Архіў навін
29 кастрычніка Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.
У 1937 годзе, у ноч з 29 на 30 кастрычніка, карнымі органамі ў адным толькі Мінску было знішчана каля 100 бязвінных людзей – выдатных дзеячаў Беларусі. І заўважце каго! Дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, настаўнікі, навукоўцы, літаратары, работнікі асветы, сярод якіх наркам асветы Аляксандар Чарнушэвіч, рэктар БДУ Ананій Дз'якаў, выбітныя пісьменнікі Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот, Платон Галавач, лідэр патрыятычнай моладзі Алесь Дудар, медыкі, фізікі, юрысты, педагогі, хімікі, географы. Усіх звінавацілі ў антысавецкай дзейнасці. Вынішчалі эліту беларускай інтэлігенцыі. За перыяд 1937 — 1938 было расстраляна не менш за дзесяць тысяч чалавек.
Гэтым падзеям прысвечаны бюлетэнь аргкамітэта Года памяці «Рэха гулагу» (12 c., PDF, 2,18 MB), змешчаны на нашым сайце.
Вынікі таго расстрэлу мы адчуваем нават цяпер, праз 70 гадоў! Страх уеўся ў нашы гены і не дазваляе настаўніку падняць галаву, выступіць супраць прыніжальных кантрактаў, несправядлівых загадаў, непатрэбнай бюракратыі. Рукамі запалоханых настаўнікаў робяцца фальсіфікацыі на выбарах, выганяюцца за погляды лепшыя вучн і студэнты. Асабліва зараз, калі ідзе пераслед за іншадумства, трэба каб кожны сумленны грамадзянін і кожны выканаўца бяздумных загадаў, ведаў – пра яго будуць памятаць. І тое, што прачытаюць у падобным бюлетэні яго дзеці, – залежыць ад яго.
2007 год – год памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсій. 70 год таму сотні тысячаў беларусаў патрапілі ў жорны масавых камуністычных рэпрэсіяў, у якіх мэтанакіравана знішчалі як нацыянальную эліту, так і простых людзей.
Для пабудовы лепшай будучыні нам патрэбна гістарычная праўда і памяць. Асабліва зараз, калі ідзе пераслед за іншадумства лепшых настаўнікаў і студэнтаў, трэба каб кожны нескароны грамадзянін і кожны выканаўца бяздумных загадаў, ведаў – пра яго будуць памятаць.
Кірмаш вышэйшых навучальных устаноў Германіі
9 – 10 лістапада 2007 г. ў Кіеве адбудзецца інфармацыйна-прэзентацыйны кірмаш вышэйшых навучальных устаноў Нямеччыны. Акрамя магчымасці сустрэцца з прадстаўнікамі ВНУ Нямеччыны каля выставачных стэндаў, удзельнікі змогуць падрабязна даведацца аб пражыванні і навучанні ў Нямеччыне. Прафесары і навукоўцы, кіраўнікі аддзелаў працы з замежнымі студэнтамі ВНУ Нямеччыны распавядуць пра міжнародныя, нямецка- і англамоўныя навучальныя праграмы.
Амерыканская праграма стыпэндый Маскі
Дзярждэпартамент ЗША аб'явіў конкурс на ўдзел у праграме стыпендый Эдмунда Маскі на 2008 год. Праграма заснавана ў 1992 годзе Кангрэсам ЗША з мэтай садзеяння развіццю эканомікі і дэмакратыі ў краінах Еўразіі.
Усе ўдзельнікі праграмы пройдуць курс вочнага навучання тэрмінам да двух гадоў, распрацуюць і рэалізуюць праект, звязаны з выбранай спецыяльнасцю і скіраваны на падтрымку мясцовай супольнасці. Іх таксама чакае прафесійная стажыроўка ў летнія месяцы пасля заканчэння першага акадэмічнага года вучобы.
Мікалай Бусел – беларускі інтэлектуал і мовазнаўца – амаль усё жыццё выкладае замежныя мовы ў вясковай школе в. Дуброва Светлагорскага раёну. Але ведае дзядзьку Міколу, і, дзякуючы яму, вёску Дуброва, увесь беларускі інтэлектуальны свет. Пільна сочыць за ягонымі публікацыямі, артыкуламі, лістамі, трапнымі і смелымі каментарамі...
Дзядзька Мікола – настаўнік-Асоба, настаўнік-нонканфарміст, якіх усё менш і менш у нашых школах.
Дзень інфармацыі аб праграме «Еўрапейцы за мір»
Запрашаем Вас прыняць удзел у Дні інфармацыі аб праграме “Europeans for Peace” фонду «Памяць, адказнасць і будучыня», які адбудзецца ў суботу, 1 снежня 2007 г., у Мінскім Міжнародным
Адукацыйным Цэнтры (пр-т газеты «Правда», 11).
Праграма “Europeans for Peace” аказвае падтрымку міжнародным абменам паміж школамі і моладзевымі арганізацыямі з Германіі і Цэнтральнай, Усходняй, Паўднёваўсходняй Еўропы і Ізраілю. Дадзеная праграма звернутая да моладзі ад 14 гадоў да 21 гадоў.
Унікальны сайт пра Купалу і Коласа
Праект пад назвай «Класікi сусветнай літаратуры Янка Купала i Якуб Колас. Да 125‑годдзя з дня нараджэння» быў створаны летам 2007 г. на сайце Дзяржаўнай архіўнай службы пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі. Сярод размешчаных матэрыялаў ёсць 84 аўтографы Янкі Купалы і Якуба Коласа, частка тэкстаў падаецца на рускай, польскай і лацінскай мовах.
Праект пад назвай «Класікi сусветнай літаратуры Янка Купала i Якуб Колас. Да 125-годдзя з дня нараджэння» быў створаны летам 2007 г. на сайце Дзяржаўнай архіўнай службы пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі. На рэсурсе змешчаныя рэдкія тэкставыя, фота і фонадакументы, файлы з аўтографамі й галасамі класікаў.