Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.04.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 мая

Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЕ/БДІПЧ) абвяшчае набор ахвотных паўдзельнічаць у трэнінгах для трэнераў, прысвечаных інавацыйным метадам навучання, асаблівасцям падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па правах чалавека. Трэнінгі адбудуцца ва Украіне:
- Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй: 9–13 ліпеня 2012 г.
- Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: 16–20 ліпеня 2012 г. 
Да ўдзелу ў абодвух трэнінгах запрашаюцца настаўнікі сярэдніх школ, ВНУ, іншых навучальных установаў, прадстаўнікі юрыдычных клінік, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, якія зацікаўленыя ў набыцці новых ведаў і ўменняў для ўдасканалення сваёй адукацыйнай дзейнасці ў сферы пашырэння правоў чалавека.  

27.04.2012

27, 30 красавіка

У мінскім клубе «Йо-ма-йо» (ДК МТЗ, вул. Даўгабродская 24) пройдуць творчыя сустрэчы-канцэрты з Алегам Хаменкам (27 красавіка) і Аляксандрам Памідоравым (30 красавіка).
Удзельнікаў чакаюць размова пра музыку, жыццё, конкурсы з каштоўнымі прызамі, акустычны выступ у кампаніі сяброў!
Уваход вольны!

27.04.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня

Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».
Плануецца правесці:
І. 18–19 ліпеня 2012 г. : семінар-знаёмства з метадам актыўнай ацэнкі (для настаўнікаў усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадыстаў);
ІІ. 20–21 ліпеня 2012 г. : cемінар-падтрымку для для настаўнікаў і метадыстаў, якія маюць досвед выкарыстання метаду актыўнай ацэнкі.
Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны ўдзел у адукацыйнай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.

25.04.2012

Наша Ніва

У чэрвені пачнецца набор у першыя класы ў школах.
Калі вы хочаце аддаць дзіця ва ўжо існую беларускамоўную школу, улічыце, што часам у школе набіраюць у класы з рознымі замежнымі мовамі (напрыклад, у гімназіі №23 традыцыйна «А» клас — з англійскай, а «Б» — з кітайскай). Каб выбраць дзіцяці тое, што вы лічыце патрэбным, звяртайцеся ў школу як найраней, каб падаць заяву ў першы ж дзень прыёму дакументаў, інакш усе месцы могуць аказацца занятыя.
Калі вы хочаце стварыць беларускамоўны клас у найбліжэйшай да вас школе, вам прыйдзецца згуртаваць аднадумцаў. У гэтай справе ўсё залежыць ад вас. Аддзелы адукацыі і адміністрацыі школаў паспрыяюць вам, калі вы будзеце не адны. Шукайце таварышаў і супольцеся.

20.04.2012

19 лютага 2012 года ў Магілёве адбылося першае «Беларускае пяціборства для дарослых». Даказваць вартасць свайго інтэлекту сабралiся 55 спаборнікаў узростам ад першакласніка да пенсіянера, некаторыя прыходзілі сем’ямі. За 25 хвілін спаборнікі павінны былі развязаць матэматычную задачу і адказаць на пытанні з геаграфіі Беларусі, гісторыі Беларусі, мовы і літаратуры…
Як гэта было? – глядзіце фотарэпартаж Надзеі Бацілавай у апрацоўцы Міхася Булавацкага.

20.04.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня

Беларуская моладзь (18 35 гадоў), якая вучыцца за мяжой ці ў Беларусі, запрашаецца да ўдзелу ў United Students’ of Belarus Rally – штогадовым злёце студэнтаў, які адбудзецца ў Літве 29 жніўня – 2 верасня 2012 г. USB Rally дае магчымасць сустрэцца з беларусамі, якія навучаюцца за мяжой, паздзельнічаць у лекцыях ды майстар-класах, абмяняцца досведам ды кантактамі і далучыцца да нефармальнай сеткі студэнтаў.
Сёлета Belarus Rally будзе прысведчана тэме развіцця прадпрымальніцкіх кампетэнцый у беларускай моладзі. Арганiзатары бяруць на сябе пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі, вiзавую падтрымку ўдзельнікаў.

20.04.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 7 мая

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурсе паэзіі для моладзі з Брэстчыны. Конкурс ладзіцца ў межах свята беларускай і шведскай літаратуры.
Удзельнікам літаратурнага спаборніцтва можа стаць асоба ва ўзросце ад 15 да 18 год, што пражывае на Брэстчыне і піша вершы на беларускай або рускай мовах. Галоўны прыз, які атрымае пераможца конкурсу, – паездка ў Швецыю.

19.04.2012

Кася Крот, Твой стыль

Самыя яскравыя, запамінальныя і важныя старонкі гісторыі Гродна ў выкладанні гродзенскіх гісторыкаў Алеся Госцева, Аляксандра Дабрыяна, Святланы Марозавай, Андрэя Чарнякевіча пад рэдакцыяй Віталя Карнялюка і Вячаслава Шведа пад адной вокладкай сабрала выдавецкая ініцыятыва «Гарадзенская бібліятэка».
Хаця «Гродназнаўства» і не з’яўляецца афіцыйным падручнікам, кніга выкананая менавіта ў форме падручніка: тэкст падзенены на параграфы, пасля кожнага з іх ёсць пытанні да абмеркавання і заданні.
У кнізе змешчана вялізная колькасць малюнкаў, фотаздымкаў, схемаў, мапаў, копій дакументаў, іншага ілюстратыўнага матэрыялу.
У трыццаці васьмі параграфах на 330 старонках змясціліся найважнейшыя падзеі гісторыі Гродна, інфармацыя пра сотні гістарычных асобаў, якія спрычыніліся да падзей гарадзенскай гісторыі, аповеды пра славутых гарадзенцаў, успаміны сведкаў, апісанні помнікаў дойлідства, спіс літаратуры для тых, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй.

18.04.2012

Слонімскі педагог і пісьменнік Аляксей Якімовіч працягвае радаваць вучняў і калег ілюстраванымі лінгвістычнымі казкамі:• Дапамажыце Шпачку • Плакса • Паспрабуйце адказаць • «Чароўнае» слова • Не доўга радаваўся.

18.04.2012

Лінгвістычныя казкі Аляксея Якімовіча – 3

Слонімскі педагог і пісьменнік Аляксей Якімовіч працягвае радаваць вучняў і калег ілюстраванымі лінгвістычнымі казкамі:
- Дапамажыце Шпачку
- Плакса
- Паспрабуйце адказаць
- «Чароўнае» слова
- Не доўга радаваўся

Старонкі