Архіў навін
Першая чытанка пасля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў
Укладальніца: Валянтына Пашкевіч,
Выдавецтва "Беларускай школа", Кліўленд, 1968 год.
У кожным ёсць прызванне да той ці іншай прафесіі. Трэба толькі своечасова пачуць голас сэрца і рушыць па сапраўды жаданым прафесійным шляху. Менавіта так калісьці зрабіў настаўнік фізікі сярэдняй школы № 8 Крычава Андрэй Віктаравіч Краўчанка.
Творы зборніка можна чытаць, пераказваць, завучваць на памяць, засвойваючы веды, выпрацоўваючы навыкі і ўменні, знаёмячыся з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні.
У артыкуле Мікалая Запрудскага дадзены рэкамендацыі настаўнікам аб тым, як уводзіць ва ўрок медыйны змест, як арганізоўваць вучэбныя заняткі з максімльным эфектам для набыцця вучнямі медыйных кампетэнцый.
Родны край — унікальная чытанка 1921 года выдання, яе ўклала легендарная беларуская настаўніца Леаніла Гарэцкая, жонка пісьменніка Максіма Гарэцкага, якая выкладала беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1923 гадах.
Эканаміст і спецыяліст па статыстычным аналізе Дзмітрый Івановіч у сваім блогу зрабіў апрацоўку дадзеных даследавання PISA-2018.
7 снежня Столінская сярэдняя школа №2 і яе дырэктар Ала Лазіцкая прымалі ў сябе чарговы міні-эдкэмп. Больш за 50 настаўнікаў не толькі са Століна, але і з Жыткавічаў, з Пінска, з Украіны далучыліся да нас у гэты дзень.
З аднаго боку, катастрофы ў беларускай адукацыі, па выніках PISA, няма. Мы не ведаем тэндэнцыю, бо гэта першы ўдзел, але вынікі больш-менш сярэднія. Але ж адначасова ганарыцца нам таксама няма чым. Нам яшчэ далека да азіяцкіх краін, нават далека і да больш падобных да нас культурна і эканамічна Эстоніі і Польшчы, напрыклад. Да таго ж не працуюць міфы аб выключнасці нашых вучняў і аб сацыяльнай роўнасці.
Таццяна Шумель: "Навукоўцы даказалі, дзеці значна лепш успрымаюць і запамінаюць інфармацыю, атрыманую з малюнка, а не са звычайнага тэксту. Малюнкі спрыяюць запамінанню тэксту. Дык чаму б не скарыстацца менавіта гэтай “карыснасцю” коміксу?"