Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.01.2013

Лявон Баршчэўскі, Народная Воля

Штогод грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» арганізуе дадатковае вывучэнне беларускай мовы і гісторыі для тых школьнікаў, чые бацькі адчуваюць трывогу за сённяшні ўзровень валодання іх дзецьмі роднай мовай і элементарнымі гістарычнымі ведамі.
Першыя заняткі мы, выкладчыкі, звычайна прысвячаем тэсціраванню і апытанню нашых вучняў, прычым імкнёмся задаваць ім пытанні або праводзіць з імі тэсты і па літаратуры, і па геаграфіі, і па іншых абавязковых прадметах школьнай праграмы. Але я і мае калегі, вельмі вопытныя педагогі са шматгадовым стажам, апошнім часам – і асабліва пачынаючы з 2009 года – сталі заўважаць, што ўзровень базавых ведаў вучняў пачаў рэзка зніжацца.


12.01.2013

Радыё Рацыя запісала перадсвяточную перадачу «Шчыра за гарбатай» – размову з Галінай Дрокінай. Выдатная настаўніца і цудоўны чалавек разважае пра вучняў, пра прафесію, пра сямейныя трацыцыі, пра мову, пра падарожжы, пра падабенствы і адрозненні беларусаў ад іншых, распавядае пра тое, чаму яна выкладае па-беларуску нават у рускамоўных класах, як яны з вучнямі перажылі канец свету...


11.01.2013

Тэма нумару: Як ствараюцца школьныя падручнікі ў ФРГ

Германія – краіна, якая здолела за адносна кароткі тэрмін прайсці шлях ад таталітарнай да сучаснай дэмакратычнай дзяржавы з моцнай эканомікай і сацыяльнай стабільнасцю. На якіх кнігах там вучацца дзеці, як працуюць настаўнікі – пытанне не пустое. І яшчэ адна акалічнасць.

11.01.2013

Бюлетэнь «Настаўнік.info» №22

Тэма нумару: Як ствараюцца школьныя падручнікі ў ФРГ.
Германія – краіна, якая здолела за адносна кароткі тэрмін прайсці шлях ад таталітарнай да сучаснай дэмакратычнай дзяржавы з моцнай эканомікай і сацыяльнай стабільнасцю. На якіх кнігах там вучацца дзеці, як працуюць настаўнікі – пытанне не пустое. І яшчэ адна акалічнасць. На поўначы Германіі ў Браўншвейгу (Ніжняя Саксонія) знаходзіцца ўнікальная даследчая ўстанова – Інстытут міжнароднага даследавання школьных падручнікаў імя Георга Экерта (ГЭІ), які спецыялізуецца на даследаванні школьных падручнікаў розных краінах па гісторыі, геаграфіі і грамадазнаўству з адпаведным выхадам на тэксты навучальнага матэрыялу па літаратуры і мовах...

09.01.2013

Навукова-метадычны часопіс «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» разгорнута разглядае методыку АА ў № 10 за 2012 г.

09.01.2013

Навукова-метадычны часопіс «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» разгорнута разглядае методыку АА ў № 10 за 2012 г.:
• Мацкевіч Т. П. Метад актыўнай ацэнкі: узнікненне і распаўсюджванне ў краінах свету;
• Стэрна Д. Актыўная ацэнка: новая методыка навучання для якаснага ўзроўню адукацыі;
• Радевич Е. В. От оценивания для контроля к оцениванию для развития;
• Мацулевич С. В. Урок математики в 1 класе. Дециметр;
• Ярмак А. В. Урок обучения грамоте в 1 класе.

09.01.2013

Навукова-метадычны часопіс «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» разгорнута разглядае методыку АА ў № 10 за 2012 г.: 
• Мацкевіч Т. П. Метад актыўнай ацэнкі: узнікненне і распаўсюджванне ў краінах свету; 
• Стэрна Д. Актыўная ацэнка: новая методыка навучання для якаснага ўзроўню адукацыі;
• Радевич Е. В. От оценивания для контроля к оцениванию для развития; 
• Мацулевич С. В. Урок математики в 1 класе. Дециметр;
• Ярмак А. В. Урок обучения грамоте в 1 класе. Гласный звук «а», буквы А, а;
• Урок русского языка в 4 класе. Наречие как часть речи;
• Примеры обратной связи;
• Демедюк М. И. Урок обучения письму в 1 классе. Строчная буква ж;
• Урок русского языка во 2 классе. Парные звонкие и глухие согласные;
• Локис С. И. Урок математики во 2 классе. Письменное вычитание двузначного числа из круглого;
• Печёнова О. В. Урок математики в 3 класе Письменное вычитание в случае вида 800–123;
• Урок русского языка в 3 классе. Род имён существительных.

08.01.2013

12 студзеня

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на мерапрыемства «Рыхтуем Шчодры вечар». Толькі 12 студзеня кожны мае магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць:
- гульню «Жаніцьба Цярэшкі» (Лепельскі раён Віцебскай вобласці), занесеную ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
- абрад «Святое ражство радасць прынясло», які з’яўляецца прэтэндэнтам на ўнясенне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
- калядную абрадавую праграму ад узорнага фальклорнага ансамбля «Рудабельскія зорачкі» (г.п.Акцябрскі Гомельскай вобласці).
Падчас мерапрыемства можна будзе даведацца аб традыцыях адзначэння Калядаў на Беларусі і прыняць удзел у бясплатнай экскурсіі па новай экспазіцыі ў помніку «Пакроўская царква з в. Логнавічы Клецкага раёна».
Таксама запрашаем усіх наведвальнікаў прыняць удзел у традыцыйным конкурсе «Калядная зорка». Зрабіце загадзя сваю калядную зорку,прынясіце яе на свята і станьце пераможцам!

08.01.2013

Мінскі Еўрапейскі клуб пачынае 2013 год з адкрыцця курсаў па вывучэнні англійскай мовы. Ёсць магчымасць праводзіць заняткі для дзвюх групаў слухачоў з рознымі ўзроўнямі падрыхтоўкі:
• Пачаткоўцы. Асобы, якія ніколі не вывучалі англійскую мову, але хочуць пачаць яе вучыць, а таксама тыя, хто вельмі даўно вывучаў англійскую мову на школьным узроўні і працяглы час не меў практыкі.
• Асобы, якія маюць базавы ўзровень ведання англійскай мовы, адносна нядаўна вывучалі граматыку, маюць дастатковы для побытавай камунікацыі актыўны слоўнікавы запас, здольныя на слых успрымаць англійскую мову, перакладаюць простыя тэксты.

04.01.2013

Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча. Каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор» (гульні, дражнілкі, забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, калыханкі, песні), нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы, раздзелы з аўтарскімі творамі для дзяцей, медыятэка.

Старонкі