Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
26.10.2010

Дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе”
27 – 29 кастычніка

27 кастрычніка стартуе дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе”, прымеркаваная да адкрыцця беларускай нядзельнай школы імя Ул.Караткевіча ў Таліне.
А 13.00 ля кругласуткавага намёта ля ГУМа распачнецца збор беларускіх кніг і пройдуць літаратурныя чытанні, у якіх возмуць удзел Уладзімір Някляеў, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Арлоў, Аляксандр Фядута, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Сяргей Законнікаў, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Міхась Башура, Валярына і іншыя пісьменнікі, якія прэзентуюць свае кнігі ў фонд беларускай школы ў Эстоніі.



26.10.2010

ПЕТУХ Міхась – кіруе дзіцячым турысцкім клубам “Чарапашкі” Цэнтра пазашкольнай работы пры Вілейскім аддзеле адукацыі амаль 20 год. Актыўна ўдзельнічае ў працы па аднаўленню помнікаў прыроды і гісторыі на тэрыторыі Вілейскага раёна, стварае прэзентацыіі вандровак.

26.10.2010

Фільм “Горад на Вяллі” Міхаіла Петуха перамог у першым рэгіянальным свяце-конкурсе аматараў краязнаўчага кіно “Гэта МОЙ Край”.
Міхаіл Мікалаевіч Петух – даўні сябра Nastaunik.info. Кіруе дзіцячым турысцкім клубам “Чарапашкі” Цэнтра пазашкольнай работы пры Вілейскім аддзеле адукацыі амаль 20 год. Актыўна ўдзельнічае ў працы па аднаўленню помнікаў прыроды і гісторыі на тэрыторыі Вілейскага раёна, стварае прэзентацыіі вандровак. Здейсніў дзіцячую экспедыцыю ўздоўж лініі фронту Першай сусветнай вайны, якая пралягала на тэрыторыі Браслаўскага, Пастаўскага, Мядзельскага, Вілейскага, Смаргонскага раёнаў. Пад час экспедыцыі былі даследаваныя аб’екты, якія захаваліся на гэтай зямлі з тых часоў.
Віншуем пераможцу, зычым плённай працы, верных гадаванцаў, цікавых вандровак!

Таямніцы горада на Вяллі:



26.10.2010

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лістапада
Праграма Рэйгана-Фасэла – міжнародная праграма абмену, якая дае магчымасць актыўным барацьбітам за дэмакратыю, навукоўцам ды журналістам з розных краінаў правесці пяць месяцаў у Нацыянальным фондзе падтрымкі дэмакратыі (NED) у Вашынгтоне для выканання незалежных даследаванняў у галіне дэмакратыі ў асобнай краіне альбо рэгіёне.

26.10.2010

Лізавета Кісялёва: Школа вёску беражэ
Ілона Іванова, Звязда
 
Школа ў вёсцы Сакольнічы, як знак адкрытасці для ўсіх людзей, не мае агароджы. Тут дзейнічае некалькі музеяў, вучні наладжваюць беларускія сялянскія святы. А яшчэ вяскоўцы прыносяць лішкі сваёй агародніны ў школу і там яе кансервуюць для бясплатнага дзіцячага харчавання.
— Калі школы няма — няма і вёскі. А вёску трэба берагчы...
— Мы палове Сялецкага раздаём кветкі, каб і людзі ўпрыгожылі свае палісаднікі і вуліцы. І ў нас ніколі не скралі і не зрэзалі ніводнай кветкі. Таму што школа — гэта агульны здабытак Сялецкага...
— Я з юнацкім максімалізмам так яму і заявіла аднойчы: «Я буду настаўнікам, але не такім, як вы»...

Чытаць болей /


25.10.2010

Рэгістрацыя да 28 лютага 2011 г.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША і фонд Global SchoolNet Foundation абвяшчаюць міжнародны конкурс вэбсайтаў, створаных вучнямі сярэдніх школ і гімназій.
Тэма праектаў: важнасць міжнародных зносін і дыпламатыі. Для распрацоўкі сайтаў вучні павінны працаваць невялікімі групамі пад кіраўніцтвам настаўніка.
Кожная група ўдзельнікаў праекта атрымае спецыяльны сертыфікат “Дзверы ў дыпламатыю”. Кожны ўдзельнік групы-пераможцы атрымае стыпендыю памерам у 2000 долараў ЗША, настаўнік групы атрымае ўзнагароду ў 500 долараў ЗША.


23.10.2010

Памёр Павел Лойка
Nastaunik.info глыбока смуткуе з прычыны смерці Паўла Лойкі - аўтара першых з моманту здабыцця незалежнасці падручнікаў па гісторыі Беларусі.
Цэлае пакаленне беларускіх дзетак мела шчасце вучыцца паводле ягоных падручнікаў, напісаных жывою моваю. Спасцігаючы гісторыю Беларусі, яны вучыліся любіць сваю краіну і сябе.
Нядаўна з раскладаў школ знік прадмет Гісторыя Беларусі. Цяпер не стала і ягонага аўтара.
Выказваем ад імя ўсіх нашых чытачоў спачуванне сям'і і блізкім памерлага.
Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі. Павел Лойка памёр 22 кастрычніка 2010 г. на 53-м годзе жыцця. Развітанне з Паўлам Лойкам адбудзецца ў нядзелю 24 кастрычніка па адрасе Адоеўскага, 81–31.


22.10.2010

Апошні тэрмін падачы заявак - 28 кастрычніка

Праграма кароткатэрміновых грантаў разлічана на супольныя праекты і даследаванні з Універсітэтам Мічыгана. Разглядаюцца ўсе тэматыкі праектаў.


Старонкі