Дыстанцыйны курс па медыяадукацыі для падлеткаў "Бачу.Чую.Разумею" перамог у нацыянальным конкурсе
Сёння сталі вядомыя пераможцы агульнанацыянальнага конкурсу "Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт" 2019 г. Віншуем Таццяну і Сяргея Фадзіных з 26-й школы г. Гродна з першым месцам! Яны распрацавалі адкрыты дыстанцыйны курс для падлеткаў, якім можа скарыстацца кожны.



