Архіў навін
«Буквар журналіста»
Cупрацоўнік лунінецкага Цэнтра дзіцячай творчасці Аляксандр Коўка даслаў нам свой незвычайны дапаможнік
«Буквар журналіст. Збор правілаў добрай справы», які будзе надзвычай карысным усім, хто займаецца з дзецьмі ў гуртках журналістыкі, або толькі жадае распачаць такую дзейнасць у сваёй школе.
Спампаваць падручнік (doc, 238 КБ)
Праект «Твой шлях у эфір»
Праект пранаваны шчучынскім настаўнікам і радыёаматарам Генадзем Кіенкам. Мэта праекта – заахвочванне школьнікаў да радыёаматарства, канструявання электронных самаробак і асабістых радыёстанцый, ўдзелу ў працы на калектыўнай радыёаматарскай станцыі з ужываннем сучасных відаў кампутарнай радыёсувязі, навязвання праз эфір кантактаў са сваімі аднагодкамі як на Беларусі? так і за яе межамі, ўдзел ў мясцовых і міжнародных спаборніцтвах па радыёсувязі.
Спампаваць план праекта (doc, 50 КБ).
Гістарычныя артыкулы Віктара Сырыцы
Прапануем вашай увазе шэраг разнастайных метадычных матэрыялаў па беларускай гісторыі, складзеныя баранавіцкім настаўнікам Віктарам Сырыцам:
Гістарычныя артыкулы, прысвечаныя асобам Тадэвуша Касцюшкі, Барыса Кіта і прыняццю Трэцяга статута Вялікага Княства Літоўска
Віктарыны пра дэкларацыю правоў чалавека і гістарычная асобы Тамаша Зана
Схема «Вялікае Княства Літоўскае – саслоўна-прадстаўнічая манархія»
Кароткая табліца «Дзеячы беларускай гісторыі. Старажытаная Беларусь.»
Відэаанонс: «Кубэ – гэта прззідэнт Кубы» (з адказу школьніка).
Чарговы выпуск ток-шоў «Форум» на Белсаце (незалежнае беларускае тэлебачанне, якое транслюецца праз спадарожнікі Sirius i Astra) прысвечаны педагагічным эксперыментам над беларускімі школьнікамі. З кожным годам усё менш і менш абітурыентаў правільна адказвае на 50% пытанняў ЦТ. Чаму гэта адбываецца? Ці аказалася рэформа сэнсоўнаю? Чаму вучыць школа цяперашняга беларуса? Якая будучыня чакае нашую краіну пасля такіх карэнных зменаў у галіне асветы? Ці можна выратаваць становішча? І калі так, то якім чынам?
Ток-шоў выходзіць у эфір па нядзелях, у 21.20.
Відэаанонс праграмы можна паглядзець на сайце «Нашай Нівы»
Ударым рок-н-ролам па непісьменнасці
Будучым летам споўніцца тры гады з дня выхаду ў сьвет грунтоўнага кніжнага тому “222 альбомы беларускага року” вядомых музычных аналітыкаў Вітаўта і Анатоля Мяльгуя. За гэты час кніга мела шырокі розгалас у дзяржаўнай і незалежнай прэсе, атрымала адмысловую карону на фэстывалі “Рок-Каранацыя”, а з 2007-га трапіла ў праект «Беларуская інтэрнэт-бібліятэка», дзе на працягу 16 месяцаў знаходзілася ў спісе 25 найбольш папытовых топаў названага парталу. А калі прыгадаць яшчэ й першы том названых аўтараў (“Праз рок-прызму”, 1989, New York), дык тут увогуле круглы юбілей – 20 гадоў!
Нягледзячы на маштабныя прэзэнтацыі кнігі ў клубах і канцэртных залах Мінска, Баранавічаў, Воршы, Полацку ды іншых гарадоў Беларусі, цікавасць да ўнікальных выданьняў і ягоных аўтараў не змяншаецца. І вось нядаўна ў канфэрэнц-залі Таварыства Беларускай Мовы лэйбл “БМАgroup” наладзіў яшчэ адну тэматычную сустрэчу для беларускіх настаўнікаў, якая мела назву “Маскультура ў школьнай праграме”.
Сцэнар складзены настаўніцай англійскай мовы гімназіі №4 г. Мінска Інай Цішковай.
Спампаваць сцэнар (doc, 183 КБ)
Сцэнар пазашкольнага мерапрыемства да Дня Ўдзячнасці
Сцэнар складзены настаўніцай англійскай мовы гімназіі №4 г. Мінска Інай Цішковай.
Спампаваць сцэнар (doc, 183 КБ)
Урок-экскурсія “Свет кніг”, распрацаваны настаўніцай мінскай гімназіі №4 Інай Цішковай з выкарыстаннем інтэрнета і камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны, лексічны матэрыял і вывучыць новую інфармацыю па тэме.
Вучні рабілі параўнальны аналіз паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і бібліятэкай Кангрэса ЗША.
Спампаваць матэрыял (doc, 200 КБ)
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 2,6 МБ)
Урок па англійскай мове па тэме «Свет кніг»
Урок-экскурсія “Свет кніг”, распрацаваны настаўніцай мінскай гімназіі №4 Інай Цішковай з выкарыстаннем інтэрнета і камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны, лексічны матэрыял і вывучыць новую інфармацыю па тэме.
Вучні рабілі параўнальны аналіз паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і бібліятэкай Кангрэса ЗША.
Спампаваць матэрыял (doc, 200 КБ)
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 2,6 МБ)
Трэнінг «Жыццё без канфліктаў»
Праграма сацыяльна-псіхалагічнага трэнінга для настаўнікаў «Жыцце без канфліктаў», распрацаваная педагогам-псіхолагам школы №5 г. Наваградка Аленай Маляўскай на прынцыпах добраахвотнасці ўдзелу, паэтапнасць развіцця групы і лагічнай сувязі паміж сустрэчамі.
Спампаваць праграму трэнінга (doc, 111 КБ)