Ірына Дубянецкая "Сымон-музыка" ў кантэксце беларускага мыслення: да 100-годдзя шэдэўра
Філосаф Ірына Дубянецкая разважае пра паэму "Сымон-музыка" Якуба Коласа як пра адзін з асноўных твораў беларускага мыслення, а таксама раскрывае аўтара паэмы як мысляра, які глыбока даследуе і добра фармулюе чалавека і сусвет. Чаму твор складаецца менавіта з пяці частак?