Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.05.2012

На сайце turnir.tut.by размешчаны пяць online-турніраў па матэматыцы, беларускай мове, на развіццё лагічных здольнасцяў:
- «Літарныя рэбусы» для вучняў 2–3 класаў;
- «Беларускія дыктоўкі» для вучняў 4–5 класаў;
- «Логіка, прадметы і імёны» для вучняў 6–7 классаў;
- «Займальныя задачы» для вучняў 8–9 класаў;
- «Нашая гісторыя ў асобах» для старшакласнікаў.


28.05.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 червеня

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з Украіны, Беларусі ды Расіі ва ўзросце 18–21 гадоў, якія маюць поспехі ў навуковай ды грамадскай дзейнасці і раней не ўдзельнічалі ў навучальных візітах.
Удзел бясплатны. Візіты у Варшаву, Кракаў, Уроцлаў, Гданьск ці Ольштын (на выбар арганізатараў) адбудуцца ў кастрычніку-лістападзе 2012 г. Працягласць візіту – 12 дзён групамі па 11 асобаў.
У праграме: лекцыі кіраўнікоў і вядомых выкладчыкаў польскіх ВНУ; сустрэчы з лідэрамі публічнага жыцця Польшчы, чальцамі ўраду, журналістамі; дэбаты і дыскусіі; наведванні польскіх дзяржаўных і публічных устаноў ды інстытутаў; кантакты са студэнцкімі суполкамі. ’
Ад удзельнікаў не патрабуецца ведання польскай ці іншай замежнай мовы.


28.05.2012

Надзея Нікалаева, Звязда

Праца настаўнікаў і выхавальнікаў не лічыцца высокааплатнай у многіх краінах. Аднак выхавальніца з Джорджыі (ЗША) Дэана Джамп змагла зарабіць 700 тысяч долараў на продажы сваіх вучэбных планаў і матэрыялаў на анлайн-біржы.
Пол Эдэльман, заснавальнік гэтага стартапу, стварыў платформу для ўзаемавыгаднага абмену метадычнымі і вучэбнымі матэрыяламі пасля таго, як сам адпрацаваў чатыры гады настаўнікам у адной са школ Нью-Ёрка: «Аднойчы мне прыйшло ў галаву, што планы ўрокаў, якія настаўнікі звычайна складаюць для ўласных патрэб, маюць грашовую каштоўнасць. Так прыйшла ідэя стварыць біржу Tеасhеrs Рау Tеасhеrs. Цяпер настаўнікі могуць нядрэнна падзарабіць, прыдаўшы сваім матэрыялам таварны выгляд і выставіўшы іх на продаж».


24.05.2012

Творчы шлях Якуба Коласа ўвасабляе цэлую эпоху ў гісторыі літаратуры. Пра мастацкія вартасці ягоных твораў сказана і напісана нямала. Брэсцкі настаўнік Уладзіслаў Лупакоў прапануе паглядзець на іх яшчэ і вачыма хіміка. Якія звесткі пра рэчывы і іх ператварэнні, няхай і між іншым, згадаў класік?

24.05.2012

Свет рэчываў у творах Якуба Коласа

Творчы шлях Якуба Коласа ўвасабляе цэлую эпоху ў гісторыі літаратуры. Пра мастацкія вартасці ягоных твораў сказана і напісана нямала. Брэсцкі настаўнік Уладзіслаў Лупакоў прапануе паглядзець на іх яшчэ і вачыма хіміка. Якія звесткі пра рэчывы і іх ператварэнні, няхай і між іншым, згадаў класік?


23.05.2012

Прыём матэрыялаў да 30 верасня 2012 г.

Абвешчаны конкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012». Намінацыі конкурсу:
• Методыка навучання ва ўстановах фармальнай і нефармальнай адукацыі;
• Сучасны ўрок;
• Грамадзянская адукацыя і нацыянальная культура;
• Настаўнік – сям’я – грамадства;
• Электронны адукацыйна-выхаваўчы рэсурс.


22.05.2012

Ахвотныя могуць звяртацца да 1 чэрвеня

Вандроўка па Беларусі для падлеткаў 15–17 гадоў адбудзецца ў чэрвені. Для ўдзелу неабходны толькі ровар, даведка пра стан здароўя і дазвол ад бацькоў.
Харчаванне ўдзельнікаў аплочвае Гродзенскі цэнтр турызму і краязнаўства.
Кіраваць вандроўкай будзе дасведчаны інструктар, які ладзіць падобныя выезды цягам 24 гадоў. Ён адзначае, што неабавязкова быць дасведчаным сур’ёзным спартсменам, галоўнае мець ровар і нейкія навыкі. Калі падлеткі катаюцца па горадзе, яны змогуць удзельнічаць і ў вандроўцы.
Паход будзе дастаткова сур’ёзны і цікавы: з начлегам у намётах, самастойным гатаваннем ежы на вогнішчы. Рамантыкі хопіць. 

22.05.2012

EMP-AIM – гэта партнёрства 17 універсітэтаў з краінаў Еўропы, Беларусі, Украіны і Малдовы. Праект каардынуецца ўніверсітэтам Міколаса Ромэрыса (Літва).
Праграма прапануе стыпендыі для студэнтаў і студэнтаў-магістрантаў для навучання ў 8 еўрапейскіх універсітэтах. Пачатак навучання – восень 2012 г.
Стыпендыя пакрывае выдаткі на праезд, страхоўку, навучанне і пражыванне.
Кандыдаты мэтавай групы III (8 стыпендый) – грамадзяне Бедарусі, Малдовы, Украіны, якія знаходзяцца ў вельмі небяспечным становішчы (з сацыяльных і палітычных прычын). Тэрмін падачы заявак скончаны, але для кандыдатаў з Беларусі дэдлайн пашыраны.

22.05.2012

Cняжана Асабіна, Алена Гачко. Беларуская мова: Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. Вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў спецыяльнасцей 1–010201 – «Пачатковая адукацыя» і 1–010202–09 – «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка». Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2012.

22.05.2012

Беларуская мова: вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў педагагічнага факультэта

Cняжана Асабіна, Алена Гачко. Беларуская мова: Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. Вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў спецыяльнасцей 1–010201 – «Пачатковая адукацыя» і 1–010202-09 – «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка». Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2012.
Асноўныя паняцці да названых раздзелаў курса «Беларуская мова», заданні да практычных заняткаў, пытанні і заданні да самакантролю, спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, а таксама выніковы тэст, узоры графічнага, арфаграфічнага, лексічнага і фразеалагічнага аналізу слоў, праграма экзамена. Рэкамендацыі прапануюцца студэнтам педагагічнага факультэта спецыяльнасцей «Пачатковая адукацыя», «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка» і маюць на мэце аказаць метадычную дапамогу ў арганізацыі самастойнай работы пры засваенні праграмнага матэрыялу.

Старонкі