Архіў навін
Міжнародная школа правоў чалавека ў Мінску
«Студэнцкая Рада» пры падтрымцы Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў і міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху (МПД) запрашае Вас да ўдзелу ў праекце «Студэнт. Веды і дзеянне», які будзе праходзіць у лістападзе гэтага года ў Мінску.
Калі Вам цікава і Вы не абыякавыя да правоў студэнтаў, гатовыя ўдзельнічаць у вырашэнні актуальных грамадскіх праблем, злучаных з імі, тады гэтая праграма для Вас.
Мы прымаем заяўкі на ўдзел у Праграме ад кандыдатаў з Беларусі, Расіі і Украіны, не старэйшых за 30 гадоў. На асобных умовах могуць быць разгледжаны заяўкі з іншых краін.
Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы
Прэзентацыя, падрыхтаваная Уладзімірам Куліковічам, кандыдатам філалагічных навук, змяшчае асноўныя параграфы новага закону аб правапісе, датычныя зменаў у арфаграфіі і пунктуацыі, а таксама супастаўляльную табліцу старых і новых правілаў напісання.
Спампаваць матэрыял (ppt, 700 КБ)
Прэзентацыя, Прэзентацыя, падрыхтаваная Уладзімірам Куліковічам, кандыдатам філалагічных навук, змяшчае асноўныя параграфы новага закону аб правапісе, датычныя зменаў у арфаграфіі і пунктуацыі, а таксама супастаўляльную табліцу старых і новых правілаў напісання.
Спампаваць матэрыял (ppt, 700 КБ)
Якую мову лічаць роднай магілёўскія школьнікі?
Як, вядома, у магілёўскіх школах няма ніводнага класа, дзе выкладанне вялося б па-беларуску. Бясспрэчна і тое, што абсалютная большасць шкаляроў Магілёва карыстаецца рускай мовай у паўсядзённым жыцці. А вось хто іх, нягледзячы на рускамоўнасць, лічыць роднай усё ж беларускую мову?
З нагоды правядзення рэспубліканскага перапісу насельніцтва настаўнік Юрась Каласоўскі вырашыў правесці апытанне наконт роднай мовы сярод вучняў адной з гімназій горада, у якой працую настаўнікам. І кожнаму з больш як сотні маіх вучняў 5–7-х класаў прапанаваў вызначыць сваю родную мову і аргументаваць уласны выбар.
Пры гэтым патлумачыў толькі, што родная мова – гэта тая, якую сам чалавек вызначае для сябе роднай па тых ці іншых прычынах. А значыць, чалавек можа і не размаўляць у паўсядзённым жыцці на той мове, якую лічыць роднай.
Чытайце падрабязней на старонцы ТБМ Магілёва
Аўтар-укладалінік Мікола Савіцкі
Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове. Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе. Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.
Спампаваць слоўнік (pdf, 1,9 Mb)
Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы
Аўтар-укладалінік Мікола Савіцкі
Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове. Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе. Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.
Спампаваць слоўнік (pdf, 1,9 Mb)
Выкарыстанне знакавых мадэляў пры падрыхтоўцы да ЦТ
Прэзентацыя метада знакавых мадэляў і канкрэтных магчымасцяў яго выкарыстання пры падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванга тэставання. Аўтар – настаўніца беларускай мовы і літаратуры гомельскай гімназіі №10 Наталля Жаўняк.
Спампаваць матэрыял (ppt, 216 КБ)
Прэзентацыя метада знакавых мадэляў і канкрэтных магчымасцяў яго выкарыстання пры падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванга тэставання. Аўтар – настаўніца беларускай мовы і літаратуры гомельскай гімназіі №10 Наталля Жаўняк.
Спампаваць матэрыял (ppt, 216 КБ)
Адукацыйная праграма для моладзі
Медыя-студыя ГА “Адукацыйны Цэнтр “ПОСТ” запрашае да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Правы чалавека і медыя-сродкі”.
Праграма складаецца з наступных частак:
– арыентацыйныя семінары (Мінск)
– медыя-трэнінг (Мюнстэр, Германія)
– міжнародны адукацыйны семінар (Ваймар, Германія)
– праца міні-групы па стварэнні медыя-прадуктаў, прысвечаных розным аспектам тэмы правоў чалавека
– круглы стол (Мінск).
Да ўдзелу ў праграме запрашаецца моладзь, зацікаўленая тэмай правоў чалавека і магчымасцямі працаваць з рознымі аспектамі гэтай тэмы праз СМІ.
Для ўдзелу ў адборы неабходна запоўніць анкету і адправіць на эл.адрас: post.mediastudio@gmail.com.
Апошні тэрмін – 22 кастрычніка.
Пра вынікі спрабору на ўдзел у праграме будзе паведамлена 24 кастрычніка.
Удзел у арыентацыйным семінары з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў праграме. Усе выдаткі за ўдзел у скмінары арганізатары бяруць на сябе.
я інфармацыя – па тэл. +375 29 6532531 альбо e-mail post.mediastudio@gmail.com
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Конкурс дыдактычных матэрыялаў «Давайце пазнаёмімся бліжэй з нашымі суседзямі"
Мэтай конкурсу з'яўляецца стварэнне і публікацыя новых дыдактычных матэрыялаў, якія дазволяць моладзі бліжэй пазнаёміцца з жыццём бліжэйшых суседзяў, іх культурай, гісторыяй і традыцыяй. Падрабязнасці конкурса і форму заяўкі на ўдзел глядзіце тут (zip, 156 КБ).