Архіў навін
На 89-м годзе жыцця пайшоў з жыцця Алесь Белакоз. Адзін з найбольш яркіх вясковых настаўнікаў нашай краіны, чалавек, які паклаў жыццё на тое, каб вярнуць у шырокі ўжытак родную мову і дасягнуў у гэтым немалых поспехаў.
«Рэгіянальная газета»: Магчыма, гэта б дапамагло зірнуць на класічную літаратуру новымі свежымі вачыма. Паспрабуйце здагадацца, як гучаць арыгінальныя назвы.
«МедыяДрайвер» – мультымедыйны анлайн-дапаможнік для падлеткаў. Аднак ён будзе карысным і настаўнікам, бо насычаны цікавай інфармацыяй і практычнымі прыкладамі, якія могуць быць выкарыстаны на ўроках.
У «Краіне казак» з'явілася «Чытанка для дзіцячага садка» (укладальнікі Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі). Больш за 300 казак, вершаў і апавяданняў цяпер на мабільных прыладах!
Настаўнік прапанаваў вучням адказаць на пытанне: «Як сучасныя раманы характарызуюць чалавецтва?» А затым са здзіўленнем назіраў, як школьнікі, не раздумваючы, звярнуліся за адказам да Google.
«Intex-press»: На першай жа сустрэчы з загадчыцай пры афармленні дзіцяці ў дзіцячы сад бацькам прапаноўваюць занесці «добраахвотна-прымусовы» дабрачынны ўнёсак на рахунак.
На сустрэчы дыскусійнага клуба «БГ» гаворка ішла пра сістэму адукацыі. Удзельнікі гаварылі пра загружанасць вучняў і настаўнікаў, узровень падрыхтоўкі выпускнікоў школ і магчымыя навацыі ў тэставанні.
Яшчэ серыя ўрокаў з медыяадукацыйным зместам, распрацаваных навучэнцамі дыстанцыйнага курса «Медыяадукацыя ў школе 2016».
У ліку ўзнагарод самыя сучасныя гаджэты ад кампаніі Huaweі, навучанне па абраным курсе ў Адукацыйным цэнтры Парка высокіх тэхналогій і ўдзел у інвестыцыйнай праграме ад МТС.
Распрацоўка ўрока беларускай літаратуры для 6 класа. Даслаў Васіль Рудабелец, ДУА «Роўкавіцкі яслі-сад-сярэдняя школа Чачэрскага раёна».