Архіў навін
Вольга Чайкоўская, ЗвяздаКаля 40 гадоў таму маладога навукоўца Уладзіміра Кісялёва прывабіла сядзіба «Наднёман» (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Аказалася, што ўладальнікам гэтага маёнтка некалі быў Якуб Атонавіч Наркевіч-Ёдка — найвыбітнейшы навуковец ХІХ стагоддзя, які меў зносіны з Рэнтгенам і Пастэрам, сябраваў з Фламарыёнам.
Вольга Чайкоўская, ЗвяздаКаля 40 гадоў таму маладога навукоўца Уладзіміра Кісялёва прывабіла сядзіба «Наднёман» (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Аказалася, што ўладальнікам гэтага маёнтка некалі быў Якуб Атонавіч Наркевіч-Ёдка — найвыбітнейшы навуковец ХІХ стагоддзя, які меў зносіны з Рэнтгенам і Пастэрам, сябраваў з Фламарыёнам. У спісе фундатараў першага ў Расіі рускамоўнага метэаралагічнага часопіса «Метэаралагічны веснік» імя беларускага навукоўца стаіць следам за імем Мендзялеева. А самае цікавае тое, што Ёдка лячыў людзей электрычнасцю і, наогул, вынайшаў радыё!
Тамара Мацкевіч, спецыяльна для Настаўнік.info
![](https://nastaunik.eu/images/654_ruka.jpg)
Артыкул з Бюлетэня «Настаўнік.інфо» №4 за красавік 2008 г.
Настаўнікі – народ вельмі заняты. Але і вельмі арганізаваны. Таму, у адрозненне ад вучняў, ім хапае часу і на самаадукацыю, і на іншыя карысныя справы. Пры жаданні, само-сабой. А гэты артыкул прызначаны для калегаў, ахвотных зрабіць нешта добрае, сацыяльна-значнае.
Дайэн Равіч
Дайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT «Адукацыя для дэмакратыі". .
Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае. Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве.
Валерыя Бандарэнка, Ганна Падвіцкая, belintellectuals.eu Шаноўныя сябры, прапануем вашай увазе фотапраект, прысвечаны беларускай школе імя Ф.Скарыны ў Вільні.
Мы рабілі гэты праект у межах выніковага задання па курсу «Практыка фатаграфіі", які выкладае Андрэй Лянкевіч. Ідэя зрабіць фотарэпартаж менавіта з беларускай школы імя Ф.Скарыны ўзнікла амаль адразу. Падалося вельмі цікавым і карысным паказаць, чым і як жыве беларуская школа ў Вільні, распавесці пра яе вучняў, настаўнікаў.
Валерыя Бандарэнка, Ганна Падвіцкая, belintellectuals.eu Шаноўныя сябры, прапануем вашай увазе фотапраект, прысвечаны беларускай школе імя Ф.Скарыны ў Вільні.
Мы рабілі гэты праект у межах выніковага задання па курсу «Практыка фатаграфіі", які выкладае Андрэй Лянкевіч. Ідэя зрабіць фотарэпартаж менавіта з беларускай школы імя Ф.Скарыны ўзнікла амаль адразу. Падалося вельмі цікавым і карысным паказаць, чым і як жыве беларуская школа ў Вільні, распавесці пра яе вучняў, настаўнікаў. На свае вочы ўбачыць адзін звычайны школьны дзень у не зусім звычайнай школе.
Віталь Несцераў, Наша Ніва Міністэрства адукацыі выступіла з нечаканай інавацыйнай прапановай — замяніць школьныя падручнікі на электронныя планшэты. У памяці прылады мае захоўвацца інфармацыя з усіх падручнікаў за 1–11 класы. Такую ідэю агучыў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук. Згодна з яго словамі, праект будзе запушчаны спачатку ў адной з вобласцяў, а пасля пашырыцца на ўсю краіну.
Што такое планшэты, або планшэтныя камп’ютары? Гэта маленькія камп’ютары з сэнсарным экранам, за якімі працуюць без клавіятуры і мышкі. На экран націскаюць пальцамі або стылусам — стрыжнем з завостраным канцом.
Аўтар: Таццяна Лабанава, гімназія г.Барань
Класы: старэйшыя
Мэта: выхаванне прынцыпаў талерантнасці ў моладзевым асяроддзі; выпрацоўка ў навучэнцаў ўсвядомленага прыняцця суіснавання розных чалавечых груп і супольнасцей, прызнання і павагі да рознай этнанацыянальнай, рэлігійнай, гендэрнай і іншай прыналежнасці людзей, іх права на іншыя погляды і перакананні.