Архіў навін
Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі
Міхась Чарняўскі. Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі.
Мінск: Народная асвета, 1997
У кнізе ў сціслай i даступнай форме, з выкарыстаннем багатага ілюстрацыйнага матэрыялу, расказваецца пра пакручасты гістарычны шлях Беларусі, пачынаючы ад яе першапачатковага засялення i да эпохі ўсталявання старажытнабеларускай дзяржавы — Полацкага княства. Адрасуецца вучням сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая
Грамадская арганізацыя «Minsk Club Bonn» запрашае школьнікаў і студэнтаў да ўдзелу ў адукацыйным тыдні, які адбудзецца 1–8 ліпеня 2012 г. і будзе прысвечаны тэме «Узнаўляльныя віды энергіі».
Падчас візіту беларускія ўдзельнікі наведаюць установы і прадпрыемствы г.Бона, паўдзельнічаюць у сусветным кангрэсе па ветравой энергіі, дыскусіях з нямецкімі школьнікамі і студэнтамі.
Арганізатары забяспечваюць выдаткі за дарогу, пражыванне, харчаванне, праезд па горадзе і праграму. Складка на ўдзел 50 еўра.
Уладзіслаў Лупакоў, настаўнік брэсцкай СШ № 10
Паходжанне назваў краін уяўляе даволі цікавую тэму для гісторыі, геаграфіі і мовазнаўства. Часта прыходзіцца мець справу з некалькімі версіямі. Ды што хадзіць далёка за прыкладамі: колькі разнастайных меркаванняў існуе пра вытокі слова «Беларусь»!
Разгледзім факты аб паходжанні назваў некаторых сучасных дзяржаў. У шэрагу выпадкаў прыводзяцца толькі некаторыя з версій.
Таямніцы ў назвах краін
Паходжанне назваў краін уяўляе даволі цікавую тэму для гісторыі, геаграфіі і мовазнаўства. Часта прыходзіцца мець справу з некалькімі версіямі. Ды што хадзіць далёка за прыкладамі: колькі разнастайных меркаванняў існуе пра вытокі слова «Беларусь»!
Настаўнік брэсцкай СШ № 10 Уладзіслаў Лупакоў разглядае факты аб паходжанні назваў некаторых сучасных дзяржаў.
Змяніце рускую мову навучання і ўся Беларусь зменіцца! Вашая актыўная ацэнка павінна быць беларускай. Ад вашага суайчынніка Выгоцкага ведаю, што актыўная ацэнка – гэта назіранне за навучальным працэсам. Трэба глядзець, што адбываецца паміж настаўнікам і вучнем, як вучні вучацца…
З нагоды Дня Еўропы ў мінскім кінатэатры «Победа» адкрываецца фестываль еўрапейскага кіно, які ўжо становіцца традыцыяй.
Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і амбасадамі краін ЕС.
Праграма ўключае пятнаццаць фільмаў з трынаццаці краін.
Паказы пройдуць з 11 па 17 мая.
На выходныя дні запланаваныя паказы двух поўнаметражных мультфільмаў для дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў.
Уваход на ўсе паказы вольны.
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 мая
«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Асветніцкай установай «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Тбілісі (Грузія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: «Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам».
Падчас візіту беларускія спецыялісты змогуць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Тбілісі, азнаёміцца з досведам мясцовых універсітэтаў у пераходзе на Балонскую сістэму, сустрэцца з прадстаўнікамі арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.
Запрашаем да ўдзелу выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і даследчыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі, а таксама прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Усе падарожныя выдаткі, уключаючы квіткі і пражыванне, арганізатары візіту бяруць на сябе.
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 мая (да 18.00)
РГА «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» абвесціла набор удзельнікаў для беларуска-гішпанскага моладзевага абмену «Volintegration».
Тэрміны правядзення: 03–12 ліпеня 2012 г. Месца правядзення: Мінск. Патрабаванні да ўдзельнікаў: 15–18 гадоў, валоданне гутарковай англійскай мовай, зацікаўленасць у валанцёрскай працы (тэма праекта: Volintegration: We make it together).
У праграме абмену: знаёмства з працай РГА БелАЮ, навучальныя трэнінгі (тэматыка: прафілактыка здаровага ладу жыцця, праца з дзецьмі з парушэннямі развіцця), сумесная валанцёрская праца, насычаная культурна-забаўляльная праграма.
Белсат ТВ
Спіс з 11 прадметаў. Рахунак – 10 тысяч рублёў за кожны іспыт... Пачалася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне. Заяву на ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні кожны абітурыент мусіць падаць самастойна – у любы пункт рэгістравання, дзе атрымае пропуск на іспыты. Адкрые тэставанне 13 чэрвеня беларуская мова. У апошнюю чаргу дзяржава спраўдзіць веды абітурыентаў па геаграфіі – 27 чэрвеня.
Паводле намесніцы старшыні Таварыства беларускай школы, 11 прадметаў – гэта зашмат.
«Лепей, каб быў адзін тэст, але вельмі якасны. У сувязі са зменаю патрабаванняў школаў, ім патрэбныя не толькі прадметныя веды ў нейкай галіне, але яшчэ і набор кампетэнцыяў. Таму тэст, напрыклад, амерыканскі – скіраваны на выяўленне кампетэнцыі, то бок спецыялізаванасці ў сваёй галіне. Ён складаецца з чатырох частак. Там ёсць і мова, і матэматыка, і іншыя навукі, але ва ўсіх раздзелах правяраюцца не толькі веды, але і здольнасць разумець і рабіць высновы. Гэткая сістэма была б значна лепшая і для нашай школы, і для краіны ў перспектыве», – кажа Тамара Мацкевіч.