Архіў навін
Апошні тэрмін – 20, 24 сакавіка 2013 г.
23 сакавіка 2013 г. ва ўсім свеце будзе праводзіцца акцыя «Гадзіна Зямлі» – штогадовая падзея, якая ініцыюецца Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF). Арганізацыя заклікае ўсіх – прыватных асоб, арганізацыі, школы, муніцыпальныя аб’яднанні, камерцыйныя установы – выключыць святло і іншыя не жыццёва неабходныя электрапрыборы на адну гадзіну (акрамя ліфтоў), каб стымуляваць інтарэс да праблемы змянення клімату.
Цэнтр экалагічных рашэнняў у межах гэтай акцыі і праекта ШПІРЭ прапаноўвае ўстановам адукацыі і ўсім зацікаўленым прыняць удзел у мерапрыемствах: стварэнні супольнага відэароліка «60 секунд для Зямлі» ды інтэлектуальнай гульні «Зялёнае Што? Дзе? Калі?».
5 сакавіка споўнілася 60 год баранавіцкаму краязнаўцу ды асветніку Віктару Сырыцу.
Сп. Віктар – адзін з першых удзельнікаў і пераможцаў конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка». У 2009 годзе ён здабыў прыз у конкурсе за шэраг метадычных матэрыялаў па беларускай гісторыі.
Віншуем Віктара Сырыцу з юбілеем, зычым добрага настрою і выдатных дасягненняў!
Кася Крот, Твой стыль (Гародня)
Збор подпісаў за вяртанне беларускай мовы ў выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі распачала гарадзенка, маці двух сыноў Іна Соркіна.
Іна Соркіна: Пытанне мяне хвалюе з 2008 года, калі пад пераход на рускую мову вывучэння гісторыі Беларусі трапляў мой старэйшы сын.
Шмат гаворыцца пра нібыта выбар бацькамі мовы выкладання гэтых прадметаў. Аднак сведчу ад імя бацькоў: у нас ніхто не пытаўся. Больш за тое, на бацькоўскім сходзе нашага класа амаль усе (за выключэннем двух чалавек) выказалі жаданне, каб дзеці вывучалі гісторыю Беларусі па-беларуску.
Лічу памылковым перавод выкладання геаграфіі і гісторыі Беларусі на рускую мову, і думаю, што гэтую памылку неабходна выправіць.
Сёння спаўняецца 55 год педагогу, філолагу і грамадскаму дзеячу Лявону Баршчэўскаму.
Карыстаючыся нагодай, выказваем сп.Лявону шчырае захапленне і шанаванне, зычым натхнення, здароўя ды працоўнага плёну!
Магілёўскі тэлеканал ТВ-2
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры з магілёўскай гімназіі №1 стаў пераможцам гарадскога фестываля педагагічных ідэй «Настаўнік года – 2013». Чым жа Юрый Каласоўскі ўразіў журы?
Вынаходзіць веласіпед не прыйшлося: дапамагло супрацоўніцтва з польскімі калегамі, якія ўжо даўно карыстаюцца методыкай «Актыўная ацэнка». Настаўнік першай гімназіі горада і сам праводзіць урокі па гэтай тэхналогіі, і калегам раіць.
Арганізацыйны сход – 11 сакавіка
Бясплатныя заняткі для школьнікаў 7 – 10 класаў па вуснай і пісьмовай беларускай мове з вядомымі філолагамі, а таксама па гісторыі са слыннымі гісторыкамі ў мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13, ст. метро «Плошча Перамогі»).
Арганізацыйны сход – 11 сакавіка (панядзелак). Пачатак: 17.30.
На рэсурсе change.org ідзе збор подпісаў пад зваротам да Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наконт вяртання абавязковага выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску.
«Катастрафічны стан нацыянальнай мовы праяўляецца (сярод іншага) і ў тым, што абсалютная большасць школьнікаў не толькі не могуць размаўляць на беларускай мове, але нават і не разумеюць яе», – кажа ініцыятарка звароту Іна Соркіна.
Калі Вы за выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску, далучайце свой голас!