Архіў навін
Прапануем вашай увазе распрацоўку ўрока беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Дзеяслоў як часціна мовы"
Аўтар - Ірына Міхайлаўна Місан, настаўнік вышэйшай катэгорыі СШ № 26 г. Гродна
Малайзія - не самая папулярная краіна для адпачынку. З пункту гледжання турызму вялікім попытам карыстаюцца яе суседзі - Тайланд, В'етнам або Балі. Але ў 2018 годзе яна заняла 23-е месца ў спісе самых канкурэнтаздольных краін планеты, а мясцовая вышэйшая адукацыя ўсё вышэй каціруецца на сусветным рынку.
Кожны ўрок хочацца зрабіць карысным і цікавым. Каб вучні не сумавалі на занятках, стварайце заданні, улічваючы іх перавагі і хобі. На сваіх уроках ангельскага ўсе выкладчыкі актыўна карыстаюцца кнігамі, відэа, песнямі і г.д. Як наконт коміксаў?
Даклад Global Education Futures «Адукацыйныя экасістэмы для грамадскай трансфармацыі» разглядае, якой будзе адукацыя ў складаным грамадстве 21 стагоддзя. Яго аўтары разважаюць аб трэндах, якія вызначаюць нашу будучыню; пераходзе да вучне-цэнтраванай адукацыі; адукацыйных экасістэмах і эвалюцыйных выкліках, якія стаяць перад чалавецтвам.
Што рабіць калі матэматыка ўжо ў пачатковай школе ў дзіцяці ідзе туга, са скрыпам. Цяжка і сумна складаць і адымаць, не кажучы ўжо пра нешта больш складанае. Новыя тэмы ніяк не хочуць ўкладвацца ў галаве.
Вы можаце спампаваць відэа-ролік да ўрока, спампаваць план-канспект урока з раздаткамі і пакінуць свае заўвагі стваральнікам навучальна-метадычнага комплексу.
Дакумэнт называецца «Альгарытм узаемадзеяньня супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і работнікаў устаноў адукацыі, спорту, турызму, культуры і аховы здароўя Гомельскай вобласьці для раньняй ідэнтыфікацыі ў моладзевым асяродзьдзі асобаў, якія ўваходзяць у нефармальныя моладзевыя групоўкі». Ён быў зацьверджаны на пасяджэньні камісіі ў справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкаму.
У 2016 годзе Ісландыя заняла трэцяе месца ў свеце па ўзроўні пісьменнасці насельніцтва, ледзь-ледзь адстаўшы ад Фінляндыі і Нарвегіі. Што не дзіўна - на востраве жывуць усяго 300 тысяч чалавек, для кожнага з іх наведванне школы з 6 да 16 гадоў абавязкова. Расказваем, чаму юных ісландцаў вучаць дацкаму і чаму нават у самым маленькім горадзе ёсць грамадскі басейн.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пашырае адукацыйныя курсы: да традыцыйных заняткаў па беларускай мове дадаюцца іншыя гуманітарныя дысцыпліны
Настаўнікі адчуваюць большы стрэс на працы, чым іншыя спецыялісты. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага фонду адукацыйных даследаванняў Вялікабрытаніі (NFER), піша The Guardian