Педагагічная майстэрня

«Стварэнне сайта “Дзень беларускага пісьменства”»

Даследчую працу вучня Уладзіслава Лаўцэвіча на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» даслала навуковы кіраўнік, Лідзія Раманчук, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія».
Пазакласная работа па прадмеце «інфарматыка» патрэбна не толькі дзецям, але і настаўніку. Навучальных гадзін на інфарматыку адводзіцца мала, а праграма становіцца ўсё больш насычанай, бо інфарматыка – гэта навука, якая хутка развіваецца.

Адукацыйна-культурніцкі праект для вучняў 9 класа

Даслала Алена Панкратава, Орша. Тры распрацоўки мерапрыемстваў, арыентаваных на развіццё нацыянальнай і грамадзянскай культуры вучняў: 1. Урок-экскурсія «Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча»; 2. Факультатыўны занятак у форме дзелавой гульні «Вобраз Еўфрасінні Полацкай у сучасным беларускім мастацтве»; 3. Пазакласнае інтэрактыўнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

«Мы гуляем па-беларуску»

Тэатралізаваны праект для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў да тыдня беларускай мовы і літаратуры даслала Аксана Шавель, ДУА «Гімназія г.Светлогорска». Праект падрыхтаваны і выкананы ў рамках штогадовага прадметнага тыдня беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі, а таксама на бацькоўскіх сходах.

«Выкарыстанне інтэлектуальных гульняў на уроку і ў выхаваўчай працы»

Матэрыялы для арганізацыі мерапрыемстваў сярод вучняў 7 – 11 класаў

Даслаў Аляксандр Вараненка, СШ № 61 г. Гомеля, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы былі скарыстаныя аўтарам у працы Клуба інтэлектуальных гульняў СШ №61 г. Гомеля, на інтэлектуальных турнірах і спаборніцтвах, у правядзенні пазакласных мерапрыемстваў і тыдня гісторыі ў школе.

«Восем крокаў да мінулага»

Адукацыйны краязнаўчы праект для вучняў старэйшых класаў

Даслаў Андрэй Кузьмін, ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Крычава», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Фармаванне гістарычных ведаў па гісторыі роднага краю – складаны педагагічны працэс, які прадугледжвае дзейнасць педагога і навучэнцаў і выкарыстанне педагогам розных метадаў педагагічнага ўздзеяння на дзяцей.

«ForteE»

Блог настаўніка замежнай мовы. На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012» заявіла Таццяна Глушакова, ДУА «Урыцкая сярэдняя школа».

«Нязгаснае святло кахання»

Камбінаваны ўрок з элементамі педтэхналогіі французскіх майстэрняў для вучняў 8 класа, распрацаваны Галінай Альшэўскай, ДУА «Бердаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа». Мэта ўрока: даць уяўленне пра адметнасць жанру раманса праз знаёмства з лірычным творам М.Багдановіча.

«Скуратовіч – вораг народа ці «новы» беларус?»

Урок-дыскусія для вучняў 10 класа, дасланы Галінай Скарынай, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска». Твор К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» падаецца ў спісе для самастойнага чытання. Таму вельмі дарэчы праверыць веданне тэксту менавіта ў дыскусіі, праз тое выклікаць яшчэ большую цікавасць да творчасці К. Чорнага.

Старонкі