Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
14.11.2017
Сапраўдная вынаходка для настаўнікаў беларускай мовы: часопіс «Роднае слова» сабраў 67 чарговых каштоўных метадычных напрацовак для ўрокаў беларускай мовы.
 
09.11.2017

У сацыяльнай сетцы Instagram зʼявіўся цікавы акаўнт для настаўнікаў гісторыі. Яго стварыла Галіна Віктараўна Свентухоўская, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства СШ № 16 г. Брэста.

09.11.2017

Беларускія настаўнікі правялі час восеньскіх канікул у Чэхіі і, вандруючы Скарынавымі сцежкамі, наведалі школы, пазнаёміліся з вынікамі дэсаветызацыі і сапраўднай рэформы адукацыі.

08.11.2017

11 лістапада 2017 г. (субота) на выставе “Францыск Скарына і яго эпоха” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца музейныя заняткі для дзяцей 6–12 гадоў. Удзельнікі пазнаёмяцца з жыццём і дзейнасцю беларускага першадрукара праз дыялог, гульні і творчасць.

08.11.2017
2-3 лістапада ў Мінску прайшоў Кастрычніцкі эканамічны форум (KEF) – пляцоўка для адкрытага прафесійнага дыялогу аб устойлівым развіцці Беларусі ў кантэксце развіцця глабальнай эканомікі.
08.11.2017

На сайце 45 практыкаванняў, створаных педагогамі-практыкамі з 11 краін. Карыстайцеся! Распаўсюджвайце! Дзяліцеся з калегамі!

06.11.2017
Настаўніца гісторыі Глыбоцкай раённай гімназіі Іна Шымко распрацавала ўрок «Адраджэнне на Беларусі» (прадмет «Гісторыя Беларусі») для сёмага класа. Занятак можа быць разлічаны на дзве гадзіны. На ўроку прадугледжаны групавая, франтальная, індывідуальная формы работы.
 
06.11.2017

Да круглай даты кастрычніцкіх падзей 2017 года настаўнікі розных краін ствараюць інструменты і выпрабоўваюць розныя спосабы, каб данесці да сучасных вучняў гіторыю тых часоў. Прапануем пазнаёміцца з тэстам грузінскіх калег, якія разам з гісторыяй выкладаюць і асновы медыяграматнасці.

04.11.2017

Пісьменніца Яўгенія Пастарнак сустрэлася з чыноўнікамі ад Мінадукацыі, каб паразмаўляць пра неабходныя рэформы. Пра што дамовілася грамадскасць і чыноўнікі?

03.11.2017

Таварыства Беларускай Мовы і Аргкамітэт Універсітэта Альбарутэнія запрашаюць да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі "Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі"

Старонкі