Архіў навін
Апошні тэрмін – 25 жніўня
20 – 30 верасня дзесяць хлопцаў і дзяўчат з Беларусі, разам з дзесяццю хлопцамі і дзяўчатамі з Польшчы, возьмуць удзел у адукацыйных мерапрыемствах, скіраваных на павышэнне адукацыйнага ўзроўню ў тэмах самапрэзентацыі, камунікацыі, вядзення перамоваў.
Плануюцца сустрэчы з прадстаўнікамі культуры, бізнесу, грамадскіх арганізацый і мясцовага самакіравання. Акрамя таго, удзельнікі добра правядуць час у падарожжах па маляўнічым рэгіёне Малая Польшча і змогуць падчас заняткаў пазнаёміцца з польскай культурай і завязаць міжкультурны дыялог.
Беларускія ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з практыкай public achievement – стварэннем груп, мэтай якіх з'яўляецца рашэнне лакальных праблем з дапамогай намаганняў грамадскасці.
Іна Хоміч, Брестский курьер
Мы працягваем падарожжа па розных краінах Балонскага працэсу, далучыцца да якога ў хуткім часе разлічвае і Беларусь. Гэтым разам зазірнем у ВНУ яшчэ адной заснавальніцы адзінай сеткі ўніверсітэтаў – Партугаліі.
Сёння наш герой – выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Дзяніс Кіцель – асоба, вядомая ў экалагічных і біялагічных колах. Яшчэ падчас свайго студэнцтва Дзяніс узначальваў Брэсцкую абласную арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны», працаваў у міжнародных праектах.
Вадзім Жылко
Геаграфія, хоць фармальна да гуманітарных дысцыплін не належыць, але ж істотна ўплывае на фарміраванне паўнавартаснай асобы чалавека і грамадзяніна. З другога боку, ці ўсе гэта разумеюць? Яшчэ класічны Мітрафанушка чуў парады не вучыць геаграфію, бо рамізнікі адвязуць, куды трэба. У XXI стагоддзі, пэўна, ролю рамізнікаў выконваюць навігатары. Як з той жыхаркай Бельгіі, што паехала ў суседні горад, а ў выніку апынулася ў Харватыі, перасёкшы палову Еўропы. Даверылася тэхніцы, што называецца…
Жарты жартамі, а мы вырашылі больш сур’ёзна паразважаць аб становішчы геаграфіі ў беларускіх школах з педагогам, які аддаў выкладанню гэтага прадмета трыццаць гадоў жыцця. Мой суразмоўца – выкладчык сярэдняй школы №2 горада Лунінца (Брэсцкая вобласць) Аляксандр Пятровіч Хаўдзееў. Дарэчы, ён уваходзіць у склад творчай абласной групы настаўнікаў геаграфіі, якая пару гадоў таму стварыла «Атлас Брэсцкай вобласці», распрацоўвае разнастайныя практычныя і алімпіядныя заданні. Як кажуць, праблему ведае з усіх бакоў.
На старонках блога Еўрапейскага настаўніцкага Клуба ў раздзеле Метадычныя матэрыялы з’явіліся апісанні і спасылкі на інтэрактыўныя практыкаванні:
1. «Еўрапейскія мовы»
2. «Краіны, манархіі і сталіцы Еўропы»
3. «Еўрапейскі саюз»
Гэтыя практыкаванні выдатна прыдадуцца для вывучэння Еўрапейскага саюза на ўроках геаграфіі, краіназнаўства, замежнай мовы або для внекласных мерапрыемстваў.
Інтэрактыўныя прыктыкаванні для вывучэння Еўрасаюза
На старонках блога Еўрапейскага настаўніцкага Клуба ў раздзеле Метадычныя матэрыялы з’явіліся апісанні і спасылкі на інтэрактыўныя практыкаванні:
1. «Еўрапейскія мовы»
2. «Краіны, манархіі і сталіцы Еўропы»
3. «Еўрапейскі саюз»
Гэтыя практыкаванні выдатна прыдадуцца для вывучэння Еўрапейскага саюза на ўроках геаграфіі, краіназнаўства, замежнай мовы або для внекласных мерапрыемстваў. Практыкаванні лёгкія ў выкарыстанні і будуць цікавыя як малодшым школьнікам, так і старшакласнікам.
Вольга Навасад, Твой стыль
Сёння дыстанцыйнае навучанне (ДА) трывала займае сваю нішу на сусветным рынку адукацыі і можна выразна вылучыць сферы, дзе яно ўпэўнена пазіцыянуецца як альтэрнатыва традыцыйным формам навучання.
