Актыўная ацэнка: Узаемаацэнка
Ва ўзаемнай ацэнцы дзеці добра разумеюць аднакласніка, работу якога правяраюць, бо толькі што самі выконвалі такую ж задачу. З другога боку, яны вучацца іншаму падыходу да праблемы.
Ва ўзаемнай ацэнцы дзеці добра разумеюць аднакласніка, работу якога правяраюць, бо толькі што самі выконвалі такую ж задачу. З другога боку, яны вучацца іншаму падыходу да праблемы.
Ігар Сасімовіч, глыбоцкая СШ №3
Для вырабу РКЗН (рухомай карты зорнага неба) трэба спачатку выразаць патрэбныя элементы з папяровай загатоўкі. На загатоўцы Вам спатрэбяцца два элементы: сама карта зорнага неба і накладны круг для яе. Карта задыякальнай часткі неба павінна застацца непашкоджанай. У выніку яе трэба вярнуць настаўніку разам са зробленай РКЗН.
Дапаможнік па правядзенні вуснагістарычных даследаванняў
Склад.: А.І. Калістратава, А.У. Радзевіч; ДУА «Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі».
Мінск: Мін.абл. ІРА, 2011
У дапаможніку прадстаўлены вопыт правядзення вуснагістарычных даследаванняў дзяржаўнымі, культурнымі ўстановамі і грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь у межах конкурсу «Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых».
Падрыхтавала Н.Гардзіенка
У выглядзе асобнага кірунку гістарычнай навукі вусная гісторыя склалася напрыканцы 1960–1970-х гг. у Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Гэта быў своеасаблівы адказ на маштабныя змены, якія адбываліся ў той час у сацыяльнай структуры заходняга грамадства. Акадэмічная навука звярнула ўвагу на праблемы міграцыі, на спецыфічны досвед эмігрантаў, іх уплыў на мясцовае грамадства, на працэс ўзаемапранікнення культур, на сацыяльныя рухі (маладзёжныя, працоўныя і г. д.).
Дапаможнік па правядзенні вуснагістарычных даследаванняў
Склад.: А.І. Калістратава, А.У. Радзевіч; ДУА «Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі».
Мінск: Мін.абл. ІРА, 2011
У дапаможніку прадстаўлены вопыт правядзення вуснагістарычных даследаванняў дзяржаўнымі, культурнымі ўстановамі і грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь у межах конкурсу «Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых».
На сайце birdwatch.by з’явілася «Акадэмія свіргуля» (Swift academy). «Акадэмія свіргуля» – гульня з некалькіх этапаў з надпісамі і тлумачэннямі на простай англійскай мове.
Даведайся болей пра птушку 2012 года ў Беларусі і дапамажы ёй у нялёгкіх выпрабаваннях!
12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў прысвячаюцца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.
Настаўнікі роднае мовы, студэнты, вучні і ўсе, хто цікавіцца беларускай мовай, знойдуць шмат карыснага на старонках сайта настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Генадзьеўны Мігаль.
Для настаўнікаў падрыхтаваны раздзелы: «Інтэрактыўная дошка», «Усё пра даследчую дзейнасць», «Метадычны куфэрак», «Словы пра творцаў», «Моўныя залацінкі», «Алімпіядныя заданні», «Шаблоны для прэзентацый».
Галоўны персанаж з характэрным даўгім носам і вялікімі вушамі -- прыхадзень з планеты Кульфацэнтаўрус. Ён дэбютаваў на экране ў дзіцячай праграме «Падарожжы прафесара Цікаўскага» («Wyprawy profesora Ciekawskiego»).