Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
30.08.2022

За год сустрэч у клубе "Жэўжык" з'явілася 5 ўзроўняў вывучэння беларускай мовы, якія адпавядаюць інтарэсам і патрабаванням слухачоў. На новы навучальны год прапануем новыя інтэрактыўна-вучэбныя праграмы для вашых дзетак.Раскажам вам пра іх падрабязней.

28.08.2022

Добрая дапамога педагогам-пачаткоўцам, выхавацелям садкоў і бацькам маленькіх беларусаў. Забаўляльны, навучальны, развіццёвы канал БЭЙБУС.
Лепшы сябар маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў. Канал з клопатам і павагай, з хітрыкамі ды цікавосткамі, з пяшчотай і весялосцю.

28.08.2022

Найбольш значная спадчына, узятая пад ахову дзяржавай, уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На інтэрнэт-рэсурсе Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь даступна мапа каштоўнасцяў.

22.08.2022

Прапануем перакла кнігі
Мар’і Мэндэль

КАБ ШКОЛА БЫЛА НАШАЙ: Напрамкі зьменаў у рэчаіснасьці польскай школы і прыклады іх дасягненьня

 

АЎТАР: Мар’я Мэндэль

ПЕРАКЛАД: Аляксандар Навіцкі

РЭДАКЦЫЯ: Натальля Пытко

22.08.2022

У 2022 годзе Фестываль навукі ў Батанічным садзе адбудзецца 10 верасня. Ёсць магчымасць атрымаць бясплатныя білеты.

16.08.2022

Вядомая беларуская настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец адказала на пытанні Крысціны Бандурынай пра наш час, гістарычныя паралелі і галоўнае ў жыцці.

15.08.2022

Мэта адукацыйнага хакатону – сабраць разам адукатараў, прадпрымальнікаў, праграмістаў і спецыялістаў іншых профіляў для хуткага і эфектыўнага стварэння новых рашэнняў у адукацыі, а таксама для развіцця і маштабавання існуючых праектаў.

11.08.2022

Сузаснавальнік адукацыйнага цэнтра "100 балаў" Яўген Лівянт падзяліўся меркаваннем пра вынікі ўступнай кампаніі 2022.

11.08.2022

У гэтым годзе пытанне школьнай формы зноў актуальнае. Майстэрня вышыванак і нацыянальнай вопраткі “Elen Carotte” вырашыла прапанаваць адшыць форму ў нацыянальным стылі, прадуманую і асэнсаваную. Форма і стыль ужо распрацаваная і карысталася попытам у папярэднія гады.

02.08.2022

Зараз абітурыенты адпачываюць ці з хваляваннем чакаюць залічэння на выбраную спецыяльнасць. Можна падвесці першыя вынікі ЦТ і ўступнай кампаніі 2022.

Старонкі