Архіў навін
Славацкія грамадскія арганізацыі хочуць супрацоўнічаць з міністэрствам адукацыі, але не падпарадкоўвацца яму. Калі не можам змяніць міністэрства адукацыі, будзем яго выхоўваць, – жартуюць у Фондзе Мілана Шымэчкі.
Слоўнік Міколы Савіцкага падае больш за 3000 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы на беларускай і англійскай мовах.
Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт у аглядзе да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Марцін Крыж пра прыкметы паспяховай посткамуністычнай рэформы: плюралізм школ, аўтаномію ў выбары зместу і методык, арыентацыю на каштоўнасны складнік адукацыі.
Генадзь Пятроўскі, былы намеснік міністра адукацыі, першы пасля аднаўлення прэзідэнт Таварыства беларускай школы (1995–1999) пра стан і рэформу адукацыі.
Рэформа – перадусім дэцэнтралізацыя, упэўнена суаўтарка канцэпцый развіцця адукацыі, аналітык і рэдактарка славацкага парталу «Новая адукацыя» Зузана Зімэнава.
Другое судовае паседжанне зноў не вызначыла праваты ні Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, ні рэпетытара Аляксея Васілеўскага.
Інтэграваны выклад Лявонам Баршчэўскім, Пятром Васючэнкам, Міхасём Тычынам найважнейшых з’яў літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як частка сусветнага літаратурнага працэсу.
Савет Міністраў ліквідаваў розніцу ў падыходах да налічэння надбавак да заробкаў педагогаў, якія працуюць у сістэме аховы здароўя і сацыяльнай абароны, з іх калегамі ў сферы адукацыі.
Ягор Сурскі. Сусветнае мастацтва ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Санкт-Пецярбург: «Неўскі прастор», 2014. У дапаможніку сцісла апісаны асноўныя стылі і плыні мастацтва ХХ стагоддзя, згадваюцца іх асноўныя прадстаўнікі і асаблівасці іх творчасці.