Архіў навін
Прануем паглядзець на вокладку падручніка як на медыятэкст. Якія меседжы ў розных вучэбных прадметаў з новай лінейкі вучэбных дапаможнікаў для 9 класа?
Прапануем даведацца, як выкарыстанне лічбавых інструментаў настаўнікамі у сістэме сярэдняй адукацыі дапамагае падрыхтаваць і правесці ўрок з медыяадукацыйнымі мэтамі і зместам. Сэрвісы ўніверсальныя - прыклады для настаўнікаў гісторыі.
Настаўнікі гісторыі рызыкнулі і запісалі падкасты. На што хапіла фантазіі і што з гэтага атрымалася - чытайце тут!
Настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 208 г.Мінска Ала Гулюк дзеліцца медыяпрадуктамі - прыкладамі паспяховай работы па фарміраванні медыяпісьменнасці вучняў з дапамогай воблачных сэрвісаў.
На старонках сучасных падручнікаў з’яўляецца ўсё больш ілюстрацый, якія не толькі суправаджаюць тэарытычны матэрыял. Для вучняў рэпрадукцыі карцін, партрэты гістарычных асоб, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі,– важнейшыя навучальныя сродкі, у якіх інфармацыя прадастаўляецца не ў выглядзе гатовага вобраза, а становіцца крыніцай атрымання новых ведаў.
Прыкладныя этычныя правілы педагагічных работнікаў апублікаваны на сайце Міністэрства адукацыі. Абмяркоўваць праект дакумента спецыялісты і педагогі будуць да 1 сакавіка.
У рэйтынгу PISA за 2018 год Эстонія заняла першае месца сярод Еўрапейскіх дзяржаў па якасці ведаў ва ўсіх трох галінах даследавання — чытанне, матэматыка і прыродазнаўчыя навукі.
Як можна працаваць з тэкстамі падручнікаў і пры гэтым развіваць уменне крытычна асэнсоўваць і ўспрымаць адпрацаваны навукоўцамі, экспертамі-метадыстамі тэкст? ЦІ дапаможа крытычнае мысленне справіцца са стыхійнымі бедствамі і пажарамі?
У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі прайшоў конкурс даследчых работ у рамках XXXIX гарадской канферэнцыі навучэнцаў — аднаго з самых маштабных навуковых мерапрыемстваў для юных даследчыкаў сталіцы.
Настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 11 г. Маладзечна Віктар Жук прапануе прыклад арганізацыі працы навучэнцаў з медыятэкстамі (трэйлер, плакат, карыкатура) на ўроках па гісторыі Беларусі ў 9 класе