >>>

30.08.2007

Сёлета ў беларускіх школах і гімназіях г. Мінска павялічылася колькасць першакласнікаў.
Вось папярэднія лічбы набору ў першыя класы, якія атрымала Таварыства беларускай школы, абзваніўшы дырэктароў школаў 29 жніўня. У дужках для параўнання падаецца колькасць вучняў, якія прыйшлі вучыцца ў гэтыя ж школы летась.
- СШ №60 – 34 (21) – сфармаваныя 2 класы;
- гімназія №4 – 83 (70) – сфармаваныя 4 класы;
- гімназія №9 – 40 (40) – сфармаваныя 2 класы;
- гімназія №14 – 86 (65) – сфармаваныя 4 класы;
- гімназія №23 – 40 (40) – сфармаваныя 2 класы;
- СШ №190 – 16 (14) – сфармаваны 1 беларускі і 2 рускіх класы;
- СШ №89 – пакуль невядома (25) – 1 клас ужо сфармаваны;
- СШ №2 – 38 (--) – сфармаваныя 2 класы.
Сёлета беларускія школы не здолелі прыняць усіх жадаючых. Бацька дзяўчынкі, што ідзе ў гімназію №23, паведаміў, што было вельмі шмат ахвотных, нават у так званыя кітайскія класы, абы дзеці вучыліся па-беларуску. Бацькі з задавальненнем аддаюць сваіх дзетак у беларускамоўныя школы, але мяшаныя бераруска-рускія школы маюць праблемы з наборам ў беларускія класы. Досвед паказвае, што калі ў беларускамоўнай школе з'яўляюцца рускія класы, яна паступова ператвараецца ў рускамоўную. Бацькі не вераць, што дзецям у такіх школах удасца давучыцца па-беларуску да 12 класа.
Па дадзеных канцылярыі ТБШ

29.08.2007

Пра мову і закон
Бланкі для цэнтралізаванага тэставання на беларускай мове прапануе выдаць Канстытуцыйны суд Беларусі. Такая прапанова была накіраваная ў Савет Міністраў. Праз год паглядзім, ці прытрымліваецца Савет Міністраў Канстытуцыі, або толькі розныя ўказы ды дырэктывы адсочвае. А раптам прыслухаецца да асноўнага закону краіны, і будзе ў нас як, напрыклад, у Бельгіі, дзе таксама дзвюхмоўе: на кожнай паперцы, указальніку, нават цукерачнай абгортцы ўсе надпісы дублююца па-французску ды па-фламандску. Я ўжо не кажу пра алімпіядныя заданні для вучняў, зборнікі задачаў ды сайт міністэрства адукацыі. Бо дзвюхмоўе паводле закону – гэта каб грамадзянін мог выбраць, як зручней, а не чыноўнік, які хавае сваю некампетэнтнасць і не толькі ў моўных пытаннях. >>>

28.08.2007

Цудоўны сайт на беларускай і англійскай мовах. Прычым тэкст падаецца адначасова на агульнай старонцы для зручнасці. Утрымлівае навуковы матэрыял, выкладзены даступнай мовай, бібліяграфію, цудоўныя малюнкі, тэрміналагічныя спасылкі. Будзе карысны настаўнікам і зацікаўленым вучням і студэнтам, якія хочуць быць уключаныя ў сусветную адукацыйную і навуковую прастору.
Адрас сайта : http://www.ehd.org/resources_bpd_documentation.php?language=10

28.08.2007

Дзе ўзяць праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання?
На сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі з'явіліся праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Запампаваць праграмы можна тут .
Праграмы заняткаў па інтарэсах, факультатыўных заняткаў і курсаў па выбары (у аўтарскай рэдакцыі) таксама можна спампаваць адсюль, з гэтага ж сайту.

Старонкі