Архіў навін
Прапануем прэзентацыю, падрыхтаваную Інэсай Зубрылінай.
Дзеці навучацца аналізаваць мультфільм, зразумеюць, што адну і тую ж думку можна перадаць па-рознаму: словамі, малюнкамі, дзеяннямі мультыплікацыйных герояў. Перакладуць мову мульціка на мову слоў.
Лілія Арыстава: Каб зацікавіць старшакласніка, вырашыла памяняць методыку падачы тэмы: вывучыла і стала карыстацца прыёмамі і метадамі медыяадукацыі.
Настаўнікі-гісторыкі могуць падаць заяўкі да 12 лютага. Семінар прысвячаецца пытанням Сярэднявечча і Новага часу гісторыі Беларусі і адбудзецца 1–2 красавіка ў Вільні.
Таварыства беларускай мовы ў Гомелі абвяшчае набор на другі сезон гуртка «Мова дзяцей». Каб дзіця патрапіла ў групу, трэба запоўніць анкету. Уводныя заняткі адбудуцца ў суботу, 11 лютага.
Прапануем агляд звестак пра сталінскія рэпрэсіі ў школьных падручніках гісторыі Беларусі, выдадзеных Міністэрствам адукацыі з 1992-га па 2015 год.
Заданні і адказы беларускамоўнага інтэлектуальнага спаборніцтва для старшакласнікаў: пытанні ў галіне матэматыкі, мовы, літаратуры, гісторыі і геаграфіі.
Навукова-практычны семінар «Метадычнае забеспячэнне рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да навучання сродкамі медыяадукацыі» адбудзецца ў НІА. Удзел бясплатны. Апошні тэрмін – 10 лютага.
Брашура «У планеты высокая тэмпература!» расказвае, што такое клімат, чаму ён змяняецца і якім ён будзе ў будучыні. Cюжэт казкі «Упакоўка шукае сяброў» разварочваецца ў краме, а потым дома ў халадзільніку.
Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае 4 лютага дзяцей 6–12 гадоў ды іхных бацькоў на заняткі па тэме «Рукапісная кніга». Удзельнікі заняткаў створаць свой непаўторны ініцыял!