Архіў навін
Для стварэння станоўчага іміджу і прыцягнення ўвагі навучэнцаў да вывучэння гісторыі настаўнік праводзіць у школе ...PR-акцыю
Табліца Мендзялеева? Насамрэч у свеце ніхто не ведае табліцы перыядычных элементаў пад такім імем, як не ведаюць і "метапрадметныя кампетэнцыі", "великую отечественную войну", "радыё Папова" і яшчэ шмат штампаў і фэйкаў, якімі мы карыстаемся.
Нават ёсць анекдот: Табліца Мендзялеева спачатку прыснілася Пушкіну, але ён нічога не зразумеў. Дык вось, папраўдзе — не зразумеў і Мендзялееў.
Майстар-клас “Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход дазволены!” распрацавалі настаўніцы гісторыі Іна Шымко і Таццяна Шумель. Распрацоўка прысвечана разуменню актуальнасці пытанняў медыяадукацыі на сучасным этапе. Навучанне ўдзельнікаў крытычна аналізаваць медыятэксты – адна з асноўных мэтаў майстар-класа. Увазе ўдзельнікаў прадстаўлены прыёмы работы з медыятэкстамі, якія выдатна зарэкамендавалі сябе ў адукацыйным працэсе: комікс, карціна, карыкатура, фотаздымак, камедыя. Вядучыя паспрабавалі падрабязна, на прыкладах з уласнага вопыту, спыніцца на асаблівасцях выкарыстання кожнага з названых медыятэкстаў. Кожны з удзельнікаў змог паспрабаваць свае сілы у складанні і аналізе медыятэкстаў. Дадзены майстар-клас можа быць выкарыстаны настаўнікамі- прадметнікамі, класнымі кіраўнікамі і інш. асобамі, зацікаўленымі пытаннямі медыяадукацыі.
Сёння сталі вядомыя пераможцы агульнанацыянальнага конкурсу "Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт" 2019 г. Віншуем Таццяну і Сяргея Фадзіных з 26-й школы г. Гродна з першым месцам! Яны распрацавалі адкрыты дыстанцыйны курс для падлеткаў, якім можа скарыстацца кожны.
Першая чытанка пасля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў
Укладальніца: Валянтына Пашкевіч,
Выдавецтва "Беларускай школа", Кліўленд, 1968 год.
У кожным ёсць прызванне да той ці іншай прафесіі. Трэба толькі своечасова пачуць голас сэрца і рушыць па сапраўды жаданым прафесійным шляху. Менавіта так калісьці зрабіў настаўнік фізікі сярэдняй школы № 8 Крычава Андрэй Віктаравіч Краўчанка.
Творы зборніка можна чытаць, пераказваць, завучваць на памяць, засвойваючы веды, выпрацоўваючы навыкі і ўменні, знаёмячыся з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні.
У артыкуле Мікалая Запрудскага дадзены рэкамендацыі настаўнікам аб тым, як уводзіць ва ўрок медыйны змест, як арганізоўваць вучэбныя заняткі з максімльным эфектам для набыцця вучнямі медыйных кампетэнцый.
Родны край — унікальная чытанка 1921 года выдання, яе ўклала легендарная беларуская настаўніца Леаніла Гарэцкая, жонка пісьменніка Максіма Гарэцкага, якая выкладала беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1923 гадах.