Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
19.11.2010

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 21 лістапада
Інтэрнэт-выданне Твой стыльвэб-пляцоўка гродзенскіх раварыстаў абвяшчаюць конкурс на самы цікавы аповед пра летнія раваровыя прыгоды. Матэрыялы прымаюцца на беларускай і рускай мовах у дзвюх намінацыях:  найлепшы аповед;  найлепшы фотарэпартаж.
Цікавыя і арыгінальныя матэрыялы будуць змешчаны на t-styl.info. Найлепшыя аўтары атрымаюць каштоўныя для раварыста і турыста прызы.

19.11.2010

Пра гэта старшыня Гарадзенскага аблвыканкама заявіў на нарадзе, прысвечанай адукацыі.

18.11.2010

Сцэнар літаратурна-экалагічнай гасцёўні. Даслалі настаўнікі мінскай СШ № 207. Класы: сярэдняя школа.

18.11.2010

Сцэнар літаратурна-экалагічнай гасцёўні “Кветкі – сонцавы дзеткі…”
Прадметы і факультатывы: беларуская мова і літаратура, біялогія.
Класы: сярэдняя школа.
Даслалі: настаўнікі мінскай СШ № 207.

Якіх толькі кветак на свеце няма,
На свеце бязмежным, шырокім!
Якая на іх не бывае зіма,-
Вясной весяляць яны вока!
(Ул. Дубоўка)


18.11.2010

Тэкст запыту наконт «абавязковай» падпіскі на перыёдыку ў школах


Начальніку ўпраўлення адукацыі адміністрацыі …… р-на г. …… ……
Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь Радзькову А. М.
Старшыню Камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Шчэрбу В. К.
Галоўнаму рэдактару газеты “Юный спасатель” Палешчанкавай А. А.
Галоўнаму рэдактару часопіса “Качели” Дубінскай Е. Э.
Галоўнаму рэдактару часопіса “Вясёлка” Ліпскаму У. С.

18.11.2010

Першаму класу мінскай гімназіі № 23 было загадана падпісацца на часопісы «Вясёлку», «Юный спасатель» і «Качели». Бацькоўскі сход вырашыў даслаць пісьмовы запыт у Мінадукацыі і рэдакцыі гэтых выданняў на прадмет навязання паслугаў.
Сябры супольнасці Нашыя дзеткі спрабуюць разабрацца: ці сапраўды існуе дакумент, які насамрэч абавязвае кожны клас выпісваць нейкія канкрэтныя перыядычныя выданні?

18.11.2010

Першаму класу мінскай гімназіі № 23 было загадана падпісацца на часопісы «Вясёлку», «Юный спасатель» і «Качели». Бацькоўскі сход вырашыў даслаць пісьмовы запыт у Мінадукацыі і рэдакцыі гэтых выданняў на прадмет навязання паслугаў.
Сябры супольнасці Нашыя дзеткі спрабуюць разабрацца: ці сапраўды існуе дакумент, які насамрэч абавязвае кожны клас выпісваць нейкія канкрэтныя перыядычныя выданні?

17.11.2010

19 лістапада
У межах Міжнароднага адукацыйнага тыдню, які праводзяць па ўсім свеце амбасады Злучаных Штатаў, у Мінску адбудуцца лекцыі аб навучальных магчымасцях у Амерыцы. 19 лістапада супрацоўнікі амбасады ЗША ў Мінску і дырэктар Цэнтра міжнароднай адукацыі і кар’еры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Кэвін Рэйлінг распавядуць усім ахвотным пра сістэму адукацыі ЗША, а таксама пра магчымасці для навучання, якія існуюць для студэнтаў з Беларусі.

17.11.2010

Радыё Свабода

Спрыяць адкрыццю беларускамоўных класаў у Магілёве абяцае мясцовая ўлада. Намеснік старшыні гарвыканкама Ігар Шардыка абумовіў, аднак, пазіцыю гарадcкой вертыкалі ў гэтым пытанні наяўнасцю адпаведных ініцыятыў з боку бацькоў. Паводле чыноўніка, беларуская мова ў Магілёве запатрабаваная: «На пачатку гэтага навучальнага года ў горадзе не было ніводнага класа з беларускай мовай навучання. З'явіўся попыт бацькоў, і адкрыўся беларускамоўны клас. Пры наяўнасці ахвотных і ў наступным годзе будзе разглядацца пытанне аб магчымасці існавання такіх класаў. Улада зацікаўленая ў вырашэнні гэтага пытання».

Старонкі