Архіў навін
Польская настаўніца Яланта Акунеўска, якая выкарыстоўвае актыўную ацэнку і медыяадукацыю ў сваёй практыцы, увайшла у топ-50 прэтэндэнтаў на атрыманне Міжнароднай прэміі найлепшаму настаўніку.
Карыстальнікі Android могуць бясплатна спампаваць цэлую кніжную палічку праілюстраваных ды агучаных кніг на беларускай мове. Акрамя таго, праграма парадуе малечу музыкаю ды спевамі.
Інтэрактыўная мапа станаўлення гісторыі Беларусі сістэматызуе факты, падзеі, імёны і даты ад Вялікага Княства Літоўскага. Апавяданне праходзіць адначасова ў двух вымярэннях: часе і прасторы.
Навучальную нагрузку ў школах трэба скараціць, але толькі ў I–IX класах. Пра гэта ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» увечары 24 студзеня апавёў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
Mediakritika.by прааналізавала выпускі вечаровых навінаў на тэлеканалах на ўтрыманне ў сюжэтах пра міжнароднае становішча ксенафобскіх выказванняў.
25–30 студзеня – павышэнне кваліфікацыі «Медыякампетэнтнасць педагога як фактар станаўлення медыя і інфармацыйнай культуры вучняў» у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Стыпендыі, якія прапануе нямецкая замежная супольнасць Любека DAG сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, маюць два напрамкі: краінаўназнаўства і немецкая мова ў пачатковай адукацыі. Апошні тэрмін – 22 студзеня.
«Настаўніцкая газета» пра дыстанцыйны курс навучання актыўнай ацэнцы: артыкул ментара Алены Ананчыкавай і каментар кансультанта Мікалая Запрудскага прысвечаны модулю «Крытэрыі ацэнкі».
Ідэі хуткага атрымання зваротнай сувязі ад edutopia.org будуць карыснымі як ветэранам актыўнай ацэнкі, так і навічкам.
«Белка-Стрэлка» – мазырская настаўніца, якая выявілася ваяўнічай блогеркай, прыхільніцай «рускага міру» і сепаратысцкіх узброеных груповак ДНР і ЛНР ва Украіне – падала заяву аб звальненні.