Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
01.12.2018
Каб прыцягнуць большую аўдыторыю да свайго медыя і, адпаведна, атрымаць большыя сродкі ад рэкламадаўцаў, СМІ карыстаюцца правілам 6"С"+1"Г"
30.11.2018

Да ўвагі чытачоў прапануецца план урока пад назвай "Князёўна з трыма імёнамі" - метадычны матэрыял, распрацаваны настаўніцай пачатковых класаў Святланай Іванюшынай. Матэрыял разлічаны на вучняў пачатковай школы (4 клас) і можа прымяняцца ў межах курса "Мая Радзіма - Беларусь".

29.11.2018

Зборнік "Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці" будзе прэзентаваны 13 снежня 2018 г. у Гістарычнай майстэрні.

28.11.2018

Як вядома, сістэма школьнай адукацыі Фінляндыі прызнаная адной з самых эфектыўных і неазлежных. Якія асаблівасці фінскай сістэмы абумовілі такія высокія вынікі? Адказ на гэтае і іншыя пытанні, звязаныя з метадалогіяй педагагічнай працы ў Філяндыі, можна знайсці ў кнігах, якія мы прапануем Вашай увазе.

23.11.2018

Анатоль Аўсейчык — звычайны сельскі настаўнік і надзвычай цікаўны па сваёй натуры чалавек. Нядаўна прага да ўсяго новага дапамагла яму трапіць на адронны калайдар і павучыцца ў Навуковай школе для настаўнікаў фізікі ў СЕRN (Еўрапейская арганізацыя ядзерных даследаванняў у Жэневе).

22.11.2018

Даследаванні ў Расіі: «Што ў ацэньванні вучэбных дасягненняў вучняў з'яўляецца для вас найбольш важным?» — пацікавіліся ў педагогаў. 71 % з іх адказалі: «Наяўнасць свайго пункту погляду». 69 % указалі на важнасць умення прымяніць вывучанае на практыцы, 52 % — на веданне вучэбнага матэрыялу, 47 % — на ўзаемадзеянне з іншымі навучэнцамі... Прычым усім гэтым заявам не знайшлося пацвярджэння пры апытанні школьнікаў.

15.11.2018

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе». Заяўкі прымаюцца да 26 лістапада 2018 г.

14.11.2018

"Уявіце сітуацыю: мне 23—24 гады і я кажу людзям, старэйшым за мяне: «Зараз я навучу вас, як выхоўваць вашых дзяцей!» У адказ можна было пачуць усё што заўгодна. Але я цудоўна разумею, што паводзіны, манеры і ўстаноўкі бацькоў перадаюцца дзецям. І перш чым працаваць над матывацыяй дзяцей, трэба працаваць над матывацыяй іх бацькоў. Таму я вырашыў наладжваць масты праз «Бацькоўскі кінаклуб». Патрабавалася пэўная доля нахабства і самаўпэўненасці, каб увасобіць сваю задуму ў жыццё"

10.11.2018

Звычайна настаўнікі задаюць вучням напісаць сачыненне "Як я правёў канікулы". Але ж і самім ёсць чым пахваліцца.Тым больш, што інфармацыйнае грамадства дазваляе не пісаць доўгія тэксты, а зрабіць сваё апавяданне ў форме фотарэпартажа.

09.11.2018

Як фармаваць камунікатыўныя і інфармацыйныя кампетэнцыі вучняў? Якое заданне прыдумаць, каб усе ў групе супрацоўнічалі, як, напрыклад, пры складанні пазлаў? Што такое "рамонак Блума" і якія кампетэнцыі дапаможа развіць гэтая кветка? Як навучыць распазнаць фэйк?

Старонкі