Архіў навін
Міхась Булавацкі
Ужо другі год традыцыйная беларуская дыктоўка да дня роднай мовы ў Магілёве дапаўняецца беларускім пяціборствам для дарослых. Каля шасцідзесяці магілёўцаў прыйшлі 3 сакавіка ў белую залу абласнога палаца культуры пісаць тэкст Максіма Гарэцкага пад дыктоўку настаўніка беларускай мовы Юрася Каласоўскага, які толькі што перамог у гарадскім конкурсе «Настаўнік года-2013». 34 з іх узялі ўдзел у пяціборстве.
Ці можна пачуць у нашых універсітэтах не толькі лекцыі па літаратуры і гісторыі па-беларуску, але і словы «выпрамяненне», «напружанне», «вапна» ды іншыя тэхнічныя тэрміны? Карэспандэнт Аляксандра Дорская абзваніла ўсе буйныя ВНУ сталіцы і высветліла, што беларускамоўныя выкладчыкі натуральных навук ёсць амаль у кожнай з іх. Вядома ж, такіх адзінкі. Што замінае беларускамоўнай адукацыі – дрэнна распрацаваная тэрміналогія, недахоп дапаможнікаў, замежныя студэнты? Мы спыталі ў тых, для каго выкладанне па-беларуску – гэта прынцып.
Апошні тэрмін – 8 красавіка
Ініцыятыўная група Клубу еўрапейскіх настаўнікаў запрашае ўсiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна-гістарычных, дзяржаўна-палітычных і сацыяльна-эканамічных сувязях Беларусі і Еўропы прыняць удзел у Дзясятым Нацыянальным конкурсе школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».
Конкурс 2013 года будзе прысвечаны тэме «Еўрапейскія і беларускія юбілеі і памятныя даты: людзі, падзеі, арганізацыі».
Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8 – 11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурсу і выкананне заданняў адборачнага тура і фіналу могуць быць выкарыстаны настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці зместу пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваёй краіны.
Апошні тэрмін – 15 красавіка
Амбасада Нідэрландаў абвясціла на 2013 г. дзве праграмы падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: Праграма Малых Праектаў Амбасады (Фонд МАТРА) і Фонд Правоў Чалавека. Дэдлайн для першага раўнда адбору па абедзвюх праграмах – 15 красавіка 2013 г. Амбасада мае права пашырыць памер грантаў максімум да 25 000 еўра.
Заяўка павінна быць складзеная паводле патрабаванняў Фонду Матра і Фонду Правоў Чалавека; праектная дзейнасць павінна быць шчыльна звязаная з мэтамі гэтых фондаў.
Сяргей Вятохін, Агенцтва палітычнай экспертызы
Пачынаючы з прыняцця ў Балонні Вялікай хартыі ўніверсітэтаў, ніхто не сумняваецца, што паспяховасць працы ўніверсітэтаў і ўніверсітэцкай супольнасці залежыць ад ступені развіцця аўтаноміі і акадэмічных свабодаў у ВНУ.
Можна казаць, што яны ёсць, што іх няма, ці ёсць трошкі. Можна схаваць галаву ў пясок у страху перад відавочнасцю. Але тады, як у выдатным мультфільме, могуць апошняе пер’е з хваста выдраць. Нашы парламентарыі, прыняўшы Кодэкс аб адукацыі, галаву ў пясок не хавалі, яны проста рассмакталіся з Палаты, а пясок пакінулі Г.У. Пальчыку – новаму Старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, які 13 лютага даў інтэрв’ю журналістам па пытаннях, звязаных з Кодэксам.
Сэнс выказванняў Генадзя Уладзіміравіча складаўся ў тым, што будзе праводзіцца парламенцкі маніторынг прымянення Кодэкса з прыцягненнем шырокай грамадскасці, уключаючы ня толькі прадстаўнікоў улады і начальнікаў розных узроўняў, але і, у рэшце рэшт, грамадскія арганізацыі. Праўда, у лік апошніх, паводле апублікаванай у Інтэрнэце інфармацыі БелТА, уключаныя толькі рэгіянальныя аб’яднанні дашкольных установаў і Рэспубліканскі савет рэктараў.
16 сакавіка 2013 г. адбылася чаканая агульная сустрэча ўсіх удзельнікаў дыстанцыйнага навучання – студэнтаў, ментараў, арганізатараў. У госці да нас завіталі трэнеры-калегі з Польшчы: гісторык Ёана Соцька з Варшавы і матэматык Ганна Монка з Беластоку.
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Генадзь Пальчык 13 лютага паведаміў, што ў цэнтры ўвагі заканадаўцаў – пытанні, звязаныя з правядзеннем маніторынгу правапрымяняльнай практыкі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Па выніках маніторынгу дэпутаты маюць намер выйсці на фармат парламенцкіх слуханняў. «Гэтыя пытанні важныя для ўсяго грамадства, таму што заканадаўчая база ў сферы адукацыі найбольш сацыяльна значная. Вынікі слуханняў, з нашага пункту гледжання, могуць стаць асновай для ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб адукацыі », – адзначыў ён.
18 – 24 сакавіка 2013 г.
З 18 па 24 сакавіка 2013 г. у Беларусі ў другі раз праводзяцца мерапрыемствы Еўрапейскага Тыдня «Выходзь у Інтэрнэт» («Get Online Week»), які праходзіць у больш чым 50 краінах. Сёлета ў Беларусі партнёрамі Тыдня ладзяцца наступныя мерапрыемствы:
• 18 сакавіка – вэбінар па анансаванні мерапрыемстваў Тыдня.
• 19 сакавіка – запіс на курс дыстанцыйнага электроннага навучання: «Клубы ЮНЕСКА: магчымасці для ўдзелу ў грамадскім жыцці».
• 20 сакавіка – прэзентацыйная пляцоўка «Вэб-школа» для вучняў 7 – 9 класаў (на базе ДУА «Красненская сярэдняя школа», Гомельскі раён).
• 20 сакавіка – інтэнсіўныя заняткі па навучанні камп’ютарнай пісьменнасці для пажылых людзей (у Мінскім філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта).
• 21 сакавіка – прэзентацыйная пляцоўка «Віртуальнае падарожжа па Беларусі» для пенсіянераў вёскі Грабаўка (на базе ДУА «Грабаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа», Гомельскі раён).
• 22 сакавіка – вэбінар «Ключавыя кампетэнцыі трэнера ў галіне нефармальнай адукацыі».
• 24 сакавіка – бясплатны майстар-клас індывідуальным прадпрымальнікам «Інтэрнэт-рэклама з нуля».
Тэма новага нумару дзіцячага часопіса «Гарбузік» – «Акіян». Часопіс падрос і цяпер мае 20 старонак, гартаючы якія, дзеткі змогуць:
Адшукаць, дзе права і лева
Вывучыць, чаму акіян салёны
Падлічыць дэльфінаў, разблытаць трос, напужаць пірата
Даследаваць, як утвараецца шторм
Павудзіць рыбу
Павандраваць па Канадзе
Зрыфмаваць беларускія і англійскія словы
Адказаць, якога колеру снег
Прачытаць, як жабка стала прыгожай
Змайстраваць акварыум
Разгадаць крыжаванку