Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
07.03.2022

Шаноўныя настаўніцы! Ідзе вайна. Рэдка ў каго з нас няма родных, сяброў ці знаёмых ва Украіне. Давайце ўстрымаемся ад святкавання! Жанчыны і дзеці зусім недалёка галосяць ад болю і жаху, за сваіх дзяцей, сваякоў, любых, сяброў? Цяпер, калі цэлая краіна знішчаецца проста так? Давайце заставацца людзьмі!

02.03.2022

Шаноўныя калегі. Мы прадугледзелі магчымасць спампаваць дыск «Гадуем беларусаў» на ваш камп'ютар.

01.03.2022

Як дзеці рэагуюць на стрэсавую сітуацыю і як аказаць ім псіхалагічную падтрымку.

21.02.2022

Адкуль настаўніку ўзяць натхненне? Чытаць Дзённік настаўніцы з нестандартнымі ўрокамі і вясёлымі перапынкамі, мэйнстрымнымі праектамі і глыбокімі развагамі пра прафесію і місію Настаўніка. Прадстаўляем неверагодна натхняльны падарунак усім беларускім настаўнікам да Дня Роднай мовы - блог настаўніцы беларускай і рускай мовы і літаратуры Ганны Севярынец.

21.02.2022

Усё ў нас было, як у людзей! І мова, і школа, і навука. Было і будзе! 
З Днём роднай мовы, дарагія настаўнікі! 
Толькі паглядзіце на гэтае багацце! Некалі мы яго адскануем, вывучым і даведаемся:
- па якіх падручніках вучыліся беларусы на пачатку 20-га стагоддзя,

16.02.2022

Далучаемся да імпрэзаў з нагоды Свята Роднай мовы! Пішам дыктоўку! А можа дыктант? Пішам! Дыктуйце.

14.02.2022

Метадычны летнiк настаўнiкаў і метадыстаў у Альхоўцы - гэта адукацыйная падзея, падчас якой ствараецца асяроддзе ўзаемiн, што спрыяе ўзбагачэнню вопыту ўдзельнiкаў прагрэсiўнымi педагагiчнымi iдэямi, стварае ўмовы для авалодання пэўнай школьнай тэхналогiяй, дае магчымасцi для творчай самарэалiзацыi настаўнiкаў. Падрабязна з сутнасцю гэтага адукацыйнага мерапрыемства можна пазнаёмiцца з дапамогай гэтай «энцыклапедыi».

09.02.2022

"Заўтра ў віртуальнай кавярні ЗНО для мяне - важная гутарка, піша настаўніца Ганна Севярынец на сваёй старонцы, - Збіраемся абмеркаваць, як бы гэта нам так выкладаць беларускую мову і літаратуру, каб гэта сапраўды было выкладанне, а не нуда. То далучайцеся:)"

09.02.2022

Настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 16 Брэста Галіна Свентухоўская (магістр гістарычных навук, аспірант кафедры гісторыка-культурнай спадчыны РІВШ) і Ілля Юзвук стварылі два практычныя вучэбныя дапаможнікі —“Гісторыя Старажытнага свету ў схемах, табліцах і ілюстрацыях” для 5 класа і зборнік заданняў па грамадазнаўстве для 9—11 класаў.

02.02.2022

Як цікава і актыўна правесці Тыдзень гісторыі ў школе. Настаўнікі дзеляцца ідэямі. Сабралі лепшае для вас.

Старонкі