Педагагічная майстэрня

Да зімовых святаў – сцэнары Алены Церашковай

Новы год у садку – сцэнар для ясельнай групы. Калядкі маляткам – кароткі сцэнар для першага класа. Школьныя калядкі – сцэнар для другога класа. Школьныя калядкі – сцэнар для трэцяга класа.

«I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гiсторыi астраномii (pdf)

У кнiзе нарысаў Леаніда Лаўрэша разглядаецца гiсторыя навуковай астраномii. У першай частцы гэтай кнiгi сiстэмна выкладзена развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце i ў дадатках да першай часткi зроблена спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi.

Падручнікі і дапаможнікі для школы ад adu.by

Школьныя падручнікі і дапаможнікі для 1 – 11 класаў у фармаце pdf:
- Англійская мова
- Асновы медыцынскіх ведаў
- Беларуская літаратура
- Беларуская мова
- Буквар
- Выяўленчае мастацтва
- Геаграфія
- Геаметрыя
- Гісторыя
- Дапрызыўная падрыхтоўка
- Інфарматыка
- Літаратурнае чытанне
- Музыка
- Нямецкая мова
- Працоўнае навучанне
- Фізіка
- Французская мова
- Хімія
- Чарчэнне

Анлайн-вызначальнік птушак на беларускай мове

На сайце ptushki.org з’явіўся першы анлайн-вызначальнік птушак на беларускай мове. З яго дапамогай можна даведацца, якія віды ёсць у Беларусі, разглядзець птушак на фотаздымках і нават паслухаць іх голас. Электронны вызначальнік змяшчае інфармацыю пра ўсіх птушак Беларусі. Для кожнага віда дададзены апісанні, інфармацыя пра тое, дзе яны жывуць, якія будуюць гнёзды, калі іх можна пабачыць і г.д.

Інтэрактыўныя прыктыкаванні для вывучэння Еўрасаюза

На старонках блога Еўрапейскага настаўніцкага Клуба ў раздзеле Метадычныя матэрыялы з’явіліся апісанні і спасылкі на інтэрактыўныя практыкаванні:
1. «Еўрапейскія мовы»
2. «Краіны, манархіі і сталіцы Еўропы»
3. «Еўрапейскі саюз»
Гэтыя практыкаванні выдатна прыдадуцца для вывучэння Еўрапейскага саюза на ўроках геаграфіі, краіназнаўства, замежнай мовы або для внекласных мерапрыемстваў.

Залатая яблынька. Казкі, легенды, паданні (частка)

У хрэстаматыі дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту «Залатая яблынька» сабраныя народныя казкі, легенды і паданні, а таксама творы беларускіх пісьменнікаў.

Фільм паводле твора Васіля Быкава – у сеціве ў добрай якасці

У сеціве з’явіўся ў добрай якасці фільм «У тумане», зняты рэжысёрам Сяргеем Лазніцам паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Стужка ўдзельнічала ў асноўнай конкурснай праграме 65-га Канскага кінафестывалю, дзе была ганаравана спецыяльным прызам.

Гарбузік №4: Космас

У нумары: вясёлыя вершыкі і загадкі з англійскага фальклёру з аўтарскімі малюнкамі і заданнямі; касмічная энцыклапедыя; міжпланетная суперзадача; майстраванне іншапланетніка (у малюнках і фотаздымках); гульня «Раскідач у хаце»; тузін спосабаў запомніць лета; што такое вясёлка?

«Францыск Скарына – усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік»

Урок гісторыі Беларусі для вучняў 7 класаў. Распрацавала Аксана Колтан, гімназія-інтэрнат г. Мядзела. Сцэнар урока спалучае метады актыўнай ацэнкі, актыўныя і інтэрактыйныя прыёмы, самастойную, часткова-даследчую форму дзейнасці вучняў, працу з навучальнай і дадатковай літаратурай.

Старонкі