Да Дня роднай мовы ў 4 класе
Матэрыялы, падрыхтаваныя вучнямі 23 мінскай гімназіі.
• Крыжаванка па мовазнаўстве
• Тэст «Юны мовазнаўца»
Матэрыялы, падрыхтаваныя вучнямі 23 мінскай гімназіі.
• Крыжаванка па мовазнаўстве
• Тэст «Юны мовазнаўца»
Настаўнік мінскай гімназіі №23 Дзяніс Бурко і кіраўнік відэастудыі «Zvonka» Павал Доўнар здымаюць густоўныя ролікі, у якіх сімпатычныя юнакі і дзяўчаты дэкламуюць вершы беларускіх паэтаў.
Другая частка складанкі беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманай Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісанай творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў.
Радыёпастаноўка Беларускай тэлерадыёкампаніі паводле першай часткі «Палескай хронікі» Івана Мележа. 1962 г., 106 хв.
Неўзабаве – звонкая чарада зімовых святаў. Спадзяёмся, святочная складанка зімовых вершаў ды песень зробіць вашую падрыхтоўку да іх ярчэйшай і весялейшай.
Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў. Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі.
Сонейка. Хрэстаматыя дзецям дашкольнага ўзросту / уклад. Р. І. Шастак. Мастак А. А. Карповіч. – Мн. : «Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў», 2013. – 304 с.: іл.
У гэтай чытанцы сабраныя песенькі і пацешкі, прыгаворкі і загадкі, прыказкі і прымаўкі, лічылкі і гульні, беларускія і рускія народныя казкі, а таксама лепшыя творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў.
Першая беларуская азбука для платформы IOS. Створанае пры ўжыванні прафесійнай інтэрактыўнай анімацыі дастасаванне мае некалькі персанажаў на выбар. Адмыслова для іх буквар быў агучаны прафесійнымі акцёрамі – Ганнай Хітрык і Паўлам Харланчуком, якія прачыталі літары беларускага алфавіту а таксама простыя вершы, якія дапамогуць запамінанню.
Марыя Верціхоўская. Залатыя зярняты: Тлумачальна-перакладны слоўнік. Мінск: Пачатковая школа, 2009.
Гэты дапаможнік стане сапраўдным сябрам для вучняў пры вывучэнні беларускай мовы, патлумачыць незразумелыя словы i нават праілюструе ix прыкладамі выкарыстання ў творах беларускіх аўтараў.