Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
13.03.2007

Лявон Карповіч з в. Луна Мастоўскага раёна на прыкладзе “Падарожжа “Шляхам паўстанцаў” на радзіму Тадэвуша Касцюшкі” апісвае падрыхтоўку аднаго з заняткаў для старэйшых класаў базавай школы. Гэта не проста актыўны турызм, але і альтэрнатыўная форма выкладання ў школе, на занятках краязнаўчага ці гістарычнага гуртка, якая развівае супрацоўніцтва паміж настаўнікам і вучнем, узмацняе цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых, любоў да Радзімы.

13.03.2007

Дзень абаронца Айчыны
Cцэнар школьнага свята да дня абаронца Айчыны з'явіўся у раздзеле «Нацыянальная адукацыя і выхаванне»
Склаў сцэнар і правёў свята ў сваёй школе настаўнік музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрнату Сяргей Сівы.
Дапаможныя матэрыялы пампуйце тут:
Сцэнар свята да дня абаронцы Айчыны – тут апісаныя падрыхтоўка да свята, ход мерапрыемства, конкурсы і ўсе дробязі – ад парадаў па падрыхтоўцы залі да абсталявання.

12.03.2007


Склаў сцэнар і правёў свята ў сваёй школе настаўнік музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрнату Сяргей Сівы.
Дапаможныя матэрыялы пампуйце тут:
Сцэнар свята да дня абаронцы Айчыны – тут апісаныя падрыхтоўка да свята, ход мерапрыемства, конкурсы і ўсе дробязі – ад парадаў па падрыхтоўцы залі да абсталявання.

10.03.2007

Наступ на беларускую літаратуру працягваецца
На гэты раз “ператрусу” падлягаюць школьныя праграмы, з якіх у духу 30-х гадоў выкідаюцца імёны таленавітых майстроў слова, падмяняюцца літаратурныя паняцці, хаваецца праўда.
У прыватнасці, прапануецца “мінімізаваць выкарыстанне твораў апазіцыйна настроеных пісьменнікаў: паўсюль, дзе выкарыстанне твораў Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, Г.

07.03.2007

Лера Сом, паэтка і настаўнiца СШ №5 г. Полацка, 9 сакавіка прэзентуе сваю чарговую кнігу “Каралева прыйдзе ноччу”
9 сакавiка адбудзецца прэзентацыя кнiгi полацкай паэткi Леры Сом “Каралева прыйдзе ноччу”. У зборнiку сабраны вершы пра каханне, якiя Лера напiсала па-беларуску за апошнiя 20 гадоў. Імпрэза адбудзецца па адрасе Мiнск, вул. Машэрава, 8 (былая вул.

02.03.2007

Літаратурна-мастацкае выданне “Беларуская літаратура і свет : ад эпохі рамантызму да нашых дзён : выбраныя тэксты для чытання і аналізу”

Гэтая кніга адрасуецца ўсім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.
Укладанне і падрыхтоўка тэкстаў да друку Л.П.Баршчэўскага.

28.02.2007

Новае на сайце
-- З'явілася ажно чатыры навінкі для настаўнікаў англійскай мовы і іх вучняў. Дзядзька Мікола з в.

27.02.2007


«Мой юны сябар,
раней ты атрымаў ад мяне Англійска-беларускі слоўнік. Спадзяюся, ён быў табе някепскім памочнікам. Зараз ты трымаеш у руках гэты маленькі даведнічак, які ўтрымлівае ў сціслай форме ўвесь школьны курс англійскай граматыкі. Яго дастаткова, каб чытаць і перакладаць з англійскай самыя розныя тэксты. Гэта ягоная асноўная задача. Але ён будзе карысным і пры падрыхтоўцы да здачы тэстаў...»
Загрузіць даведнік

 

27.02.2007

«Слоўнічак гэты ўзнік выключна з жадання мець у нашай мове дапаможнік, што задаволіў бы самыя пільныя патрэбы беларускага чытача, найперш навучэнца, у такога кшталту літаратуры. Слоўнік змяшчае самыя звычайныя тэрміны, якія сустракаюцца як у навучальнай літаратуры, гэтак і ў навукова-папулярных публікацыях. Зазначу, што навуковыя тэксты ў англійскай мове чытаюцца лёгка і проста: цяжкіх для разумення матэрыялаў у ЗША і Брытаніі проста не друкуюць..»
Загрузіць слоўнік


27.02.2007

«Як карыстацца гэтым слоўнікам. Гэты слоўнік мае на мэце дапамагчы школьніку перадаць беларускую думку па-англійску. Майстэрства перакладу патрабуе добрых ведаў абедзвюх моваў, досведу і рэгулярнага практыкавання. Гэта вельмі асабістае майстэрства. Слоўнічак складзены проста, але мае адну адметнасць. У беларускіх словах усюды праз мяккі знак пазначана мяккасць вымаўлення шэрагу зычных як асаблівасць беларускага маўлення. Паколькі мяккі знак гуку не абазначае, то яго можна не браць пад увагу як літару, таму звычайны алфавітны парадак словаў амаль не парушаўся. Нават калі і ёсць пэўная перамена месца слова, то яго лёгка знайсці...»

Загрузіць слоўнік



Старонкі