Архіў навін
Сярэднія снежаньскія заробкі настаўнікаў, паводле афіцыйнай статыстыкі, крыху перавысілі 912 рублёў да выплаты падаткаў. Многіх здзівіла гэтая сума - нязвыкла вялікая. Маладыя настаўнікі пагадзіліся паказаць свае разліковыя лісткі і распавесці пра даходы і выдаткі.
На выніковай калегіі Міністэрства адукацыі падвялі вынікі адукацыйнай галіны за 2018 год і ўзгаднілі планы на 2019
Алена Радзевіч (АПА) і Міхась Кудзейка (БДПУ ім. М. Танка) паказваюць на простых прыкладах, як можна фармаваць крытычнае мысленне ў вучняў пры працы з тэкстам.
Майстар-клас, запісаны падчас ЕdCamp Belarus - 2018 у кастрычніку 2018 г.
27 лютага 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар "Мадэляванне вучэбнага занятку па замежнай мове з выкарыстаннем інфармацыйных адукацыйных тэхналогій».
Мала хто любіць класныя сходы. Доўга, сумна і адымае вольны час. Класнаму кіраўніку даводзіцца несалодка. Прапануем вашай увазе некалькі практыкаванняў, якія могуць дапамагчы зрабіць класны сход прадукцыйным.
Усім ужо відавочна, што тэлефон - значная частка жыцця многіх падлеткаў. Да гэтага можна па-рознаму ставіцца, але змагацца супраць - практычна бескарысна. Вось некалькі варыянтаў працы са смартфонамі ў тых школах, дзе педагогі спрабуюць пайсці насустрач вучням, а не адбіраць іх тэлефоны.
Да ўвагі настаўнікаў грамадазнаўства і класных кіраўнікоў прапануем план трэнінгавага занятку "Формы праўлення ці што такое дэмакратыя?". Занятак накіраваны на стварэнне ўмоў для фармавання наступных кампетэнцый: умець дамаўляцца, працаваць у камандзе, улічваць меркаванне іншых, вырашаць канфлікты, адстойваць сваю пазіцыю.
Аляксандар Лукашэнка 1 лютага заслухаў даклад аб пэрспэктывах разьвіцьця адукацыі ў Беларусі. Ягоная прэс-служба і інфармацыйныя агенцтвы перадаюць пераказ прамовы Лукашэнкі аб стане і будучыні адукацыі.
Для педагогаў, прафесараў і выкладчыкаў ўстанавілі надбаўкі за дадатковую працу. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі № 10 ад 22 студзеня 2019 года.
Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD) правяла даследаванне, параўнаўшы заробкі настаўнікаў у розных краінах свету