Архіў навін
На Мсціслаўшчыне педагогаў абавязалі працаваць у гаспадарках на ўборцы і ўліку збожжа. Сітуацыю каментуе юрыст – спецыяліст па пытаннях працоўнага заканадаўства.
Спачатку я спрабаваў працаваць, як лічу патрэбным. Потым пачаў раздзяляць урокі на тры групы: урок, на які пойдзе дырэктар; урок, на які пойдзе намеснік дырэктара; урок, які я вяду, як лічу патрэбным, у адпаведнасці з праграмай.
Маладзечанская сям’я з запамінальным прозвішчам Брыль, дзе трое дзяцей-школьнікаў рознага ўзросту, спрабавала ў школе № 1 імя Янкі Купалы! – дамагчыся вучобы па-беларуску.
Маладыя шведы аддаюць перавагу YouTube. Тым не менш у Швецыі паспяхова дзейнічае вучэбнае радыё, якое ўваходзіць у карпарацыю грамадскага тэлерадыёвяшчання
Беларускія педагогі і навучэнцы, зацікаўленыя ў развіцці медыяпісьменнасці, маюць магчымасць паўдзельнічаць у летняй школе, якая пройдзе пад Кіевам 10 – 15 жніўня.
«Intex-press»: Прэзідэнт даручыў вывучыць пытанні адукацыі, «каб нарэшце ўжо вызваліць настаўнікаў ад неўласцівых функцый». Што гэта за функцыі і колькі яны каштуюць?
Альхоўка – гэта асаблівае месца, якое валодае таямнічым прыцягненнем. Штогод тут збіраюцца настаўнікі з розных рэгіёнаў Беларусі, аб’яднаныя агульнай мэтай, гатовыя вучыцца і дзяліцца з іншымі сваімі знаходкамі.
Нядаўна адбыўся традыцыйны фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Сёлета ён зазначыўся тым, што на сцэну разам з рок-музыкамі выйшлі дзеці – 25 вучняў Аліны Ваўранюк.
Каманда сайта learner.by запрашае ў свае шэрагі творчых, ініцыятыўных, зацікаўленых у сучасных сродках навучання педагогаў і проста добрых людзей.
«Брестский курьер»: Новы навучальны год прынясе значнае палягчэнне кашалькоў для бацькоў студэнтаў – беларускія ВНУ паднялі плату за навучанне.