Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.08.2016

У асартыменце школьныя сшыткі на 12 аркушаў у шырокую лінейку і вузкую клетку, на вокладках беларускі арнамент, вершы, алфавіт, табліца множання. Ёсць і паўагульныя: з «Пагоняй» і наборам асноўных беларускіх арнаментаў.

11.08.2016

Для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні зарэгістравалася каля 101 тысячы чалавек. Палову з іх склалі выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі гэтага года.

10.08.2016

Лютаўскі нумар аналітычнага зборніка «PISA in Focus» прысвечаны пытанням, звязаным са слабай паспяховасцю навучэнцаў: якія тыповыя характарыстыкі адстаючых вучняў; у чым заключаюцца прычыны недастатковага засваення імі ведаў.

09.08.2016

Шаблоны для беларускамоўнага календара ў форме звычайнага ці ромбавага дадэкаэдра, які можна зрабіць на гэты ці любы іншы год.

08.08.2016

Распрацоўку ўрока нямецкай мовы для 8 класа даслала Ірына Рудабелец, ДУА «Роўкавіцкі яслі-сад-сярэдняя школа Чачэрскага раёна». Экспрэс-план урока можа быць выкарыстаны як рабочы ліст для вучняў.

06.08.2016

Ці прэстыжная прафесія педагога ў польскім грамадстве? За час азнаямленчага візіту беларускіх настаўнікаў у Варшаву журналіст «Звязды» задаваў гэта пытанне мноства разоў...

04.08.2016

382 балы неабходна было набраць сёлета, каб паступіць у БДУ на «Міжнародныя адносіны». А каб стаць будаўніком атамных станцый, трэба мець ўсяго 152 балы, настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі – 131.

04.08.2016

З рускімі літарамі веераў хоць заваліся, а дзе знайсці хоць адзін з беларускімі? Праблема абвастраецца зноў кожны год, як толькі бацькам трэба рыхтаваць дзіця да школы.

02.08.2016

Гімназіст з Мядзела Дзяніс Марач паедзе на фінал Стакгольмскага юніёрскага воднага конкурсу. Як даследчая праца можа стаць хобі і што трэба, каб прадставіць краіну на прэстыжным конкурсе?

01.08.2016

Сродкі для выдання 500 асобнікаў першага беларуска-англійскага picture dictionary ўжо сабраныя дзякуючы 92 фундатарам. Цяпер каманда хоча, каб праект стаў карысным большаму колу.

Старонкі