Для гэтага адбываліся істотныя структурныя змены, абумоўленыя развіццём навукова-тэхнічнага прагрэсу і яго нарастаючым уздзеяннем на ўсе бакі жыцця грамадства. Сусветная тэндэнцыя пераходу да нетрадыцыйных форм адукацыі прасочваецца і ў росце колькасці ВНУ, якія вядуць падрыхтоўку па сучасных тэхналогіях.
Вадзім Жылко
Тэрмінам «матывацыя» нікога цяпер не здзівіш. Абяцаннямі патлумачыць, як павысіць яе і ўвогуле як навучыцца правільна скарыстоўваць гэты «цудадзейны сродак» дасягнення поспеху, стракацяць інтэрнет і сродкі масавай інфармацыі: трэнінгі, практыкумы, онлайн-семінары…
Даказваць, што ў педагагічнай працы абысціся без матывацыі (маю на ўвазе ў дадзеным выпадку не вучня, а самога настаўніка) немагчыма, не выпадае. На словах усе з гэтым згодныя – пачынаючы ад саміх настаўнікаў і заканчваючы адміністрацыяй навучальных устаноў. Чаму ж на практыцы нярэдка бачым мы згаслыя вочы педагогаў? Куды знікае з цягам часу іх імпэт, «душы высокародныя памкненні»? Ці дапаможа нам адказаць на гэтае пытанне модны тэрмін «прафесійнае выгаранне»?
«Родная Азбука»: дастасаванне для IOS, плакат
Даступная для спампоўвання ў APP STORE першая беларуская азбука для платформы IOS.
Буквар «Родная Азбука» з’яўляецца першай беларускай азбукай для IPAD, ён адаптаваны для ўсіх гаджэтаў лінейкі IPAD.
Створанае пры ўжыванні прафесійнай інтэрактыўнай анімацыі дастасаванне мае некалькі персанажаў на выбар. Адмыслова для іх буквар быў агучаны прафесійнымі акцёрамі – Ганнай Хітрык і Паўлам Харланчуком, якія прачыталі літары беларускага алфавіту а таксама простыя вершы, якія дапамогуць запамінанню. Каб захаваць успрыняцце мовы, як сямейнай, ёсць магчымасць запісаць голас бацькоў. Музыку для праекта напісаў і выканаў лідар гурту «Палац» Алег Хаменка, аўтар вершаў – Кастусь Севярынец.
Вадзім Жылко
Мікашэвічы, што ў Лунінецкім раёне, не без падстаў называюць нярэдка «горадам гранітаздабытчыкаў», паколькі тут размешчана буйное прадпрыемства па здабычы шчэбеню «Граніт». Летась большасць незалежных СМІ так ці інакш закранала тэму незалежнага прафсаюза, які быў створаны на «Граніце» і тут жа падпаў пад ціск уладаў.
Але Мікашэвічы – гэта не толькі прамысловыя гіганты. Ёсць тут і цікавы культурны «пласт», у тым ліку звязаны са сферай адукацыі, найперш з мясцовай гімназііяй.
Мікашэвіцкая гімназія, утвораная ў 1999 годзе, з сярэдзіны 2000-х гадоў носіць імя Уладзіслава Нядзведскага (1929–73), свайго былога земляка, беларускага паэта і празаіка. Больш за дзесяцігоддзе ў навучальнай установе існуе музейная экспазіцыя, прысвечаная пісьменніку, а некалькі гадоў назад была ўрачыста адкрыта мемарыяльная шыльда ў гонар Уладзіслава Іосіфавіча. Адна з новых вуліцаў Мікашэвічаў носіць імя Нядзведскага.
Арцём Мартыновіч, Еўрарадыё
Наколькі з-за гэтага павысіцца заробак, у Міністэрстве адукацыі пакуль не кажуць.
«Пакуль медыкі і настаўнікі не пачнуць самі сябе аптымізаваць, ніякіх высокіх заробкаў не можа быць. Мы ж дамовіліся з педагогамі: 18 гадзінаў на тыдзень стаўка. Ну а калі падцягнуцца і зрабіць 20, ну зрабіце крок насустрач», — казаў Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні да народа. Праз тры месяцы Міністэрства адукацыі адрэагавала. Як стала вядома, стаўка будзе 20 гадзінаў на тыдзень. Гэта пацвярджаюць у Мінадукацыі.