Архіў навін
Дынамічнае ацэньванне – адно з дзесяці новаўвядзенняў, якія ў найбліжэйшы год паўплываюць на адукацыю ў свеце. Адзнакі пры такім падыходзе ставяцца за прагрэс вывучэння прадмета ў цэлым, а не за асобныя заданні.
«Рэгіянальная газета»: У чэрвені вучні маладзечанскай гімназіі №10 адправіліся ў паход па рэках Вузлянка і Нарачанка. Пра тое, з чым гімназістам давялося сутыкнуцца на шляху, распавядаюць удзельніцы паходу Паліна Баштык і Аляксандра Рогач.
Мінская гімназія №9 з беларускай мовай навучання абвесціла дадатковы набор у 5–11 класы.
Актуальныя звесткі, якія датычаць мовы навучання на ўзроўнях дашкольнай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, у дынаміцы за шэраг гадоў.
Інтэрактыўныя беларускамоўныя чытанні з лялечнымі прыгодамі для выпрабавальнікаў 5–11 год. Казка Алены Маслы «Мяне завуць Лахнэска». 21 ліпеня, Коласа 16. Папярэдні запіс абавязковы!
Спіс і тэксты твораў, рэкамендаваных для чытання летам (10–14 твораў на выбар вучня). Беларуская і замежная літаратура.
Сенсацыя! Беларускія астраномы з педагагічнай абсерваторыі адкрылі новае сузор’е, размешчанае ў двухгадзіннай адлегласці ад Мінска.
У новым нумары часопіса «Птушкі і Мы» – каляровы плакат з птушкамі лета. Таксама вы знойдзеце ў ім гульню ў хованкі з совамі, нататкі пра амазонскія прыгоды беларускага заолага і шмат іншага.
9–19 кастрычніка Дортмундскі Міжнародны адукацыйны цэнтар (IBB Dortmund) ладзіць адукацыйную паездку з мэтай пазнаёміцца з жахлівымі наступствамі Другой сусветнай вайны і яе гістарычным асэнсаваннем.
Як бы выглядалі постаці са школьных падручнікаў, калі б жылі сёння побач з намі? Студэнт-гісторык Алясандр Перагудаў стварыў сучасныя вобразы для васьмі выбітных дзеячоў беларускай культуры XIX–XX стагоддзяў.